![]() |
![]() |
Фэрдынанд Рушчыц (10.12.1870 — 30.10.1936 — жывапісец, графік, сцэнограф, педагог) нарадзіўся ў фальварку Багданаў. Пачатковую мастацкую адукацыю атрымаў у Мінскай класічнай гімназіі. Скончыў Пецярбургскую акадэмію мастацтваў. Прафесар Школы прыгожых мастацтваў у Варшаве, Кракаўскай акадэміі мастацтваў, аддзялення прыгожых мастацтваў Віленскага універсітэта. Усе асноўныя жывапісныя творы Ф. Рушчыца былі створаны ў Багданаве, дзе і паха... Болей »
Дзённікі піша кожны. Хаця б раз у жыцці бярэцца спісаць на паперы думкі, якія вандруюць па галаве, свае перажыванні, свае роздумы. Асабліва падзяліцца сваімі сакрэтамі з паперай любяць дзяўчынкі. Гэта такая дзіцячая, юнацкая забава, якая, звычайна, мінае разам з дзяцінствам і юнацтвам. Дзённікі Сакрата Яновіча – гэта хроніка падзей, хроніка жыцця, прапушчаная праз прызму светаўспрымання аўтара. Назіранні і разважанні, супастаўленні і п... Болей »
Адзінаццаты том (выпуск) завяршае друкаванне "Дзённікаў і запісаў" народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна, якія ён распачаў у далёкім 1951 г. Том дзённікавых запісаў дапоўнены самымі нечаканымі падборкамі, якія яскрава падсвечваюць разнастайнасць і шматбаковасць творчай спадчыны Паэта. Болей »
Дзясяты том (выпуск) "Дзённікаў і запісаў" ахоплівае 2003–2006 гг. жыцця народнага паэта Р. Барадуліна. Яны змяшчаюць запісы пра паездкі ў Рым, дзе адбылася сустрэча паэта з Папам Рымскім Янам Паўлам ІІ, у Вільнюс, Прагу, Беласток, а таксама па гарадах Беларусі. Запісы пра горкія страты і творчыя набыткі: выхад некалькіх арыгінальных і перакладных кніг. Том дапоўнілі болей за 150 вершаў і прысвячэнняў, якія не друкаваліся ў ранейшых збо... Болей »
Дзявяты том (выпуск) працягвае друкаванне дзённікаў народнага паэта Беларусі. 1998–2002 гады — гады насычанай працы паэта. Ім напісаны глыбока духоўныя цыклы вершаў, цікавыя ўспаміны пра літаратараў, нізкі вясёлага гумару, сцэнары дакументальных фільмаў, перакладзены п’есы для тэатраў, паэмы, шматлікія вершы і апавяданні самых розных аўтараў. Пра ўсё гэта з цікавасцю чытаецца ў кароткіх і змястоўных запісах паэта. Болей »
Восьмы том (выпуск) дзённікаў народнага паэта Рыгора Барадуліна ахоплівае 1996–1997 гады ягонага жыцця — асабістага, грамадскага і творчага. Паездкі за мяжу і па Беларусі, удзел у здымках дакументальных фільмаў, пераклады п’ес, вершаў паэтаў розных краін, заглыбленне ў новыя тэмы — творчая праца безупынку, якая і трымае паэта на зямлі. Болей »
Сёмы том (выпуск) “Дзённікаў і запісаў. 1994–1995” Рыгора Барадуліна раскрывае напружанае грамадскае і, галоўнае, апантанае творчае жыццё народнага паэта, яго адносіны да рэаліяў новага часу, чалавечых адносін, мінулага краіны і жаданай будучыні. У кнізе змешчана больш за 200 вершаў, якія не друкаваліся ў ягоных зборніках, а таксама сяброўскіх прысвячэнняў і эпіграм. Болей »
Чарговы том (выпуск) «Дзённікаў і запісаў. 1992–1993» народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна раскажа чытачам пра напружанае грамадскае жыццё творцы, новыя тэмы і накірункі ягонай паэзіі. У кнізе змешчаны болей за сто недрукаваных раней вершаў, накідаў, сяброўскіх эпіграм, віншаванняў і прысвячэнняў. Вялікая колькасць зносак на ўпамянутых асоб і творы паэта дапамогуць магчымым даследчыкам у вывучэнні жыцця і творчасці паэта. Болей »
Пяты выпуск “Дзённікаў і запісаў. 1989–1991” народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна яскрава адлюстраваў новы час нашай гісторыі — перабудова, дэмакратыя, галоснасць, а за імі нечаканае знікненне СССР і нарэшце — незалежнасць Беларусі і іншых рэспублік былога Савецкага Саюза. Адбыліся паездкі паэта ва Украіну, Узбекістан, Таджыкістан і Туркменію, а таксама ў Кітай і Францыю. Выйшлі новыя кнігі вершаў і перакладаў, ішло напружанае тво... Болей »
Трэці выпуск “Дзённікаў і запісаў. 1979—1982” народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна змяшчае тэксты аб працяглых паездках паэта на Кубу, у Балгарыю, Італію, Чэхаславакію, у многія рэспублікі Савецкага Саюза, а таксама па Беларусі. Запісы рабочых штодзённікаў і нататнікаў малююць вобраз нястомнага працаўніка, бясконца закаханага ў роднае слова паэта, шчырага сябра і ўважлівага да любых праяў жыцця назіральніка. Кнігу дапаўняюць сябро... Болей »