![]() |
![]() |
Прыехаўшы у вёску, я пайшоў у госці да былога аднакласніка. Мы селі на лавачцы ў двары. Быў вечар позняга лета, ціхі, стомлены… Калі б я быў мастаком і захацеў намаляваць гэты вечар, дык пакарыстаўся б толькі трыма фарбамі: сіняй, жоўтай і трохі шэрай. Сіні туман, жоўтая пожня і шэраватае сутонне… Такімі вечарамі чамусьці з асаблівым нецярпеннем чакаеш ночы, цемры, маладых галасоў ў канцы вуліцы, дзявочага смеху, лёгкіх крокаў; здаецца,... Болей »
Перад ёй на краі стала ляжала вялікая кніга. Маладая жанчына выразна чытала ўголас, прыемны тэмбр зачароўваў, прапануючы адзінаму слухачу загадкавыя тэксты: «…Ягуар поўні, ягуар цемры і ягуар усмешкі прыйшлі па маю душу ў час, калі сава апусціла крылы, і, ашчэрыўшы іклы, выпусціўшы кіпцюры, кінуліся на вобраз Божы — а я быў тады вобразам Божым, — але поўнач скруцілася ля маіх ног, а лісце, па якім прапаўзлі дарогі, выгнулася рознакаляро... Болей »
Васіль Жуковіч нарадзіўся на Камянеччыне (хутар Забалацце) 21.09.1939 г. Беларускі паэт, празаік, публіцыст, перакладчык. Аўтар кніг паэзіі: "У храме хараства і смутку" (2003), "He завіце радзіму малой" (2009), "Няўжо'і (2011), "Золата лістападу" (2012), "Замова ад рабства" (2017), "Боль, і вера, і любоў" (2020), зборніка сатыры і гумару "Цудадзейны вітамін" (2011), прозы: "Арабінавая ноч" (2015), "Бязмежжа памяці і любові" (2020), "Пра... Болей »
Той тэлефон я яшчэ доўга не мог адрамантаваць. Падклейваў яго, замотваў ізаляцыйнай стужкай. У ім нешта ўвесь час адыходзiла, ён то званiў, то не званiў. Вядома, што ў гэтых маiх пакутах лягчэй за ўсё абвiнавацiць амерыканцаў, але цi правільна тое было б з майго боку? Неяк у суботу вечарам патэлефанавала сястра. Сказала, што прыходзiў Мiкола Малусевiч з нейкiм лістом з Амерыкi. Быццам у Калiфорнii адшукалiся ягоныя сваякi, якiя ў блiжэй... Болей »
Ён не пазнаў яе голасу, назваў яе спачатку Светай, потым Ларысай, але потым, калі яна сказала сваё імя, не адчуў аніякай збянтэжанасці. У трубцы быў фон з нейкай музычнай радыёперадачы. Яна ехала з працы і ўбачыла, што зносяць баракі. Напэўна, знясуць і той, дзе была Віцькава майстэрня. Голас гучаў роўна, у ім нельга было пачуць ні намёку на тое, што яна пазвоніць яшчэ або хоча, каб пазваніў ён. Голая інфармацыя: зносяць баракі. Дзякуй,... Болей »
Таго ранку ў “Беларускую хатку” на Захар’еўскай вуліцы малады чалавек завітаў зусім рана. Дзверы надзіва аказаліся адкрытымі. Няпэўным крокам ён зайшоў у пакой. Спыніўся, каб агледзецца ў новым памяшканні, і пасля невялікай паўзы прайшоў у сталовую залу на першым паверсе. Ён паспеў акурат да сняданку. І хоць снеданне прызначалася толькі для сваіх (гэта абеды можна было атрымаць любому за невялікую плату), але цяпер госць больш упэўнена ... Болей »
Па ўсім было відаць, што ў Смілавічах добра ставіліся да грамадзянаў без пэўнага месца жыхарства. Дакладней, сацыяльная дапамога для гэтых людзей была наладжаная смілавіцкай адміністрацыяй на дастаткова высокім узроўні. Бамжы ніколі не хадзілі тут у бруднай вопратцы. Для іх былі арганізаваныя спецыяльныя кропкі, куды яны здавалі свае рэчы, а ўзамен атрымлівалі чыстыя. Гэта быў «second hand», але адзенне заўсёды было якаснае і нават модн... Болей »
— Вы тут упершыню? Жанчына кладзе часопіс у сумачку, узрадаваная, мусіць, што надарылася нагода хоць з кім-небудзь пагаварыць, пасоўваецца бліжэй да Юстынавіча. — Aгa, упершыню,— адказвае хуценька, нібы баючыся, што зараз ён устане i пойдзе па сваіх справах.— Ведаеце, так неспадзеўкі ўсё атрымалася... Я аграномам у калгасе раблю. Шостага выклікае старшыня прафкама: так i так, Андрэеўна, далі пуцёўку, едзь, пакуль няма пільнай работы. A ... Болей »
Непадрыхтаваны, чалавек чэрствай душы, няўражлівы на свет, не зразумее ні яе жыцця, ні яе паэзіі. Яе словы-тропы, словы-творы, словы-сімвалы можна ўспрыняць толькі на хвалях сэрца, зразумець не розумам, а душой, пры чым душой тонкай і лёгкаранімай. Каб зразумець яе паэзію, трэба ўмець успрымаць думкі сэрцам, інакш словы, зложаныя ў вершы яе душой, пазастануцца толькі словамі, якія не маюць глыбейшага сэнсу, сувязі ды пераказу. Паэзія На... Болей »
Віктар Швед - паэт, перакладчык, журналіст. Нарадзіўся 23 сакавіка 1925 году ў вёсцы Мора непадалёк Гайнаўкі (Беластоцкага ваяводства) ў сялянскай сям’і. Скончыў Беларускі ліцэй у Бельску-Падляшскім, аддзяленні журналістыкі і беларускай філалогіі Варшаўскага універсітэта. Доўгі час працаваў у варшаўскім выдавецтве „Ксёнжка і ведза”. Быў сузаснавальнікам Беларускага Літаратурнага Аб'яднання і па сённяшні дзень з’яўляецца яго сябрам. Сяб... Болей »