|
|
21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы. Міжнародны дзень роднай мовы, міжнародны дзень матчынай мовы — адмысловы дзень абвешчаны на 30-й сесіі ЮНЭСКА па прапанове Бангладэш (1999). Мае на мэце заахвочванне лінгвістычнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама спрыянне ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, талерантнасці і дыялогу. Дзень святкавання — 21 лютага быў абраны таму, што ў гэты... Болей »
90 гадоў з дня нараджэння Івана Мележа. Іван Мележ нарадзіўся 8 лютага1921г у вёскы Глінішча Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыў сярэднюю школу (1938), працаваў у Хойніцкім райкаме камсамолу. У 1939 паступіў у Маскоўскі інстытут гісторыі, філасофіі і літаратуры і з 1-га курса быў прызваны ў Чырвоную Армію. Летам 1940 удзельнічаў у далучэнні Паўночнай Букавіны да СССР. 3 першых дзён Вялікай Айчыннай вайны на ф... Болей »
90-гадоў з дня нараджэння Віктара Роўды. Роўда Віктар Уладзіміравіч, народны артыст СССР, народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Акадэмічнага хору Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь, загадчык кафедры харавога дырыжыравання Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, прафесар. Віктар Роўда нарадзіўся 10 лістапада 1921 года ў г. Смаргонь. Скончыў Віленскую духоўную семін... Болей »
Дошка з малітвай на беларускай мове асвечана ў Ерусаліме. 25 кастрычніка ў Ерусаліме сярод 130 дошак з малітвай «Ойча наш» на розных мовах свету была асвечана і дошка з малітвай на беларускай мове. У набажэнстве, якое ўзначаліў мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, прынялі ўдзел усе герархі з Беларусі, паведамляе Catholic.by. Арцыбіскуп Кандрусевіч указаў на "культурнае і гістарычнае значэнне” падзеі: "Упершыню на Святой Зямлі, дзе Езус навуч... Болей »
XI з’езд ТБМ. 23 кастрычніка ў канферэнц-зале Чырвонага касцёла Менску адбыўся чарговы XI з’езд Грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны". На з'езд прыбылі каля 120 дэлегатаў некалькі дзясяткаў ганаровых гасцей, прадстаўнікоў творчай і навуковай інтэлігенцыі - народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка, паэт Анатоль Вярцінскі, мастак Аляксей Марачкін, ксёндз Уладзіслаў Завальнюк, перакладчык Лявон Барш... Болей »
Запросіны да супрацы. Шаноўнае спадарства, прапаную стварыць на базе ТБМ дзве ўзаемазвязаныя структуры бацькоўскі клуб і школу ранняга беларускамоўнага развіцця “ Маўляняты". Раней створаны бацькоўскі камітэт, на маю думку, цалкам у стане курыраваць названы праект, уносіць новыя ідэі, прапановы, заўвагі і такім чынам ажыццяўляць свае функцыі. Так, адным з кірункаў дзейнасці бацькоўскага камітэту магла б стаць інфармацыйная падтрымка клу... Болей »
215гадоў з дня нараджэння Міхала Без-Карніловіча. Без-Карніловіч Міхал Восіпавіч (10.10. 1796-19.1.1862), беларускі гісторык, краязнавец і этнограф, вайсковы тапограф, статыстык, генерал-маёр. Нарадзіўся ў шляхецкай сям’і ў Магілёўскай губерні. Скончыў 1-ы кадэцкі корпус (1816). Пад яго кіраўніцтвам у 1831-47 праводзілася тапаграфічнае і вайскова-статыстычнае вывучэнне Менскай, Наўгародскай, Віцебскай, Валынскай губерняў і Беластоцкай а... Болей »
135 гадоў з дня нараджэння Яна Булгака. Адзін з найлепшых фатографаў нашага краю, заснавальнік беларускай мастацкай фатаграфіі - Ян Булгак (Jan Brunon Buihak) нарадзіўся 6 кастрычніка 1876 года на Наваградчыне ў в. Асташын. Да 1912 г жыў у вёсцы Перасека Менскага павету Вывучаў філалогію ў Кракаве. У 1912 г. заснаваў у Вільні атэлье фатаграфіі, а з 1919 г. пачаў кіраваць фатаграфічнай лабараторыяй пры факультэце прыгожага мастацтва Віле... Болей »
120 гадоў з дня нараджэння Аркадзя Смоліча. Смоліч Аркадзь Антонавіч (29 верасня 1891, в. Бацэвічы Менскай губ., цяпер Клічаўскі раён Магілёўскай вобл. — 17 чэрвеня 1938, НКУС Омск, РСФСР) — дзеяч беларускага нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння, вучоны ў галіне эканомікі, сельскай гаспадаркі, картаграфіі, геаграфіі. Прафесар (1927). Нарадзіўся ў сям’і святара. Скончыў Менскую духоўную семінарыю (1905), Нова-Александрыйскі інстытут сельск... Болей »
Уладзіміру Коласу - 60! Пра Уладзіміра Коласа, які ў гэтыя дні адзначае свой юбілей, можна сказаць адно: гэта прадстаўнік той не вельмі шматлікай часткі нашага сучаснага грамадства, якая па-старому называецца "інтэлігенцыя" і ў аснову ўсяго жыцця якой пакладзена паняцце каштоўнасцяў. Сярод такіх каштоўнасцяў я ў першую чаргу назваў бы любоў да свабоды, павагу да думак іншых людзей, непахісную веру ў выратавальную місію нацыянальнай куль... Болей »