![]() |
![]() |
Захаванне беларускіх школ на Падляшшы можа стаць досведам для рэформы адукацыі ў Беларусі. Паводле падлікаў экспертаў, Польшча стала краінай, у якую ўцёкі беларусаў з-за палітычнага пераследу на радзіме і саўдзелу Беларусі ў вайне з Украінай сталі найбольш масавымі. Тым не менш на Падляшшы фактычна зачыняюць дзве беларускія школы. Было б зразумела, каб яны зачыняліся праз недахоп вучняў, якія жадалі б навучацца беларускай мове. Але та... Болей »
Дачакаліся: творы пісьменнікаў беларускай эміграцыі зноў выходзяць у эміграцыі, і таўталагічна гэта настолькі ж, наколькі і лагічна. Крышацца дахі, змяняюцца правілы, выходзяць у палонку рыбы з абодвух бакоў. Вільню з Беластокам, дзеля паліткарэктнага такту, не назавеш Заходняй Беларуссю, але ў цэлым стогадовае кола пракруцілася на ўсе трыста шэсцьдзясят, і Міхась Кавыль прыходзіць да беларускага чытача па старой методзе – зза мяжы. У... Болей »
У Зэльве ўсё ж такі дэмантавалі помнік Ларысе Геніюш. Напярэдадні з’явілася інфармацыя, што Зэльвенскі райвыканкам палічыў незаконным знос помніка і адмовіў праўладнай актывістцы Вользе Бондаравай. Хто аддаў загад на ліквідацыю помніка, невядома. Што адбылося? Блогерка з Гродна Вольга Бондарава лічыць, што помнік парушае Закон РБ “аб недапушчэнні рэабілітацыі нацызму”. На думку актывісткі, помнік прыносіць “невымоўныя пакуты ўсё яшчэ жы... Болей »
Другі год запар фэст праходзіць паза Беларуссю. Гэтым разам Стральцоўскі фэстізноў прыняла Вільня, адкрыццё адбылося 10 лютага ў Саюзе пісьменнікаў Літвы. “Вельмі радая, што пры любых абставінах гэты фестываль адбываецца. Мы жывём у горадзе, які заўсёды быў адкрыты ўсім нацыям і ўсім культурам, – зазначыла падчас адкрыцця фэсту кіраўнічка Саюзу пісьменнікаў Літвы Бірутэ Ёнушкайтэ-Аўгусцінене. – Радая, што наш Саюз пісьменнікаў можа адч... Болей »
22 студзеня на віленскіх могілках Росы адбыліся ўрачыстасці ў гонар 160гадовага юбілею пачатку паўстання 1863-1864 гадоў. У іх узялі ўдзел презідэнт Літвы Гітанас Наўседа, прэм’ерміністарка Літвы Інгрыда Шыманітэ, лідарка дэмакратычных сілаў Беларусі Святлана Ціханоўская, прадстаўнікі каталіцкай царквы і дыпламатычнага корпусу. Удзельнікі ўрачыстасцяў усклалі вянкі і кветкі да месца пахавання Кастуся Каліноўскага і ягоных паплечнікаў... Болей »
Як і раней, на нашым сайце можна аператыўна даведацца пра навіны з жыцця беларусаў і беларускіх суполак за мяжой, атрымаць анонсы важных падзей у беларускай эміграцыі і прачытаць пра важныя для беларусаў замежжа падзеі на Радзіме. І, вядома, таксама атрымаць інфармацыю пра бягучую дзейнасць Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”. Цягам некалькіх тыдняў сайт будзе працаваць у тэставым рэжыме. Пакрысе будуць дадавацца новыя раздзелы ... Болей »
3 снежня адышоў на вечны спачын шматгадовы старшыня Беларускага інстытуту навукі і мастацтва (БІНіМ) доктар Вітаўт Кіпель, навуковец, доктар мінералогіі, даследчык і дзеяч беларускай эміграцыі ў Нямеччыне, Бельгіі і ЗША. Яму было 95 гадоў. Няспынная навуковая, даследчыцкая і грамадская дзейнасць спадара Вітаўта Кіпеля зрабіла каласальны ўнёсак у беларускую культуру, а беларускае навуковае міграцыязнаўства, пачынальнікам якога ён па п... Болей »
Шаноўныя ўдзельнікі Першага З’езда беларусаў Чэхіі! Сардэчна вітаем вас ад Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”! Гістарычна склалася так, што бытаванне беларускай грамады на чэшскай зямлі – з’ява цалкам натуральная. Сюды па навуку ездзілі студэнты ВКЛ яшчэ ў сярэднявеччы, а сто гадоў таму гэтая зямля была цэнтрам беларускага эмігранцкага руху. Менавіта ў Празе знайшлі прытулак урад і прэзідыюм БНР. Урэшце, кожны беларус з маленств... Болей »
Беларуская журналістка і актывістка Яўгенія Доўгая разам з мастачкай Ганнай Татур і ўкраінскімі калегамі запусцілі ў сеціве сайт пра палітзняволеных беларусак. Сайт Politwomen.org працуе на дзвюх мовах – беларускай і ўкраінскай. На дадзены момант на ім размешчаны гісторыі 95 жанчын. На старонцы можна напісаць ліст да зняволеных беларусак, даведацца іх навіны. “Лістуйце палітвязням, падтрымлівайце іх сем’і, расказвайце іх гісторыі. Гэта... Болей »
Падобныя Сустрэчы пачалі ладзіцца беларускай эміграцыяй у ЗША і Канадзе з 1 952 года. Мерапрыемства сабрала беларусаў ад Флорыды да Таронта, якія прыехалі, каб пабачыць адзін аднаго, абмяняцца думкамі і ідэямі. Арганізатарам падзеі выступіла БеларускаАмерыканскае Задзіночанне (BAZA) пры падтрымцы Згуртавання беларусаў Канады. Сустрэча прайшла 34 верасня ў Беларускім цэнтры пры саборы Св. Ефрасінні Полацкай у СаўтРыверы (НьюДжэрсі) з... Болей »