![]() |
![]() |
Дзякуючы таму, што ўсе сем тамоў маёй кнігі не маглі быць нарукаванымі адразу, а толькі па адным томе у год, мне няпазбежна давялося пры іхным выданні кіравацца не толькі першапачатковым планам, але і перамяняць яго ў дэталях, прыслухоўваючыся да думак чытачоў і нярэдка да іхных парад. Так, у трэццяй кнізе мне давялося дадаць грунтоўную лінгвістычную інтэрмедыю дзякуючы таму, што некаторыя мае карэспандэнты прасілі патлумачыць філалагіч... Болей »
Гэтае даследаванне, якому я даў агульную назву «Хрыстос» (разумеючы гэтае слова не ў адным толькі евангельскім сэнсе, а згодна з яго грэцкім значэннем «прысьвечаны ў таямніцы акультных навук») было задумана мной яшчэ ў адзіноце Аляксееўскага равеліна і ў першыя гады зняволення ў Шлісельбургскім умацаванні, пасля таго як мне дазволілі даваць для чытання кнігі выключнага рэлігійнага зместу. А напісана яно было ў разгар грамадзкай буры, ка... Болей »
Толькі яно адно для мяне з’яўляецца істотным, таму што здаецца пераканаўчым для незнаёмага з прадметам чытача. Але справа ў тым, што М. Н. Мікольскі паказвае неазнаёмленаму чытачу, гады валадарання «цароў ізраільскіх» грунтуючыся на нейкай блытанай кнізе, таму што нават у простым біблейскім тэксце і (як я нядаўна, выпадкова пераканаўся) у кожным энцыклапедычным слоўніку ён знойдзе мае а не свае лічбы (для Манаіма Факха (Паках) і інш.). ... Болей »
Пры перакладзе на нашу мову помнікаў чужога нам жыцця галоўная цяжкасць заключаецца ў тым, каб знайсьці такія словы, якія выклікалі б у чытача такія ж самыя ўяўленні, якія былі ў аўтара, некалі пісаўшага іх, а гэта часам вельмі цяжка. Возьмем напрыклад слова “лес” на розных мовах. У якута гэтае слова выклікае ўяўленне пра скапленне ў нейкай мясцовасьці вялікай колькасьці хвойных дрэваў, у ягіпцяніна і аравійца – пра скапленне пальмаў, у... Болей »
У сучаснай беларускай прозе раман Уладзімера Караткевіча "Хрыстос прызямліўся ў Гародні" займае асаблівае месца. Яго адметнасьць вызначаецца ня толькі навной жыцьцёвага і гістарычнага матэрыялу, але і арыгінальнасьцю вобразнага ўвасабленьня падзеяў далёкай мінуўшчны, уменьнем пераасэнсаваць іх з пазыцыяў нашай сучаснасьці, прыдаць фактам гістарычнай рэчаіснасьці непаўторны нацыянальны калярыт, надзённасьць гучаньня. Раман "Хрыстос пры... Болей »
Зборнік укладзены з тэкстаў выступленьняў на сэкцыі «Хрысьціянства і беларуская культура» ІІІ Міжнароднага кангрэсу беларусістаў. Побач з пытаньнямі тэалёгіі і агульнакультурнымі праблемамі аўтары разглядаюць этапныя моманты тысячагадовай гісторыі хрысьціянства на беларускіх землях, уплыў рэлігій на мастацтва, канфэсіянальную шматаблічнасьць Беларусі. Натуральна, галоўнае месца ў зборніку нададзена праваслаўю і каталіцтву, а таксама ... Болей »
У аснову зборніка пакладзены матэрыялы другой і трэцяй міжнародных навуковых канферэнцый «Хрысціянства ў гістарычным лёсе беларускага народа», а таксама круглага стала, прысвечанага 170-годдзю Полацкага царкоўнага сабора 1839 г., якія былі праведзены ў 2008 і 2009 гадах у межах выканання Дзяржаўнай комплекснай праграмы навуковых даследаванняў на 2006-2010 гг. "Эканоміка і грамадства", раздзел "Філасофія" (галаўная арганізацыя - Дзяржаўн... Болей »
У аснову зборніка пакладзены матэрыялы другой і трэцяй міжнародных навуковых канферэнцый «Хрысціянства ў гістарычным лёсе беларускага народа», якія былі праведзены ў 2008 і 2009 гадах ў межах выканання Дзяржаўнай комплекснай праграмы навуковых даследаванняў на 2006-2010 гг. "Эканоміка і грамадства", раздзел "Філасофія" (галаўная арганізацыя - Дзяржаўная навуковая ўстанова "Інстытут філасофіі НАН Беларусі"). Разглядаецца дзейнасць і лёс ... Болей »
У аснову зборніка пакладзены матэрыялы рэспубліканскай навукова-тэарэтычнай канферэнцыі «Хрысціянства ў гістарычным лёсе беларускага народа», якая адбылася 20 красавіка 2007 года. Разглядаецца роля хрысціянскіх культавых інстытутаў у духоўна-культурным, грамадска-палітычным і этнанацыянальным жыцці беларускага народа. Прызначаны для даследчыкаў, выкладчыкаў, аспірантаў, магістрантаў і студэнтаў, настаўнікаў, аматараў гісторыі Беларус... Болей »
Каму даводзіцца аглядаць пажарышчы, або разбураныя паводкаю ці навальніцамі ваколіцы, заўсёды напрошваецца сказ: «Якія страшэнныя сілы, якія шалёныя стыхіі ёсьць у прыродзе!» Няма ніякае меры ні ліку, каб адзначыць гэтыя сілы, каб іх ацаніць хоць прыблізна, і ў параўнаньні да іх чалавек здаецца дробнаю бясьсільнаю істотаю. Аднак гэтая дробная істота — чалавек — стае да змаганьня з гэнымі сіламі і ў вялікай ступені менш або болып іх падп... Болей »