|
|
Кіраўнік Беларусі неаднойчы прызнаваў, што Беларусі патрэбная нацыянальная ідэя. Але сфармуляваць яе чамусьці ня здольная цэлая Акадэмія навук з дапамогай Адміністрацыі прэзыдэнта. Непасільнае для навукоўцаў і чыноўнікаў паспрабаваў зрабіць паэт-манах Зьніч, які і будзе госьцем перадачы "Вольная Студыя". — Па зямных мерках ёсьць падставы непакоіцца, што сёньняшняе пакаленьне юных беларусаў можа стацца і апошнім. Праўда, на адвароце кніж... Болей »
14 лютага — 80 гадоў з дня народзінаў Міхася Стральцова. Да гэтай даты выйшла ў сьвет кніга «Выгнаны патрыцый» (успаміны, лісты, архіўныя знаходкі). Пра Стральцова ў жыцьці і на старонках кнігі Міхась Скобла пагутарыў з удавой пісьменьніка Аленай Стральцовай. — Гэта адбылося ў далёкім 1964 годзе. У той час моцна хварэла мая бабуля, і мы, каб хоць неяк яе падтрымаць, ціснулі апэльсінавы сок. Дэфіцытныя ў той час апэльсіны трэба было даст... Болей »
Брытанскі часопіс The Economist параўнаў Францішка Скарыну з Марцінам Лютарам. Што мусіць ведаць пра беларускага першадрукара заходні чытач, і чаму найвышэйшая дзяржаўная ўзнагарода Беларусі – ордэн Скарыны – патрабуе “рэдагаваньня”? Госьцем Міхася Скоблы "Вольнаяй студыі" – скарыназнавец Вячаслаў Чамярыцкі. — Вядома ж, Скарына не перавярнуў эўрапейскую гісторыю, як тое зрабіў Лютар, але ён стаў першым кнігадрукаром ва ўсёй усходняй Эўр... Болей »
Што не зрабіла ўкраінскае кіраўніцтва, каб захаваць тэрытарыяльную цэласнасьць краіны? За што ўкраінскі народ мае быць удзячным Пуціну? Ці ёсьць шанцы ў беларусаў на сьпеўным конкурсе Эўрабачаньня, які сёлета адбудзецца ў Кіеве? Госьцем перадачы – украінскі паэт Дзьмітро Паўлычка. — Мы змагаемся супраць захопніка, супраць ворага, супраць пуцінскай Расеі, якая кінула на нас зброю, забрала ў нас незаконна, парушыўшы ўсе міжнародныя пагадн... Болей »
Над Музэем Максіма Гарэцкага ў вёсцы Малая Багацькаўка навісла пагроза закрыцьця. Мсьціслаўскія чыноўнікі плянуюць перанесьці яго ў раённы цэнтар. «Ніхто ж не надумаўся перавезьці родную хату Купалы зь Вязынкі ў Менск ці мэмарыял Пушкіна зь Міхайлаўскага ў Пскоў», – мяркуе пляменьнік пісьменьніка Радзім Гарэцкі, які будзе госьцем перадачы. — Мая прынцыповая пазыцыя — хата Гарэцкіх павінна быць у Багацькаўцы. Ніхто ж не зьбіраецца музэй ... Болей »
Ён грае на дзесятку музычных інструмэнтаў, у тым ліку на старадаўняй колавай леры. Ён можа прымусіць звычайную саломіну стаць галасістым пішчыкам. На яго канцэртах людзі скачуць і плачуць… Госьцем перадачы – музыка-мультыінструмэнталіст Яраш Малішэўскі. — Сапраўды, шлях да музыкі ў мяне быў няпросты. Гісторыяй я цікавіўся з маленства, а на музыку зьвярнуў увагу значна пазьней. Спачатку толькі слухаў, пасьля закарцела граць самому. Першы... Болей »
Новую кнігу Віктара Жыбуля «Дзяцел і дупло» гандлёвая сетка «Белкніга» вярнула выдавецтву з тлумачэньнем, што на яе старонках зьневажаецца годнасьць кіраўніка Беларусі. У кнігагандляроў, па іх словах, «валасы ўставалі дыбарам», калі яны чыталі жыбулёўскія вершы. Госьцем перадачы – аўтар скандальнай кнігі. — Найперш тавараведам не спадабаўся верш «Доктар Алькаголь». Мне мой верш быў пераказаны наступным чынам: там гаворыцца пра тое, як п... Болей »
Госьцем перадачы – Ігар Сурмачэўскі, адзіны ў Беларусі рэстаўратар-мэцэнат, які сваім коштам рэстаўруе старажытныя абразы і ахвяруе іх цэрквам і касьцёлам. — Усё маё дзяцінства, а вырас я ў Вязані і Фаніпалі пад Менскам, праходзіла ў прысутнасьці каталіцкага абраза Маці Божай Вастрабрамскай, які вісеў у нашай хаце. А першы крок да разуменьня сакральнага мастацтва я зрабіў у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце, дзе мне пашчасьціла ... Болей »
“Беларускі тэатар 1920-1930-х: адабраная памяць” – пад такой назвай выйшла ў сьвет кніга доктара філялёгіі з Варшаўскага ўнівэрсытэту Андрэя Масквіна. Куды зьніклі 27 з 40 п’есаў першага народнага артыста Беларусі Ўладыслава Галубка, які быў расстраляны ў 1937-м? І што пераняў ад тэатру 20- гадоў сёньняшні Купалаўскі? Госьцем перадачы – аўтар кнігі.<br /><br /><center><iframe width="100%" height="450" scrolling="no" frameborder="no" src... Болей »
Ён зьняў быкаўскую “Альпійскую баляду” і шукшынскую “Каліну красную”. Яго фільм “Праз могілкі” ўвайшоў у сотню найлепшых стужак усіх часоў па вэрсіі ЮНЭСКА. Яму прысьвячаў свае вершы Ўладзімер Караткевіч. Госьцем перадачы – легендарны кінаапэратар Анатоль Забалоцкі.<br /><br /><center><iframe width="100%" height="450" scrolling="no" frameborder="no" src="https://w.soundcloud.com/player/?url=https%3A//api.soundcloud.com/tracks/298815201&... Болей »