![]() |
![]() |
10 красавіка католікі Беларусі ціха і мірна адсвяткавалі Уваход Гасподні ў Ерусалім, або Пальмавую нядзелю. У апошнюю нядзелю Вялікага посту, за тыдзень да Вялікадня, вернікі хрысціяне святкуюць урачысты ўваход Езуса Хрыстуса ў Ерусалім напярэдадні сваіх крыжовых пакут. Царква трактуе гэтую падзею як самаахвяраванне Сына Божага ў імя адкуплення грахоў свету, а таксама як выкананне наканаванага прароцтва аб царскім служэнні Хрыста. У г... Болей »
У Дом Таўлая завітаем - у Купалы пабываем! Да 140-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Янкі Купалы ў калідоры Дома Валянціна Таўлая Лідскага гістарычна-мастацкага музея адкрылася выстаўка "Ізноўку наведаў Купала наш Ліду…". Першымі яе наведвальнікамі сталі лідскія паэты, бібліятэкары, на-ведвальнікі Лідскага клубнага дома. Куратар выстаўкі, навуковы супрацоўнік музея Алесь Хітрун у форме лекцыі расказаў прысутным аб наведван... Болей »
79 гадоў таму назад, у далёкім 1943 годзе, перастала існаваць беларуская вёска - Хатынь. Семдзесят дзевяць гадоў прайшло з таго часу... Але людзі не забыліся тых, хто загінуў за нашу светлую будучыню. Жалобна і ўрачыста б’юць хатынскія званы, чарнеюць каміны спаленых хатынскіх хат. Зелянеюць тры далікатныя бярозы - сімвал жыцця, а на месцы чацвёртай шугае полымя. Вечны агонь на зямлі Хатыні - гэта вечная памяць жывых, гэта гімн мужнасці... Болей »
15 сакавіка 2022 года споўнілася 170 гадоў з дня нараджэння Аляксея Парфёнавіча Сапунова (1852-1924) - краязнаўцы, археографа, выкладчыка, грамадскага дзеяча, аднаго са знакамітых беларускіх гісторыкаў апошняй чвэрці ХIХ - першай чвэрці ХХ ст. Да юбілею вучонага ў 2021 годзе Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Віцебскім краязнаўчым музеем пры ўдзеле Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь быў распрацаваны праект "Руплівец белар... Болей »
Педагог, навуковец і прафесар Аляксей Міхайлавіч Пяткевіч нарадзіўся 30 сакавіка ў 1931 годзе ў вёсцы Новы Свержань на Стаўпеччыне. Скончыў аддзяленне беларускай і рускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта БДУ (1954), аспірантуру (1957). Абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму "Псіхалагічны аналіз і праблема характару ў прозе Кузьмы Чорнага". Аляксей Пяткевіч жыў у Гародні з 1957 года. Ён быў адным з ініцыятараў за наданне Гарад... Болей »
Свята рамеснікаў традыцыйна праходзіць у першыя вясновыя дні. Сёлета больш за сотню майстроў народных промыслаў прадставілі свае вырабы з самых розных матэрыялаў. Ганаровае месца на кірмашы заняла разьба па дрэве. Менавіта гэтаму віду рамяства была прысвечана цырымонія пасвячэння маладога майстра ў гільдыю рамеснікаў. Як вызначылі арганізатары свята, з гэтага года кожны кірмаш будзе мець свой кірунак. Напрыклад, сёлета пад увагай вырабы... Болей »
Сённяшні расейска-ўкраінскі канфлікт пачаўся не ў 2022 годзе, не ў 2014, не ў 1944 і не ў 1918. Канфлікт гэты цывілізацыйны. І калі ўсе цывілізацыйныя адрозненні паміж расейцамі і ўкраінцамі на працягу стагоддзяў раз за разам удавалася згладжваць, то заставаўся адзін фактар, які не згладжваўся - гэта мова. Сёння ў пераліку крыўдаў, якія Украіна нанесла Расіі, ні адзін расійскі прапагандыст не забывае пра мову, якой украінцы мэтанакірав... Болей »
18 лютага да Міжнароднага дня роднай мовы ў бібліятэцы прайшоў "Купалаўскі дыктант". Арганізатарамі выступілі Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы і Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Мерапрыемства адбылося ў рамках святкавання 140-гадовага юбілею першага народнага паэта Беларусі Янкі Купалы і 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Паспрабаваць свае сілы ў валоданні нормамі беларускага правапісу, адчуць смак роднай мовы і магутн... Болей »
Застаюцца лічаныя дні да Міжнароднага свята роднай мовы. На Гарадзеншчыне нічога не мяняецца. Правядзенне Дня роднай мовы ўжо падтрымана Гарадзенскім аблвыканкамам, цяпер кожны райвыканкам і кожнае ўпраўленне аблвыканкама будуць вызначаць фармат удзелу. Важным элементам мусіць стаць напісанне 15-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі. У Лідскім раёне тон святкаванню Дня роднай мовы задаў Палац культуры горада Ліды, які ўжо спланаваў шэраг самых... Болей »
Цырымонія адкрыцця XXIV зімовых Алімпійскіх гульняў прайшла на кітайскім Нацыянальным стадыёне вядомым пад назвай "Птушынае гняздо". Арганізатары падрыхтавалі ўнікальнае шоў, якое аб'яднала сучасныя тэхналогіі і гістарычныя традыцыі Кітая. Лейтматывам цырымоніі адкрыцця стаў дэвіз Алімпійскіх гульняў у Пекіне "Разам дзеля агульнай будучыні". Галоўная частка цырымоніі адкрыцця - парад атлетаў заняў больш за гадзіну. Па "птушыным гняздзе"... Болей »