|
|
100 гадоў з дня нараджэння Васіля Віткі. Вітка Васіль (сапр. Крысько Цімох), нарадзіўся 16.05.1911 г. у вёсцы Еўлічы Слуцкага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Слуцкай прафтэх-школы (1928) працаваў слесарам на Бабруйскім дрэваапрацоўчым камбінаце, у заводскай шматтыражцы (1929-1930), рэдакцыях газет «Камуніст» (Бабруйск, 1930-1933), «Ударнік» (Жлобін, 1933-1935), «Чырвоная змена» (1935-1937), «Літаратура і маста... Болей »
80 гадоў з дня нараджэння Сцяпана Гаўрусёва. Гаўрусёў Сцяпан Захаравіч (10.5.1931, в. Новааляксандраўка Дрыбінскага р-на Магілёўскай вобл. — 12.3.1988), бел. паэт, крытык, перакладчык. Скончыў Магілёўскую педвучэльню (1951). Працаваў у прэсе. Друкаваўся з 1947. Аўтар зб-каў паэзіі «Паходныя кастры» (1955), «На грэбнях хваль» (1959), «Шчодрасць» (1962), «Ураган» (1966), «Кляновыя лісты» (1971), «Клопат» (1976), «Водсветы» (1978), «Крона»... Болей »
250 гадоў з дня нараджэння Станіслава Юндзіла. Станіслаў Баніфацы Юндзіл (6 траўня 1761, вёска Ясянцы Лідскага павету — 15 красавіка 1847) — прыродазнавец, батанік. Доктар філасофіі (1798) і тэалогіі (1800), сябар шматлікіх навуковых таварыстваў. Станіслаў Юндзіл — адзін з першых даследнікаў расліннага і жывёльнага свету Беларусі; будучы тэолагам, у ліку першых тлумачыў працэсы жыцця з матэрыялістычных пазіцыяў. Прадстаўнік шляхецкага р... Болей »
130 гадоў з дня нараджэння Янкі Журбы. Янка Журба (сапраўднае прозвішча Івашын Іван Якаўлевіч) нарадзіўся 18 (30) красавіка 1881 года ў вёсцы Купніна Лепельскага павету, цяпер Чашніцкі раён Віцебскай вобласці, у беднай сялянскай сям'і, якая складалася з 12 чалавек. У 1898 годзе Янка паступіў у Полацкую настаўніцкую семінарыю. Яшчэ тады спрабаваў свае сілы ў вершаванай творчасці. Пасля заканчэння семінарыі ў 1902 настаўнічаўу пачатковых ... Болей »
130 гадоў з дня нараджэнняЎсевалада Ігнатоўскага. Ігнатоўскі Усевалад Макаравіч, 1-шы прэзідэнт НАН Беларусі (19.04.1881, в. Токары Камянецкага р-на Берасцейскай вобл. - 04.02.1931), гісторык, грамадскі і палітычны дзеяч. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1928), акадэмік Усеукраінскай акадэміі навук (1929). Скончыў Юр’еўскі (Тартускі) універсітэт (1911). У 1914-1920 гг выкладчык, дырэктар Менскага настаўніцкага інстытута. У... Болей »
120 гадоў з дня нараджэнняЯзэпа Варонкі. Паэт, журналіст, беларускі палітычны дзеяч Язэп Варонка (Іосіф Якаўлевіч Варанкоў; псеўд. Юры Вегаў) нарадзіўся 4 (17) красавіка 1891 г. у Сакольскім павеце. Быў вольным слухачом юрыдычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта, выключаны з-за неаплаты (1914). Удзельнічаў у другім «Усерасійскім студэнцкім зборніку» (1911). Быў супрацоўнікам пецярбургскай газеты «Воскресная вечерняя газета»... Болей »
75 гадоў з дня нараджэння Рамана Тармолы. Тармола (Тармола-Мірскі) Раман Якаўлевіч, нарадзіўся 4 красавіка 1936 г. у гарадскім пасёлку Мір Карэліцкага раёна Гарадзенскай вобласці ўсям’і рамесніка. У 1960 г. скончыў гістарычна-філалагічны факультэт Менскага педагагічнага інстытута. Працаваў старшым рэдактарам, загадчыкам літаратурна-мастацкага аддзела, галоўным рэдактарам літаратурна-драматычных праграм, каментатарам па літаратуры і маст... Болей »
80 гадоў Аляксею Пяткевічу Пяткевіч. Аляксей Міхайлавіч нарадзіўся 30.03.1931 г. у мястэчку Новы Свержань (цяпер Стаўпецкі р-н) у сям’і рабочага мясцовага лесазавода. Вучыўся спачатку "пры Польшчы”, адразу з 2-га класа: самастойна навучыўся чытаць і пісаць па-польску, зрэшты, і па-беларуску. Затым - "пры Саветах", "пры немцах", зноў "пры Саветах". Двойчы Саветы адсаджвалі ўвесь клас на год назад. I гэтая няспынная змена ўладаў падручні... Болей »
Агульнанацыянальная дыктоўка ў Гародні. 20 сакавіка ў Горадні адбылася чацвёртая агульна-нацыянальная дыктоўка. Паводле арганізатараў, яны не знайшлі падтрымкі ва ўладаў якія палічылі яе неабавязковым мерапрыемствам. Аднак удзельнікаў не бракавала: зарэгістравалася больш за дзвесце чалавек. Напачатку перад удзельнікамі выступіў гурт сярэднявечнай музыкі "Ірдарат". Затым бард і літаратар Віктар Шалкевіч прадыктаваў тэкст пра стварэнне ў ... Болей »
100 гадоў з дня нараджэння Льва Гарошкі. Архімандрыт Леў Гарошка нарадзіўся 26 лютага (11 сакавіка паводле новага каляндара) 1911 года ў вёсцы Трашчычы на Міршчыне ў беларускай сям'і, у якой жыла яшчэ традыцыя Уніяцкай Царквы. Скончыўшы сямігадовую школу ў Міры ён здаў экзамены ў Наваградскую беларускую гімназію, дзе вучыўся з 1923 па 1931 год. У 1931 годзе Леў Гарошка здаў матуральны экзамен. Праз пасрэдніцтва дырэктара гімназіі Янкі Ц... Болей »