|
|
Упершыню ў Беларусі з ініцыятывы Саюза беларускіх пісьменнікаў адбыўся свабодны семінар «Жаночы досвед у літаратуры і грамадстве», прысвечаны гендэрнай тэматыцы ў беларускай літаратурнай прасторы. Семінар стаў своеасаблівым падрахункам праведзенага старэйшай творчай арганізацыяй Беларусі літаратурнага конкурса «Жанчына ў сучасным грамадстве», у якім прынялі ўдзел каля 80 аўтараў. «Мы заўважылі, што сярод аўтараў-пачаткоўцаў 90% складаюц... Болей »
Агні і буры. Ідэалы беларускай культуры ва ўмовах постмадэрнасці. Завяршальны этап у развіцці гістарычнага тыпу культуры — эпоха крызісу, калі спадзяванні на хуткі прыход светлай будучыні па тых ці іншых прычынах не спраўджваюцца, а ідэалы адсоўваюцца ў невыразную далечыню ці наогул забываюцца. У грамадскай свядомасці час існуе як спыненая сучаснасць — без руху з мінуўшчыны ў будучыню. У такой сітуацыі ідэалы абясцэньваюцца і нават высм... Болей »
Хто кіраваў Вялікім Княствам? Беларусы былі галаўным болем царскай Расіі: тройчы разам з палякамі наладжвалі антырасійскія паўстанні (за 122 гады знаходжання ў імперыі), якія царызм нішчыў толькі коштам масавых рэпрэсій, этнічнага і рэлігійнага генацыду. У 1839–1840 гадах выйшлі ўказы цара з забаронай слова «Літва» і з забаронай Беларускай (Ліцвінскай) праваслаўнай уніяцкай царквы, богаслужэнняў на ліцвінскай (беларускай) мове і кнігавы... Болей »
Гонка без правілаў, або як я збірала подпісы за Рымашэўскага. У адрозненне ад іншых валанцёраў, якія пачыналі абход з суседзяў ці знаёмых, я адразу падалася ў чужы дом. Першы збор выдаўся няўдалым і стрэсавым. Суботнім вечарам дзве трэці кватэр проста не падавалі прыкметаў жыцця. Хто аказаўся дома, нават не цікавіўся, за каго з 17-ці можна паставіць подпіс. (Так, дарэчы, было не раз.) Хударлявы малады чалавек строга папытаўся: «Вы ведае... Болей »
Ахоўная зорка. Згадкі пра Уладзіміра Караткевіча. Вясной 1984 года ў рэанімацыйнай палаце, калі я паіў з лыжачкі журавінавым морсам спакутаванага, знясіленага хваробаю Валодзю, ён прашаптаў: «Помніш, што напісаў табе на сваёй «Чазеніі»? Хай будзе так…». Як можна было забыцца! Яшчэ са студэнцтва гэты самы беларускі беларус стаў для мяне святым чалавекам. Я помніў словы пра «далёкаўсходняе дрэва жыцця» і наказ. А яшчэ ў душы назаўсёды зас... Болей »
У газеце “Народная воля” за 7-9 верасня г.г. апублікаваны артыкул “Мільянеры-жабракі, або Дзіўнае існаванне Саюза беларускіх пісьменнікаў” Эрнэста Ялугіна, Віктара Хурсіка і Алеся Данільчыка. Выкладзеныя меркаванні аўтараў, якія свой публічны акт назвалі “дэмакратычным учынкам”, маюць фальсіфікацыйны характар і накіраваныя на дыскрэдытацыю старэйшай творчай арганізацыі Беларусі і яе кіраўніцтва. Аўтары артыкула, згадваючы колішняе жыццё... Болей »
Агул. Вялікае, кажуць мудрыя, бачыцца на адлегласці. Часцей за ўсё — на адлегласці часу. А калі больш дакладна — дык «па часе», запознена. Ці не тое ж адбылося з нацыянальным адраджэнскім рухам у ХХ стагоддзі? Няўжо сусветныя войны, сатанінскія сацыяльныя эксперыменты, фабрыкі смерці, тэрарызм, глабальнае спустошанне жыццёвай прасторы з’яўляюцца абавязковай заканамернасцю эвалюцыі чалавека разумнага? І чаму б, хоць і па часе, сучаснаму ... Болей »
Жыццё паводле Брэта. Рана ці позна, хоча чалавек ці не хоча, а будзе вымушаны пачаць жыць паводле Брэга ці Мантыньяка, Нішы або Маі Гагулан. А гэта значыць, каб жыць далей і назіраць вір жыцця, ён, гэты чалавек, павінен перастаць есці. Калі быць дакладным, то спачатку ён павінен кінуць паліць, затым перастаць піць гарэлку, каньяк, віскі, самагонку, «Санцадары» і процьму розных «Агдамаў» і партвейнаў. Вы помніце дзіўны партвейн пад назва... Болей »
Генацыд нацыі пачынаецца з вынішчэння мовы. Само слова «генацыд» для беларусаў гучыць даволі вузка, для беларусаў больш падыходзіць шырокае паняцце: акупацыя, якая для нас пачалася з разгрому паўстання Тадэвуша Касцюшкі (1794 год) і падзелу Рэчы Паспалітай. Беларусь (тады Літва, Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае) паступова пасля паўстанняў (1830, 1863 гады) трапляе пад уладу Расейскай імперыі. А беларуская мова — у пятлю Мур... Болей »
Святло ў вокнах. Адбылося чарговае пасяджэнне Рады ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» (СБП), на якой старшыня Алесь Пашкевіч выступіў з дакладам аб арганізацыйна-масавай рабоце аб’яднання. Была падрабязна асветлена выдавецкая дзейнасць (выданне штомесячнага дадатка «Літаратурная Беларусь» і бюлетэня «Кніганоша», укладанне і навуковая апрацоўка чарговых тамоў Поўнага збора твораў Васіля Быкава, падрыхтоўка і выданне наступных чатырох кніг... Болей »