![]() |
![]() |
ХІІ Сустрэчы з натурай і мастацтвам. Сёлетнім сімвалам сустрэч (2-10 чэрвеня 2007 г.) была пчала. Мэтай мерапрыемства, якое пастаянна збірае акалічных жыхароў Супраслі (найбольш беластачан) і не толькі, з’яўляецца прамоцыя культурнай і прыроднай спадчыны Кнышынскай пушчы, таксама і яе аздараўляльных каштоўнасцей. Старажытная Супрасль мае статус курортнай мясціны, занесена яна разам з пушчай і „Зялёнымі лёгкімі Польшчы” ў спісак Еўрапейс... Болей »
У ліпені 1944 года нямецка-савецкі фронт перамясціўся з усходу Беларусі на ўсход Польшчы. Чырвоная Армія імкліва перамяшчалася на захад. Левафлангавыя арміі 1-га Беларускага фронту падышлі на подступы да Варшавы, а правафлангавыя імкнуліся ўварвацца ў міжрэчча Нарвы і Буга і падысці да паўднёвых межаў Усходняй Прусіі. Дзеля засцярогі ад апошняй пагрозы нямецкае камандаванне арганізавала контратаку ў напрамку Чаромхі, наносячы савецкім в... Болей »
26-27 траўня ў Мінску прайшоў Кангрэс Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі. Адбываўся ён на крыху нязвыклым фоне — улада пад ціскам міжнародных структур пачала выпускаць на волю палітычных вязняў. Ды і сам факт правядзення Кангрэса не за мяжой, а ў сталіцы краіны пра нешта сведчыць. Пасля некаторых інсінуацый быў дадзены дазвол на правядзенне дэмакратычнага форуму пад дахам вялікага аўтазаводскага палаца культуры. Нейкіх правакацый, ... Болей »
Беларускае кіраўніцтва вырашыла перагледзець сістэму льгот для насельніцтва. Некаторыя высокапастаўленыя асобы выказваюцца нават за тое, каб забраць усе льготы і ва ўсіх, за выключэннем, зразумела, тых катэгорый грамадзян, якія без адмысловай падтрымкі дзяржавы не пражывуць. Менавіта гэтыя найменш абароненыя людзі напалохаліся найбольш. Неяк разгаварыўся я з адным такім, дык ён упэўнены, што толькі ў іх тыя льготы і забяруць. Бо забірае... Болей »
Малітвеннасць, канцэнтраванасць, вытанчанасць... Музычны дыялог стыляў і стагоддзяў. Нацыянальная разнаколернасць і сусветная класіка. Адораная прыгажосць, прафесіяналізм і аматарскасць у прамым значэнні. Гэта першыя словы, якімі можна ахарактарызаваць ХХVI Міжнародны фестываль царкоўнай музыкі — Гайнаўка 2007. На працягу тыдня (6-13 мая) у Беластоцкай філармоніі запрэзентавалася 25 хораў са Славакіі, Балгарыі, Сербіі, Малдавіі, Украіны... Болей »
На выбарах у Падляшскі сеймік (30 радных) Беларускі выбарчы камітэт першы раз ставіць поўныя спіскі кандыдатаў ва ўсіх пяці акругах ваяводства. Побач беларусаў апынуліся на іх таксама палякі і літоўцы. БВК з’яўляецца адным з шаснаццаці камітэтаў, якія змагаюцца за галасы выбаршчыкаў. Рашучая большасць камітэтаў гэта палітычныя партыі. Некаторыя з іх зблакіраваліся разам з іншымі, непартыйнымі або не поўнасцю партыйнымі камітэтамі. Яўген... Болей »
Мая маладосць, навука і амаль усё працоўнае жыццё прайшло ў часы так званай народнай улады. Потым жыў я ў Трэцяй, а цяпер жыву ў Чацвёртай Рэчы Паспалітай. Як гэта бывае са старэйшымі людзьмі, часта вяртаюся ў думках да сваёй і нашай нялёгкай мінуўшчыны, прабую аналізаваць яе, параўноўваць. І як не дзіўна, мая ацэнка гэтых нашых трох Польшчаў не зусім супадае з ацэнкай нашых навукоўцаў і, тым больш, сучасных палітыкаў. Паводле іх ацэнкі... Болей »
Кожны з нас любіць палемізаваць. Але газетная дыскусія, на жаль, сёння не такі распаўсюджаны жанр. Таму я ўдзячны Васілю Сакоўскаму, які на мой артыкул „Дык хто хоча вайны?” („Ніва” н-р 11) адгукнуўся цэлым фельетонам „Святая наіўнасць” („Ніва” н-р 14). Можна было б і не працягваць тэму, бо ў матэрыяле шаноўнага апанента амаль няма аніякіх аргументаў ды фактаў, а ёсць толькі стэрэатыпнасць мыслення, дзіўная іронія „дзядзькі з боку”, а м... Болей »
Аўтобус пэкаэсу, што рана з Саколкі едзе ў Сідэрку, паступова губляе пасажыраў і з Паўловіч у Залессе прыязджаю ўжо сам; шчаслівенька на маё месца падбірае іншага, пусты не паедзе. Само Залессе вітае дзень спакоем, пункт прыёму малака ўжо закрыты, крама сідранскага гээсу толькі будзіцца. Абедзве ўстановы ў прыстойным месцы — насупраць касцёла. Касцёл у Залессі пастаўлены ў 1602 годзе, але гэты рупліва задбаны помнік выдатнай даўніны кро... Болей »
На пытанне пра жывыя яшчэ беларускія абрады маладым людзям штораз цяжэй адказваць, а калі і старэйшыя пакаленні пачынаюць мець праблемы з такімі адказамі, узнікае тады пытанне пра патрэбу захоўвання традыцыі і яе існавання ў сучасным грамадстве. Нібыта продкі, якіх з часам успамінаем толькі пару разоў у год, адыходзяць у забыццё i словы лакальных гаворак, здарэнні з мінулага і сямейныя традыцыі. Складанымі становяцца спробы вяртання ама... Болей »