![]() |
![]() |
Перакладчык шчыра ўдзячны Марыне Шодзе, а таксама Юрасю Бушлякову, Міколу Раманоўскаму, Валянціну Акудовічу, Адаму Паморскаму, Лявону Баршчэўскаму, Уладзімеру Арлову, Галіне Сініле, Сяргею Карчыцкаму, Марыі Мартысевіч, Антону Францішку Брылю, Ганне Янкуце, Кацярыне Маціеўскай, Юлі Цімафеевай, Антону Рудаку за каштоўныя парады і неацэнную дапамогу на розных этапах працы над кнігай. Болей »
Прачнуўся без дваццаці восем, на сорак хвілінаў пазней ад запланаванага. Упікнуў сябе – зрэшты, без асаблівага імпэту. Дзень пачынаецца з кавы, а калі кавы няма, дык з моцнай гарбаты. Кавы не было. Гарбату (між іншым – дрэнную) піў, як зазвычай, ужо за пісьмовым сталом, каб дарма не губляць часу. Пакуль гарбата раскатурхвае ўяўленне, звычайна гартаю дзеля “раскруткі мазгоў” якую-небудзь «разумную кнігу». На гэты раз пад руку патрапіў ... Болей »
Гэта збор выбраных артыкулаў і прамоваў, якія пабачылі сьвет і прагучалі на пачатку 90-х гадоў мінулага стагодзьдзя. Матэрыялы былі сабраныя для таго, каб не згубіліся ў архівах і ўспамінах, што ня рэдка адбывалася і з гісторыяй найноўшай. У прадмове аўтар кажа, што “гэтая кніга – паклікана паўстрымаць працэс таптаньня памяці і разбуральнага забыцьця. Падаецца толькі фактура – артыкулы, якія былі адбіткам ідэі і адлюстраваньнем вялі... Болей »
У новую кнігу прозы лаўрэата Джяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь і Літаратурнай прэміі імя I. Мележа Вячаслава Адамчыка ўвайшла аповесць, прысвечаная нашаму сённяшняму жыццю, супярэчліваму і нялёгкаму, праблемам чалавечай годнасці, роздуму над жыццём і смерцю, пошукам свайго на сваёй і не сваёй спрадвечнай зямлі. Гэтую ж тэму ўдакладняюць і развіваюць навелы і апавяданні празаіка. Дзённікі ж адгортваюць яшчэ адну старонку ў яго творча... Болей »
«…Дарэчы, і тваю школу ў Далёкіх з верасня зачынілі, — Ванда бездапаможна ўздыхнула, і размова доўжылася пра Опсу, пра школу-інтэрнат, у якой прайшло ўсё яе, цягам 40 гадоў, настаўніцкае жыццё. — Зачыненая, ужо другі год як зачыненая…» Школа-інтэрнат, дзе вучыліся і жылі дзеткі-сіроты з усёй Віцебшчыны, пасля вайны месцілася ў былым, ад пачатку ХІХ стагоддзя, маёнтку Плятэраў, а потым, у 60-х, — праз дарогу, у вялікім, на тры паверхі... Болей »
Разьвітаньне з ілюзіямі, кніга твораў Аляксея Карпюка у сэрыі Гарадзенская бібліятэка. Асаблівая каштоўнасьць выданьня ў тым, што тут друкуецца твор гарадзенскага пісьменьніка, які быў скончаныя яшчэ пры яго жыцьці, але так і не пабачыў сьвет. Нават пасьля сьмерці Аляксея Карпюка ў 1992 годзе, рукапісы яго твораў гэтак і не былі надрукаваныя ў дзяржаўным выдавецтве, куды іх пасьля сьмерці перадала ўдава пісьменьніка. Час быў ужо ня той... Болей »
Няшмат прац, якія зараз існуюць, створаны непасрэднымі відавочцамі пэўных падзей. У значнай ступені гэта тычыцца і сталінскіх рэпрэсій. Выключэннем з гэтага з'яўляецца спроба даследавання Сымонам Кандыбовічам пачатку рэпрэсій супраць беларускай інтэлігенцыі ў 30-х гадах мінулага стагоддзя. Тэкст пад назвай "Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі" быў створаны адмыслова для радыё "Вызваленне"(Свабода), яшчэ ў 50-я гады. Але захаваўшыся ст... Болей »
Паэзія - гэта заўсёды выключэнне з агульнапрынятага: жыццёвых прынцыпаў, светапогляду і, нават, маралі. Бо і сама мараль, нормы паводзін выкрышталізоўваюцца ў паэзіі да вышыняў, у будзённым жыцці практычна недасягальных. У тым ліку і самому творцу паэзіі. Пасляваенным часам дзесяткі тысяч беларусаў зрушыліся са сваіх спадчынных сядзібаў: хто ў пошуках лепшай долі, а хто і следам за рамантычным «савецкім туманам». Так палешучок Іванка з ... Болей »
Аб лёсе свайго народа і Радзімы, аб жыцці другіх народаў, аб літаратуры і літаратарах усхвалявана, шчыра і палымяна апавядае народны пісьменнік Беларусі Іван Шамякін. Больш за ўсё мы ведаем яго як раманіста, цяпер адкрываем для сябе новую якасць: чытач сустракаецца з удумлівым крытыкам і дасведчаным літаратуразнаўцам, што сведчыць аб шматграннасці таленту лісьменніка. Болей »
У кніжцы, выдадзенай “Тваім стылем”, знаёмы нам гарадзенскі свет перакручваецца, а фантастыка робіцца ці не сапраўднейшай за рэальнасць. Даўным-даўно, у далёкай-далёкай, але вельмі падобнай да нашай галактыцы, на амаль ідэнтычнай планеце ў памежным горадзе Нёман, на берагах ракі Кронан, адбываліся неверагодныя рэчы… З кнігі Сцяпана Стурэйкі “Разрушыцель” мы даведаемся, што насамрэч хаваецца пад паняццем аховы спадчыны, дзе шукаць зніклы... Болей »