![]() |
![]() |
Гэта кніга — зборнік матэрыялаў міжнароднай канферэнцыі «Бунт у імя свабоды: забыты ген беларусаў?», якая адбылася 8–10 сакавіка 2013 года ў Варшаве. Гэта ўжо пятая канферэнцыя такога тыпу, арганізаваная Інстытутам грамадзянскай прасторы і публічнай палітыкі пры Універсітэце Лазарскага. Яе натхняльнікам і ідэйным патронам быў прафесар Джарджтаўнскага ўніверсітэта (ЗША) Анджэй С. Камінскі, заснавальнік Інстытута і нястомны прамоўтар «бел... Болей »
Паэты прыходзяць у жыццё з далечы раю маленства. Адчуванне радзімы дзяцінства, шчымлівай замілаванасці да найдаражэйшага кутка ў сусвеце, хаты з бярвенцаў, грудзей зямелькі, усяго навакольнага прыроднага космасу характэрна для гэтай паэткі. Роднасць са сваёй зямлёй, са сваім словам "настоена" ў яе на верасах з яе роднага Дараганава. Яе паэзія, яе слова жывяцца і жывуць спадчынна-дарагімі рэаліямі: ракою Пціч з яе дубамі; зорамі "над жні... Болей »
Да самоты, як і да хваробы, таксама прывыкаеш. Асвойваешся і жывеш з імі. Трэба ж з некім жыць… Я прывык, калі перамятае студзень халодныя сцежкі ля маёй хатулькі. Здавалася б, і снегу кот наплакаў, а закруціць, завіхурыць раптам, знекуль нячыстая сілачка возьмецца і замяце мне сцежкі. Тады бяру шуфлік, падымаю каўнер у футболцы і ў сланцах, як па хаце хаджу, толькі што на цёплыя шкарпэткі, дыбаю на вуліцу. Неахвота абувацца, ды і з пры... Болей »
— Буслы прыляцелі! Відаць, ужо і сапраўды вясна, — казалі хомінцы, — во, прынамсі, павесялее ў нас! Буслы былі — сям’я вапеннікаў, каторыя ўжо гадоў з дзесяць кожную вясну прыходзілі ў Хоміно на ўсё лета капаць вапну. Выглядалі яны і праўда як буслы: высокія, даўганогія, здаровыя, як дубы тыя. Бацька зваўся Міхайла. Сярэдніх гадоў, з калматымі валасамі, з доўгай, як варонне крыло, чорнай барадой; хадзіў у даўгаполай, падперазанай лыкам ... Болей »
Яхім Памазок — ветэран BAB i калгасны качагар па сумяшчальніцтве. Ягоная жонка Кацярына доўга рабіла ў калгасе даяркай, зарабіла паўкілё металёвых узнагародаў на грудзі i звалася майстрам машыннага даеньня. Яхім, што прынёс з вайны ўсяго адзін ордэн, вядома ж, зайздросьціў жонцы i хацеў, каб яго звалі майстрам цэнтральнага ацяпленьня. Званьне тое, аднак, не прышчапілася да Памазка, можа, з тае прычыны, што быў ён сьпец іншае справы, пра... Болей »
Трое ў пухавіках і чорных вязаных шапачках валаклі аднаго. Той адзін то ішоў смірна, то нібыта спрабаваў вырывацца – тады рукі яму выкручвалі яшчэ больш старанна. Найтаўсцейшы з канваіраў, у сіняй падшыванай куртцы, перыядычна рабіў “палоннаму” падножкі, гупаючы сваім вастраносым ботам па ягоных зношаных кросах у раёне ахілесавых сухажылляў. (фрагмент) Болей »
Быкаўскія тэксты ў эфіры “Свабоды” чыталі Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін, заснавальнік Беларускага Наронага Фронту Зянон Пазьняк, першы кіраўнік адноўленай беларускай дзяржавы Станіслаў Шушкевіч, амбасадар Ізраілю Зэеў Бен Ар’е і амбасадар Швэцыі Стэфан Эрыксан, паэты Вальжына Морт і Андрэй Хадановіч, Генадзь Бураўкін і Сяргей Законьнікаў, празаікі Барыс Пятровіч і Альгерд Бахарэвіч, мастак Алякс... Болей »
...Быкаў сьмяецца ў трубку і кажа: «Ну, калі я вам яшчэ не надакучыў, калі ласка — прышлю». Праз пару дзён пошта прыносіць цяжкую капэрту з новай прыпавесьцю, у лісьце абавязковая прыпіска: «Перадайце прывітаньне вашым мілым дзяўчатам і хлопцам, якія так хораша чытаюць...» У 1965-м супрацоўнікі радыё выдалі ў Мюнхэне аповесьць «Мёртвым не баліць». І вось мы зноў выдаём кнігу Быкава. Шмат гадоў нашыя слухачы першыя знаёміліся зь яго новы... Болей »
Адмысловае выданьне Радыё Свабода, што пабачыла сьвет пасьля сыходу Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава. За час ад падзеньня жалезнай заслоны, аж да свае сьмерці – голас Васіля Быкава неаднаразова гучаў на хвалях Радыё, якое несла свабодную інфармацыю для беларусаў у камуністычным блёку. Як раз дзякуючы Радыё Свабода – голас Быкава чулі на Радзіме і ў тыя часы, калі сам пісьменьнік быў вымушаны пакінуць сваю Радзіму. У 2003 го... Болей »
Шмат хто чуў пра Украінскую паўстанскую армію, ці як казалі ў савецкі час “бандэраўцаў”, гэтак жа як і пра летувіскіх “лясных братоў”, ці польскю Армію Краёву. І толькі Беларусь падавалася “сінявокай партызансткай савецкай рэспублікай”. Сяргей Ёрш, які некалі дасьледваў і беспасьпяхова спрабаваў абарніць дэсэртацыю на гэтую тэму зрабіў значны ўклад ў адкрыцьці праўды пра пасьляваенныя часы ў Беларусі. Дзякуючы супрацы з Сяргеем Лескецем... Болей »