![]() |
![]() |
Тур другі і апошні: ці даб’е сын бацку? Народны Фронт ня пойдзе галасаваць. Прагаласаваўшы на "беларускага Жырыноўскага", Беларусь зьдзівіла ўвесь сьвет. "Партыя ўлады" хоча скарыстаць апошні шанец. Намэнклятура пачала пакідаць тонучы карабель. Безумоўна, трохі сорамна за сваю краіну, дзе амаль палова выбаршчыкаў "пры ўсім багацьці выбару" галасуе менавіта за Лукашэнку. Але нічога кепскага пакуль не здарылася. Для нас з вамі. Гэта няхай... Болей »
Прэзыдэнтам будзе Пазьняк альбо... Грыб. Але ня будзем забываць, што ў Кебіча ёсьць "сакрэтная зброя". Апошнімі днямі перад выбарамі нават Вячаслаў Кебіч "пайшоў у народ". Пікет у ягоную падтрымку быў выстаўлены ў Менску каля ўнівэрмагу "Беларусь". Цікава, што каля пікету пастаянна дзяжурылі некалькі міліцыянтаў. Болей »
"СВАБОДЫ баіцца раб". Вы трымаеце ў руках нумар фактычна забароненага выданьня. Хаця паводле закону закрыць газэту можа толькі суд, аднак урад Кебіча зрабіў прасьцей: загадаў Дому друку больш не друкаваць СВАБОДЫ. А ў нашых умовах, калі ўсе друкарні зьяўляюцца дзяржаўнымі і кантралююцца ўрадам, загад "не друкаваць" азначае фактычна забарону газэты. Болей »
Кебіч - гэта вайна. Сакрэтныя дакуманты, якія атрымала рэдакцыя СВАБОДЫ, сьведчаць, што Кебіч і ягоная кампанія спадзяюцца толькі на аўтаматы Калашнікава і міліцэйскіх сабак. Узгадайце: кожны раз, калі пад Кебічам хістаецца крэсла, ён выводзіць да Дома ўраду ўнутраныя войскі. Ня выключана, што нават пасьля правалу на прэзыдэнцкіх выбарах Кебіч паспрабуе ўтрымац уладу з дапамогаю зброі. Болей »
"Жалезны Фэлікс" таксама рыхтуецца да выбараў. Гэты здымак выдатна ілюструе той факт, што курс цяперашняга рэжыму застаецца нязьменным з камуністычных часоў. І нішто ня зьменіцца, калі на прэзыдэнцкіх выбарах "партыя ўлады" возьме верх. Рэстаўрацыю б’юста Дзяржынскаму, які стаіць у Менску наспраць "жоўтага дома", фінансуе гарвыканкам супольна з КДБ. Болей »
Нашу зброю затрымалі каля Кіпра. Карэспандэнту СВАБОДЫ пра гэта паведаміў ("пад вялікім сакрэтам") адзін урадавы чыноўнік. Потым пайшлі чуткі, нібыта гэтая партыя беларускай зброі накіроўвалася ў Харватыю. Мы пачалі шукаць "канцы". І вось што ўдалося высьветліць. Болей »
Кебич жил! Кебич жив!.. Кебіч будзе жыць? Трэці тыдзень крэсла пад Вячаславам Кебічам працягвае хістацца. Упершыню за тры з паловаю гады свайго прэм’ерства ён пачувае сябе гэтай няўпэўнена. Здараецца, што Старшыня Саўміну не вытрымлівае і пачынае крычаць зь мейсца: "Хлусьня!" (падчас выступленьня дэпутата В. Голубева). А то выходзіць на трыбуну і заяўляе ў адказ на рэпліку дэпутата В. Какоўкі: "А калі нехта хоча пагальдзець ці ёсьць у м... Болей »
Лепш адзін дзень пастаяць на плошчы, чым кожны дзень у чарзе. Размова была ў чарзе па хлеб. Дзядзька лаяў Кебіча, а цётка - "дэмакратаў". Аднак пад ціскам дзядзькавых аргумэнтаў цётка хутка пагадзілася, што "дэмакраты тут ні пры чым". І пачала лаяць Кебіча. Дзядзька незадаволена буркнуў: "Лепш бы адзін раз пастаяла на плошчы, чым кожны дзень у чарзе." "Хадзілі і на плошчу, а што толку?!" - запярэчыла другая жанчына. Болей »
Ці праб’юцца дэмакраты ў дом ураду? Галоўная тэма гэтых дзён - кааліцыйны ўрад. Дэмакраты рыхтуюцца сур’ёзна і спадзяюцца да пачатку наступнага года дасягнуць мэты. Кебіч і К. таксама рыхтуюцца - па добрай волі сыходзіць яны не зьбіраюцца. Зрэшты, цяпер ужо залёка ня ўсё залежыць ад жаданьня Кебіча. У Кебіча ёсьць стгратэгія. Кампанія Кебіча зацікаўленая пратрымацца ля ўлады да новых выбараў - менавіта такую стратэгію, па нашых зьвестка... Болей »
У Шушкевіча ёсьць сябра. Здавалася, Шушкевіча натхнілі маскоўскія падзеі і ён пайшоў у наступ. Але падобна на тое, што Старшыня Вярхоўнага Савета вырашыў усяго толькі паказаць зубы, правёў, так бы мовіць, разьведку боем. Калі прааналізаваць паводзіны Шушкевіча ў другой палопве верасьня, можна пагадзіцца, што гэтая "вылазка" была больш-менш удалай. Кебічу даводзілася толькі апраўдвацца. Болей »