Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына», ЗБС «Бацькаўшчына» — міжнароднае грамадскае аб'яднанне. Створана дзеля захавання беларускай прысутнасці ў свеце, яднання ў адзіную супольнасць усіх беларусаў, павышэння аўтарытэту беларускай нацыі на міжнародным узроўні. Першым Прэзідэнтам ЗБС «Бацькаўшчына» ў 1990 быў абраны Васіль Быкаў, Старшынёй Рады — Яўген Лецка. Першы з'езд беларусаў свету адбыўся 8-10 ліпеня 1993 г. ў Мінску. Прэзідэнт... Болей »
10 верасня Згуртаванню беларусаў свету “Бацькаўшчына” споўнілася 25 гадоў. З гэтай нагоды чарговы сход Малой Рады Згуртавання, які прайшоў 22 кастрычніка, адбываўся ва ўрачыстай атмасферы ў мінскай кавярні “Netto”. Сход адкрывалі кіраўнік арганізацыі Алена Макоўская і старшыня Рады Ніна Шыдлоўская, якія адзначылі, што за 25 гадоў “Бацькаўшчына” прай-шла складаны шлях, тым не менш, арганізацыя захавалася і актыўна дзейнічае, і надалей вы... Болей »
Мы пагутарылі з даследчыцай літаратуры Лідзіяй Савік, якая з’яўляецца адной з заснавальніц Згуртавання “Бацькаўшчына”, і распыталі яе пра тое, як паўставала арганізацыя, папрасілі ацаніць шлях, які Згуртаванне прайшло за гэтыя 25 гадоў, а таксама пацікавіліся, ці шмат яшчэ скарбаў хаваюць літаратурныя архівы беларусаў замежжа. Болей »
Дарагія сябры! 10 верасня Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” адзначае цудоўную дату - сваё 25-годдзе! Многія з вас памятаюць правядзенне ўстаноўчай канферэнцыі ў 1990-м годзе і атмасферу, што тады панавала. Гэта быў час Адражэння, час спадзеваў і веры, час вяртання нацыянальнай годнасці. Думка пра яднанне беларусаў, параскіданых воляй лёсу па прасторах усяго свету, лунала ў паветры маладой дзяржавы, што здабывала сваю незалежнас... Болей »
1 ліпеня ў Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь адбылося першае пасяджэнне Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа. Удзел у ім бралі прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і дзяржустановаў Беларусі, якія займаюцца справамі беларускага замежжа, а таксама прадстаўнікі беларускіх арганізацый з 18-ці краінаў. Згуртаванне “Бацькаўшчына” ў складзе Савета прадстаўляюць Алена Макоўская і Ніна Шыдлоўская. Болей »
За што мы любім фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі ,.!adnak (сёлета назва прапісваецца менавіта такім чынам)? Апроч таго, што ён дае ўяўленне пра тое, “хто ёсць хто ў беларускай рэкламе”, фестываль застаецца адной з самых яскравых падзеяў лета. Перад шостым ,.!adnak’ам, традыцыйна арганізаваным кампаніяй “Будзьма беларусамі!” і парталам marketing.by, паўсталі новыя выклікі. Фестываль праводзіўся ўжо пяць разоў, і як бывае ч... Болей »
Мастак, пісьменнік, беларус Латвіі Вячка Целеш 27 траўня прэзентаваў у Нацыянальнай бібліятэцы дзве кнігі – папулярную “Гарады Беларусі на старых паштоўках”, якая зазнала ўжо чацвёртае перавыданне, і ўласны радавод “Адсюль наш род, тут мой прычал”. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”, выдавецтва “Беларусь” і Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Болей »
Увечары 15 красавіка пайшоў у лепшы свет духоўны лідар беларускай эміграцыі, сябра Вялікай Рады Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына“, айцец Аляксандр Надсан. “Бог забраў да сябе нашага айца Аляксандра. Гэта здарылася а 22.20 у шпіталі Барнэта (Лондан), куды ён быў узяты на лячэнне ў выніку развіцця хваробы нырак. З восені мінулага года айцец цяжка хварэў. Яму было 88 гадоў. Вечная памяць“, — паведаміў у сваім фэйсбуку лонданскі св... Болей »
Яго жыццё вялікае ва ўсіх сэнсах, і мы схіляем голаў перад тым, колькі ўсяго здолеў перажыць Барыс Уладзіміравіч і колькі зрабіць для суайчыннікаў, для Беларусі, для сусветнай навукі. І пры гэтым - а імаверна і дзякуючы гэтаму! - спадара Барыса адзначае заўсёдны аптымізм, дабрыня, цеплыня, адкрытасць да людзей і спагада. І мы зычым, каб гэтыя якасці яшчэ многія гады жывілі сэрца спадара Барыса, каб такімі ж пачуццямі яны адгукаліся ў сэ... Болей »
24 лютага гэтага года споўнілася б 80 гадоў слыннаму беларускаму паэту Рыгору Барадуліну. У сакавіку будзе гадавіна з дня яго смерці. Таму ўвесну плануецца паставіць помнік на магіле паэта ў родных Ушачах на Віцебшчыне. Скульптар Мікалай Байрачны распрацаваў праект помніка, які ўхвалілі сваякі. Рыгор Барадулін быў Народным паэтам Беларусі, перакладчыкам, даследчыкам роднай мовы, аўтарам дзясяткаў кніг, сябрам Рады Саюза беларускіх пісьм... Болей »