![]() |
![]() |
24 лютага гэтага года споўнілася б 80 гадоў слыннаму беларускаму паэту Рыгору Барадуліну. У сакавіку будзе гадавіна з дня яго смерці. Таму ўвесну плануецца паставіць помнік на магіле паэта ў родных Ушачах на Віцебшчыне. Скульптар Мікалай Байрачны распрацаваў праект помніка, які ўхвалілі сваякі. Рыгор Барадулін быў Народным паэтам Беларусі, перакладчыкам, даследчыкам роднай мовы, аўтарам дзясяткаў кніг, сябрам Рады Саюза беларускіх пісьм... Болей »
У нашым невялікім аглядзе мы прапануем узгадаць тое, чым жыло беларускае замежжа летась. Падрабязна пра дзейнасць Згуртавання “Бацькаўшчына”, у тым ліку як каардынатара культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”, а таксама пра навіны з беларускага замежжа мы інфармавалі праз бюлетэнь “Беларусы ў свеце” і сайт zbsb.org. Аднак варта яшчэ раз адзначыць самыя важныя і знакавыя з падзеяў. Болей »
Дарагія сябры! Управа і супрацоўнікі Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына“ віншуюць вас з Калядамі і Новым годам! Няхай у наступным годзе вашыя пачуцці будуць цёплымі, як воўна авечкі, а ўпартасць у дасягненні мэтаў будзе не меншая, чым у каляднай козачкі! Зычым вам сяброўскай шчырасці і вернасці, натхнення ў творчасці і плёну ў працы на карысць нашай роднай Беларусі! Няхай новы год прынясе ўсім нам шмат прыемных адкрыццяў і станоў... Болей »
Госця з Малдовы – Ганна Мазур наведала сядзібу Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” 31 кастрычніка. Яна – старшыня створанага сёлета Беларускага культурнага руху Малдовы (БКРМ). Спадарыня Ганна прыехала ў Беларусь разам са сваімі дзецьмі на юбілей да маці, а перад ад’ездам завітала, каб падзяліцца поспехамі і планамі арганізацыі. Болей »
Збор твораў айца Аляксандра Надсана прэзентавалі ў Мінску. Імпрэза адбылася 23 кастрычніка ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Выданне, якое ўклала Ірына Багдановіч, выйшла ў серыі “Беларускі кнігазбор” і ўключыла ў сябе найважнейшыя творы айца Аляксандра, Ганаровага сябра Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”, апостальскага візітатара для беларусаў-католікаў у замежжы і кіраўні... Болей »
21 верасня ўступілі ў сілу ўсе палажэнні Закона “Аб беларусах замежжа”, падпісанага Прэзідэнтам сёлета 16 чэрвеня. Спатрэбіўся доўгі шлях – амаль 13 гадоў, каб гэты важны дакумент урэшце быў прыняты. Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” ініцыявала распрацоўку Закона ў далёкім 2001 годзе. Болей »
Прадстаўнікі беларускіх суполак Амерыкі і Канады сабраліся разам 30 жніўня ў Нью-Ёрку ў Грамадскай зале сабора Кірылы Тураўскага для ўдзелу ў 31-й Сустрэчы беларусаў Паўночнай Амерыкі. Амерыканскі бок быў прадстаўлены арганізацыямі з Нью-Ёрка і Нью-Джэрсі, Маямі (Фларыда), Чыкага і Вашынгтона. З Канады прыехалі прадстаўнікі Згуртавання Беларусаў Канады. Болей »
Закон “Аб беларусах замежжа” за нумарам 162-З быў прыняты 16 чэрвеня 2014 года. Шлях да гэтага моманту быў вельмі доўгі. Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” з 2001 года ставіла пытанне аб неабходнасці заканадаўчага рэгулявання стасункаў Рэспублікі Беларусь з беларусамі замежжа. Гэтае пытанне гучала цэнтральнай праблемай на з’ездах беларусаў свету, якія “Бацькаўшчына” склікае шточатыры гады. Дэлегаты выступалі з заклікам да Урада ... Болей »
Пяты фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі Ad.nak!, які ладзіцца з ініцыятывы грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”, годна адзначыў свой першы юбілей. Фестывальны дзень адбыўся 25 чэрвеня ў Мінску ў Міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханэса Раў (IBB). Болей »
У лепшы свет адышоў Генадзь Бураўкін, знаны беларускі паэт, журналіст, дыпламат, грамадскі дзеяч, сябра Рады Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”, Рады Саюза беларускіх пісьменнікаў, Рады беларус-кай інтэлігенцыі, сябра Беларускага ПЭН-цэнтру. У жніўні яму споўнілася б 78 гадоў. Апошнія месяцы ён змагаўся з анкалагічным захворваннем. Памёр Генадзь Мікалаевіч у сваёй кватэры раніцай 30 траўня. Болей »