![]() |
![]() |
Новы Год - новы час. Новыя чаканні, новыя спадзяванні на новыя сустрэчы, новыя здабыткі, новыя поспехі. Новае шчасце. Усё нядобрае — за спіной. Усё лепшае — наперадзе. Па два бакі ўмоўнай адзнакі на шкале часу. Так было здаўна, так ёсць цяпер, і так будзе заўжды. Новы год адзначалі і адзначаюць у розныя эпохі, у розных краінах, па розных календарах. Даты і лічбы, канцэпцыі і ідэалогія, каштоўнасці і культурны кантэкст, рытуалы і звычаі ... Болей »
Я стаяў у Доме Саюза цесляроў, што ў Філадэльфіі, перад сцягамі 12 «першапачатковых» калоній, якія і сталіся першымі Злучанымі Штатамі Амерыкі. Слухаў расповед валанцёра-экскурсавода пра падзеі таго далёкага часу, а думка мая дзіўным чынам праецыравалася на Беларусь і спараджала нечаканыя асацыяцыі і паралелі. Пра гістарычныя выклікі і мажлівасці дзвюх краін — Амерыкі і Беларусі. Здзейсненых там — напрыканцы XVIII стагоддзя і ўсё яшчэ а... Болей »
11 снежня ў Мінску скончыўся судовы працэс над Аляксандрам Баразенкам па «справе чатырнаццаці», заведзенай на моладзевых актывістаў за ўдзел у зімовых акцыях пратэсту прадпрымальнікаў. Суддзя Вайцяховіч прызнала Аляксандра Баразенку вінаватым у парушэнні арт. 341–1 Крымінальнага кодэкса Беларусі і прызначыла пакаранне — адзін год абмежавання волі без накіравання ў спецустановы. Ад 27 кастрычніка Аляксандр знаходзіўся ў следчым ізалятары... Болей »
Масква і Мінск не паразумеліся на вышэйшым дзяржаўным узроўні. Запланаванае пасяджэнне вышэйшай дзяржаўнай рады саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі было нечакана сарванае. Падставай для канфлікту стала разыходжанне ў поглядах адносна падпісання расійска-беларускай дамовы аб аб’яднанай сістэме супрацьпаветранай абароны краінаў. Пасяджэнне Вышэйшай дзяржрады пераносіцца ўжо ў другі раз. Першапачаткова яно мусіла адбыцца 3 лістапада. Але 25 ... Болей »
У рамках праграмы для журналістаў беларускіх незалежных СМІ ў Бруселі адбылося некалькі сустрэч з чыноўнікамі ЕС, якія вядуць таемныя перамовы з Мінскам. Я таксама быў адным з удзельнікаў гэтай праграмы, і хацелася б падзяліцца з чытачамі «НЧ» сваімі ўражаннямі. «Гэта не для друку. Маё імя не павінна фігураваць у вашых матэрыялах», — так звычайна пачынаюцца размовы з прадстаўнікамі апарату ЕС, якія адказваюць за перамоўны працэс з Мінск... Болей »
Недаглядзелі. У чыноўніцкім асяродку буйным цветам квітнее карупцыя. У Беларусі чарговы карупцыйны скандал. На гэты раз публічную «лупцоўку» атрымалі прадстаўнікі пракуратуры і судоў. Ад займаемых пасад па даручэнню прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі звольненыя намеснік генпракурора Мікалай Купрыянаў і пракурор Мінскай вобласці Міхаіл Снягір, таксама ў карупцыі падазраюцца суддзі Алена Ільіна, Валерый Есьман і Таццяна Паўлючук. Апошнія, мі... Болей »
Зноў з чыстага ліста. На пачатку лістапада Мінск наведала дэлегацыя Еўрапейскай камісіі. Мэтай візіту дэлегацыі пад кіраўніцтвам намесніка дырэктара Генеральнага дырэктарата па знешніх сувязях Еўракамісіі Х’юга Мінгарэлі было абмеркаваць перспектывы развіцця адносіны паміж ЕС і Беларуссю. Візіт адбываўся ў межах дамоўленасцяў, дасягнутых падчас сустрэчы кіраўніка МЗС Беларусі Сяргея Мартынава з Вярхоўным прадстаўніком ЕС па агульнай зне... Болей »
Разам станем за журналістамі. Цяперашняя рэальнасць вельмі зручна ўладкавана для шмат каго з тых, хто знаходзіцца ў руля краіны. Кожны ўчынак, факт, любое дзеянне лічацца неіснуючымі, калі пра гэта не распавялі журналісты, не напісалі газеты. Не было ў прэсе — значыць не было наогул. Не было і няма дзедаўшчыны ў войску, крадзяжоў у школьных сталовых, карупцыі ў дзяржаўных органах... Няма пакрыўджаных і няма крыўдзіцеляў. Аднак адкуль жа... Болей »
Пачалося з Дзядоў. У пэўных колах стала папулярнай думка, паводле якой падзеі ў Беларусі 1990–1991 гадоў (найперш, аднаўленне незалежнасці) былі, з большага, праявай агульнай дэмакратычнай тэндэнцыі ва Усходняй Еўропе і ў СССР («хваля несла»), і БНФ на чале з Пазьняком толькі «ўдала скарыстаў» шанец. Гэта не так. Калі ў краінах Усходняй Еўропы, якія мелі суверэнітэт, вырашалася праблема дэмакратызацыі, то перад рэспублікамі былога СССР ... Болей »
Мінулай восенню прадпрымальнікі распачалі акцыі пратэсту супраць прэзідэнцкага Указа № 760, які абмяжоўвае выкарыстанне наёмных работнікаў. Лідэры прадпрымальніцкага руху, не шкадуючы мегафонаў і галасавых звязак, заклікалі калег кансалідавацца і кінуць усе сілы на адстойванне сваіх правоў. Але прыгожыя лозунгі на тэму свабоды гандлю і правоў чалавека, палунаўшы над сталічнымі плошчамі Бангалор, Кастрычніцкая, Незалежнасці, свайго ўваса... Болей »