![]() |
![]() |
У Чыжоўскай гміне ўзняўся пратэст супраць будовы ветравых электрастанцый, якія маюць быць размешчаны, між іншым, непадалёк ад вёсак Чыжы і Збуч. Планы будовы ветравых станцый, якія мелі б пастаўляць электраэнергію, існуюць ужо некалькі гадоў, але для іх ажыццяўлення трэба шмат дазволаў і працэс іх атрымання працягваецца. У Чыжах паявілася інфармацыя, што з некаторымі жыхарамі падпісаны ўжо папярэднія дамовы на арэнду ўчасткаў пад ветрак... Болей »
Дваццаць шэсць калектываў выступілі на ўрачыстым галаканцэрце ХХІ Фестывалю беларускай песні. Спецыяльным госцем быў Нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Генадзя Цітовіча, члены якога прадставілі вакальны, інструментальны і танцавальны рэпертуар і былі з энтузіязмам прыняты гледачамі, якія да краёў запоўнілі залу Падляшскай оперы і філармоніі. Традыцыйна, канцэрт адкрыла песня „Мой Беластоцкі край” (у выкананні Анн... Болей »
Аб новых прынцыпах прызначэння датацый для нацыянальных і этнічных меншасцей у будучым годзе, новым падзеле выбарчых акруг у Падляшскім ваяводстве перад восеньскімі самаўрадавымі выбарамі, а таксама аб пераследзе злачынстваў на расісцкай і ксенафобнай глебе паліцыяй і пракуратурай ішла размова ў час чарговай штогадовай сустрэчы прадстаўнікоў арганізацый нацыянальных меншасцей з падляшскім ваяводам і прадстаўніком Міністэрства адміністра... Болей »
Пяцьсот пяцьдзесят выканаўцаў, якія прадставілі дзевяноста песень, выступіла ў гэтым годзе ў час надзвычай эфектыўна арганізаваных цэнтральных элімінацый XXI Агульнапольскага фестывалю «Беларуская песня» (як конкурс гэта 45 выданне). У зале Падляшскай оперы і філармоніі ацэньвала ўдзельнікаў журы з пяці чалавек пад старшынствам фалькларыста і культуразнаўцы, былога намесніка міністра культуры Беларусі Тадэвуша Стружэцкага. Артысты змага... Болей »
— Беларусы, як ніякая іншая меншасць, канструктыўна і творча ўдзельнічалі ў стварэнні дакумента, — сказаў Дабеслаў Жэмянеўскі, начальнік аддзела нацыянальных і этнічных меншасцей Міністэрства адміністрацыі і лічбавізацыі. — Вы паказалі, што нягледзячы на існаванне розных арганізацый, якія займаюцца рознымі праблемамі, умееце гаварыць адным голасам. Словы пахвалы былі накіраваны ў першую чаргу ў адрас працоўнай групы, якая цягам апошніх ... Болей »
Сакрат Яновіч: — Я думаю, што я — літаратар. Я хачу быць літаратарам, я ім з’яўляюся і цвёрда пастанавіў, што ім буду. Палітыка гэта мая прыгода. Палітыка гэта нешта такое, што ўварвалася ў маё жыццё недзе скажам дзесяць гадоў таму назад, мо і раней трохі, і я быў прымушаны займацца палітыкай, прымусілі акалічнасці. Я скажу так, бо не было каму лепшаму за мяне займацца палітыкай, таму я стаў палітыкам. Але ў мяне таленту палітыка няма. ... Болей »
У ІХ выпуску конкурсу «Падляшша ў аб’ектыве» імя Віктара Волкава, які ладзіць Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы, прыняло ўдзел 70 асоб з Падляшша і іншых рэгіёнаў краіны. З ліку дасланых амаль 240 фатаграфій былі выбраны лепшыя і яны прэзентуюцца на конкурснай выставе ў Гайнаўскім белмузеі. Адкрыццё выставы адбылося 26 студзеня і было яно прымеркаванае да падвядзення вынікаў фатаграфічнага конкурсу і ўручэння ўзнагарод. На... Болей »
Цэнтр прамоцыі рэгіёна «Чарлёнка» ў Гайнаўцы пачаў арганізаваць сустрэчы з цыкла «Людзі і масмедыі». 24 студзеня госцем цэнтра быў журналіст і беларускі дзеяч Яўген Вапа, галоўны рэдактар нашага тыднёвіка «Ніва» і старшыня ўправы Радыё Рацыя. Нягледзячы на марознае надвор’е, на спатканне прыбылі жыхары Гайнаўкі і наваколля. Сярод сабраных былі, між іншым, пісьменнік Міхась Андрасюк, мастак Віктар Кабац, радны Гайнаўскага павета Міраслаў... Болей »
«Небо и земля, небо и земля ныне торжествуют. Ангелы, люди, ангелы, люди весело празднуют» — шырокавядомая калядная песня ў выкананні ўсіх удзельнікаў агляду «Гвязда і калядка» пачала 19 студзеня (свята Іардана) сёлетні, пятнаццаты выпуск мерапрыемства Беларускага грамадска-культурнага таварыства. У беластоцкі Гарнізонны клуб прыцягнула яно натоўпы гледачоў, якія захапляліся маладымі і старэйшымі выканаўцамі з трыццаці пяці калектываў з... Болей »
Непублічная падставовая школа ў Арэшкаве падтрымлівае раней выпрацаваныя традыцыі і выходзіць з новымі прапановамі. Школьныя мерапрыемствы ладзяцца ў коле вучняў, настаўнікаў, бацькоў і сямейнікаў дзетак, а ў час летніх мерапрыемстваў, арганізаваных на паветры, школа адкрытая таксама на астатніх жыхароў. Гэтая адукацыйная ўстанова з’яўляецца культурным цэнтрам для Арэшкава і суседніх вёсак. Вядзе яна дзейнасць з улікам мясцовай традыцыі... Болей »