|
|
У Таліне будзе беларyская нядзельная школа, aтрыманы дазвол на адкрыццё беларускай нядзельнай школы ў Таліне за подпісам Міністра адукацыі Эстоніі. Пра гэта паведаміў ініцыятар стварэння школы і яе будучы выкладчык Дзмітры Панфіленка. “У школе будзе навучацца 20 вучняў, але да адкрыцця, можа быць, знойдзем і болей, – сказаў Дзмітры Панфіленка. – Дакладную дату адкрыцця пакуль не ведаем. Яшчэ трэба з арганізацыяй, якая дае нам памяшканне... Болей »
Малая Рада адзначыла 20-годдзе “Бацькаўшчыны”. Пашыранае пасяджэн-не Малой Рады Згуртаван-ня беларусаў свету “Баць-каўшчына”, якое адбылося 22 кастрычніка ў Мінску, было прымеркавана да 20-гадовага юбілею арганізацыі. Акрамя сябраў Малой Рады, на пасяджэнні прысутнічалі госці з замежжа: апостальскі візітатар для беларусаў-каталікоў замежжа айцец Аляксандр Надсан з Лондана, старшыня Іркуцкага таварыства беларускай культуры імя Я. Чэрскаг... Болей »
Віншуем з 20-годдзем Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”! На працягу 20 гадоў “Бацькаўшчына” працуе дзеля яднання ў адзіную супольнасць усіх беларусаў, што жывуць па-за межамі Беларусі і на Бацькаўшчыне, захавання і паглыблення іх беларускасці. Сябры Згуртавання, якія воляй лёсу апынуліся за мяжой, не толькі не забываюцца пра Радзіму, але і вядуць актыўнае нацыянальна-культурнае жыццё. Знаходзячыся за многія кіламетры ад Беларусі... Болей »
Геніюш вярнулася ў Вімперк. Сляды лёсу Ларысы і Яна Геніюшаў зноў знойдзеныя ў чэшскім мястэчку Вімперк. Напярэдадні 100-гадовага юбілею паэткі ў адной з вежаў замку тут адкрылася выстава пад назвай “Ларыса Геніюш: паэтка адвагі і надзеі”. Пераезд Геніюшаў з Прагі ў Вімперк пад канец 1947 года не быў іх уласным рашэннем. Ад 1945 года савецкія ўлады дабіваліся выдання Геніюшаў, ставячы ім у віну “антысавецкую нацыяналістычную дзейнасць” ... Болей »
Музею Янкі Купалы ў Татарстане – 35 гадоў. За 30 кіламетраў ад горада Казань (Татарстан), праз Волгу, знаходзіцца сяло Пячышчы, дзе ў гады вайны ў эвакуацыі жыў Янка Купала разам з жонкай Уладзіславай Францаўнай. У гонар беларускага паэта ў 1975 годзе ў сяле быў створаны Музей Янкі Купалы. Сёлета музею спаўняецца 35 гадоў. “Музей размешчаны ў адным з найстарэйшых будынкаў. Гэта былы паравы млын купца Аканішнікава, вядомага ў Казані. Да ... Болей »
у мінску адбылася прэзентацыя “беларусаў у Вялікабрытаніі”. Прэзентацыя даследавання гісторыка Наталлі Гардзіенкі “Беларусы ў Вялікабрытаніі” адбылася 14 траўня ў Мінску, у памяшканні Гістарычнай майстэрні. Нагадаем, “Беларусы ў Вялікабрытаніі” – 18-я кніга серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны”, заснаванай у 2004 годзе Згуртаваннем беларусаў свету “Бацькаўшчына”. Першая прэзентацыя кнігі адбылася ў Вялікабрытаніі 17 красавіка падчас святочнай... Болей »
“Беларусы Расіі” правялі з’езд і абралі новага кіраўніка. IV З’езд федэральнай нацы-янальна-культурнай аўтаноміі “Беларусы Расіі” адбыўся 23 красавіка ў падмаскоўным горадзе Руза.У з’ездзе ўзялі ўдзел каля 100 дэлегатаў ад рэгіянальных і мясцовых нацыянальна-культурных аўтаномій беларусаў Расіі, а таксама каля 50 гасцей. Вітанні з’езду перадалі прэ-зідэнты Беларусі і Расіі, дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы. Сваё дабраслаўленне перадаў мі... Болей »
Малой Рады Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” адбылося 12 сакавіка ў Мінску. Пачалося пасяджэнне са справаздачнага дакладу аб дзейнасці “Бацькаўшчыны” пасля Пятага з’езда беларусаў свету, з якім выступілі кіраўнік МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Алена Макоўская і старшыня Рады Ніна Шыдлоўская. Сябры Рады таксама заслухалі фінансавую справаздачу аб дзейнасці Згуртавання за 2009 год. Абодва даклады – аб дзейнасці “Бацькаўшчыны” пасля Пя... Болей »
Хведар Нюнька: У Беларусь я прыязджаю з дваістым пачуццём. Згуртаванне “Бацькаўшчына” арганізавала шырокую сустрэчу са старшынём Таварыства беларускай культуры ў Літве Хведарам Нюнькам 20 лютага ў Мінску. Вядучая імпрэзы – старшыня Рады Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” Ніна Шыдлоўская абвясціла, што гэтай сустрэчай “Бацькаўшчына” адкрывае шэраг сустрэчаў з выбітнымі дзеячамі беларускага замежжа. Ад імя Згуртавання Ніна Шыдл... Болей »
Тут жыве Беларусь. На працягу некалькіх апошніх гадоў Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” паспяхова супрацоўнічае з беларускай інтэрнэт-бібліятэкай “Камунікат”. Стваральнікам гэтага беларускага інтэрнэт-цуда з'яўляецца радыёжурналіст, праграмны дырэктар “Радыё Рацыя” Яраслаў Іванюк. А чаму цуда? Таму што на сённяшні дзень у нетрах сайта kamunikat.org можна знайсці 3600 беларускіх публікацый – кніг, часопісаў, газет, mp3-файлаў. І... Болей »