![]() |
![]() |
Беларусам крыху больш. Размова з Анатолем Вапам, дырэктарам дэпартамента культуры і нацыянальнай спадчыны Маршалкоўскай управы Падляшскага ваяводства. „Ніва”: — Колькі грошай і на колькі праектаў у цяперашнім траншы прызначыла Маршалкоўская ўправа ў галіне культуры і нацыянальнай спадчыны, у тым ліку на рэалізаваныя арганізацыямі беларускай меншасці? Анатоль Вап: — 29 снежня 2009 года праўленне ваяводства размеркавала першыя датацыі на ... Болей »
У нас у пушчу заўсёды было блізка, таму мы бегалі туды па елкі, каб у хаце пахла хаця паўжывым, аднак, дрэвам. Некаторыя ў той час хавалі ўжо за шафамі пластмасавыя ёлкі. Выцягваеш, праціраеш ад пылу і гатова. Мне аднойчы дзіцём здарылася нават выцягнуць дрэўца ў чэрвені, зразумела, неверагодна я тужыла па Калядах. У гарадской кватэры з версалькай і сценкай шмат месца для ёлкі не заставалася, таму кожныя святы ўсе як адзін перастаўлялі ... Болей »
З’езд-опера. Пралог (Andante). 20 снежня 2009 года ў Беластоку адбыўся XVI з’езд Беларускага грамадска-культурнага таварыства. Мерапрыемства адкрыў старшыня Галоўнага праўлення Ян Сычэўскі. Пасля кароткіх уводзін наконт сітуацыі Таварыства старшыня прадставіў гасцей з’езду. Мерапрыемства ўдастоілі дэпутат Сейма Рэчы Паспалітай Яўген Чыквін, прадстаўнік беластоцкага праваслаўнага архіепіскапа Якава а. Рыгор Місіюк, прадстаўнік амбасады Р... Болей »
Трынаццаты Літаратурны семінар „Бязмежжа” пачаўся ў наймарозныя снежаньскія дні — з вечара 18-га (да 20.12.2009. г.). З-за мяжы на бязмежную сустрэчу найцяжэй было дабрацца з замерзлага Мінска, дзе ледзь удалося адагрэць аўтобус, везучы перацярэбленую прастудамі групу літаратараў, усё ж моцную духам і талентамі. Зноўку сабраліся беларускія творцы з абодвух бакоў беларуска-польскай мяжы ў Новым Ляўкове, на хутары Лазовае, у аграгаспадарц... Болей »
Папяровая рэвалюцыя. Беларускі парламент разгледзеў прадстаўленыя змены ў выбарчае заканадаўства, і, забыўшыся пра тое, што зусім нядаўна сцвярджаў, што дзеючае выбарчае заканадаўства Рэспублікі Беларусь добрае і справядлівае, гатовы на сённяшні дзень падтрымаць у ім кардынальныя змены. Па вялікім рахунку, што тычыцца выбарчага заканадаўства, можна сцвярджаць, што адбылася цэлая папяровая рэвалюцыя. Рэвалюцыя таму, што змены кранулі лед... Болей »
Што рабіць з адходамі? — такое пытанне сталі цяпер ставіць войты, бурмістры і гмінныя чыноўнікі. Вельмі жорсткія еўрасаюзныя законы наконт утылізацыі адходаў прымушаюць гмінныя самаўрады да такога іх сартавання, каб можна было вылучаць з усяго смецця адходы прыдатныя для паўторнага іх выкарыстання ў прадукцыі. Са смецця, якое нельга будзе ўжо паўторна выкарыстаць, трэба яшчэ выдзяляць арганічныя кампаненты, а ўсе апошнія адходы будуць с... Болей »
— А ці можаце вызначыць мяжу між беларускімі і ўкраінскімі гаворкамі Беласточчыны? — патрабаваў Міраслаў Сцепанюк, дзеяч Саюза ўкраінцаў Падляшша. — Гэтая праблема дастаткова асветлена ў „Атласе”, — прафесар Дарота Рэмбішэўская, працаўнік Польскай акадэміі навук, не пайшла на такую правакацыю... 19 лістапада г.г. на даклад прафесар Дароты Рэмбішэўскай пад загалоўкам «O „Atlasie gwar wschodniosłowiańskich”» сабралася рэкордная ў гісторыі... Болей »
— Калі ў 2006 годзе прыехалі мы ў Польшчу ў рамках праграмы Каліноўскага, — распавядае Анатоль Міхнавец, — сустрэлі шмат людзей, шмат беларусаў, свядомых і несвядомых. Перакідваліся рознымі словамі, з якіх нічога не вынікала. Пасля пачаліся палітычныя акцыі, але і заадно сваркі — я з такой партыі, я з іншай, я за тым, а я за гэтым. Каб не адбудоўваць Беларусі ў Польшчы, што па-сутнасці немагчымае, каб не займацца толькі палітыкай, мы ст... Болей »
Юбілей „Васілёчкаў”. Юбілей 45-годдзя дзейнасці Хор песні і танца „Васілёчкі” адсвяткаваў 14 лістапада ў вялікай кампаніі ў Бельскім доме культуры. На святкаванне былі запрошаны аркестр „Ліра” з Гродна, калектыў „Арляне”, былыя дырыжоры хору і шмат іншых знатных гасцей. На ўрачыстым мерапрыемстве з’явілася многа публікі з Бельска і наваколля, якая прыйшла паслухаць беларускіх песень у выкананні „Васілёчкаў” у суправаджэнні гродзенскага ... Болей »
IV беларускі вечар. Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь, Культурны цэнтр Беларусі пры Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча, Цэнтр праваслаўнай культуры ў Беластоку і Беларускае грамадска-культурнае Таварыства ў Польшчы запрасілі на чацвёрты вечар беларускай культуры, які адбыўся 6 лістапада 2009 у Цэнтры праваслаўнай культуры ў Беластоку. У праграме паказаліся... Болей »