![]() |
![]() |
Напачатку ХХ стагоддзя ў нашым горадзе працавала Слонімскае вышэйшае пачатковае вучылішча. Пра гэта сведчыць рэдкі фотаздымак яго выпускнікоў 1915 года, які мы публікуем у гэтым нумары “СК”. У чэрвені 1912-га ў Расійскай імперыі (а Беларусь у той час уваходзіла ў яе склад) замест 3-х і 4-х класных гарадскіх вучылішчаў стварылі вышэйшыя пачатковыя вучылішчы: мужчынскія, жаночыя і змяшаныя. Адно з іх адкрылася ў нашым горадзе — мужчынска... Болей »
Знакаміты польскі мастацкі фільм Ежы Гофмана “Знахар” (1982) бачылі многія слонімцы. Падзеі рамана Тадэвуша Даленга-Мастовіча, па якім ён быў зняты, адбываюцца ў міжваеннай Заходняй Беларусі. Таленавіты хірург Рафал Вільчур перажыў асабістую драму і страціў памяць, вандраваў па краіне, стаў вясковым знахарам Антоніем Касібам… Пэўныя паралелі з гэтай гісторыяй прасочваюцца ў падзеях, якія адбыліся на Слонімшчыне ў сярэдзіне XIX стагоддзя... Болей »
У ліпені 1936 года ў польскамоўнай газеце “Навагрудскі кур’ер” былі некалькі зацемак пра археалагічныя знаходкі ў Слоніме, якія адбыліся падчас пракладкі вадаправода. Іх аўтарам быў асноўны карэспандэнт выдання Віктар Клімкевіч. Ён працаваў чыноўнікам стараства ў Слоніме, быў актыўным краязнаўцам. Клімкевіч апісаў некаторыя знаходкі, а сярод іх — старыя гарадскія ходнікі (тратуар). Першая зацемка з’явілася 10 ліпеня. Клімкевіч пісаў: “Н... Болей »
Футбольны сезон у Слоніме ў 1935 годзе пачаўся ў сярэдзіне траўня. Напярэдадні яго старту з ініцыятывы мясцовага камітэта дзяржаўнага ведамства па фізкультуры і вайсковай падрыхтоўцы (да яго адносіўся гарадскі стадыён) была арганізавана “міжкамандная камісія”, у якую ўвайшлі прадстаўнікі клубаў, калектываў розных відаў спорту, але найперш футбола. Меркавалася, што яна дапаможа спыніць “самаволю і выбрыкі спартсменаў на стадыёне падчас ... Болей »
У зборах Дзяржаўнага навукова-даследчага музея архітэктуры імя Шчусева ў Маскве ёсць фотаздымкі, зробленыя на Слонімшчыне ў ХХ стагоддзі. На адным з іх бачым касцёл бернардынцаў (цяперашні Свята-Троіцкі праваслаўны сабор). Пад ім подпіс: “Слонім. Будынак ратушы”. У апісанні аднак згадваецца царква. Памылку, відаць, дапусцілі ў колішнім музеі Акадэміі архітэктуры СССР, адкуль паступіла гэтае фота, створанае ў “1900-1940 гг.”. Яшчэ адзін ... Болей »
Паколькі ў XIX стагоддзі — у пачатку ХХ ст. мясцовай прэсы ў Слоніме не было, “Гродненскія губернскія вѣдомости” застаюцца важнай крыніцай інфармацыі пра жыццё нашага горада і павета. Выданне выходзіла двойчы на тыдзень. У ім змяшчаўся ў асноўным афіцыёз — указы, распараджэнні, пастановы, прызначэнні, статыстычныя звесткі, аб’явы. Была “неафіцыйная частка” газеты, якая выходзіла штотыднёва і мела сваю нумерацыю. У ёй было шмат хронікі, ... Болей »
Прынята лічыць, што ўвесь міжваенны час, ледзь не з 1920 года, з пажарнай вежы ў Слоніме двойчы за дзень (а 8-й і 20-й гадзінах) гучала мелодыя паланэза Міхала Клеафаса Агінскага “Развітанне з Радзімай”. У савецкія часы традыцыя спынілася, яе аднавілі 23 траўня 2015 года. Паланэз стаў гучаць штодня а 12-й гадзіне. Толькі ўжо не з каланчы (былой стайні, вежа якой не захавалася, цяпер там склад), а з былой воданапорнай вежы, якую памылко... Болей »
Пра гісторыю Слонімшчыны мы ўжо ведаем даволі шмат — ёсць і навуковыя, і навуковапапулярныя працы, публікацыі ў прэсе. Аднак адкрыцці не сканчаюцца. Наша гісторыя настолькі багатая на асобы, на падзеі, што яшчэ доўга даследчыкамі будзе складацца мазаіка. Нядаўна аўтарытэтны беларускі гісторык, сфрагіст і геральдык Анатоль Цітоў выдаў кнігу, у якой упершыню комплексна даследуецца злотніцкае (ювелірнае) майстэрства ў Беларусі.* Гэта прос... Болей »
НКВД в Западной Беларуси: сентябрь — декабрь 1939 г.: документы и материалы. — Минск — Москва, 2019. — 384 с. Кожная такая кніга — падзея. Дзясяткі дакументаў з архіваў, з якіх большасць апублікаваны ўпершыню. Безумоўна, без адкрыццяў не бывае. У архіўных дакументах знаходзяцца згадкі пра Слонім і слонімцаў у 1939 годзе. “НКУС у Заходняй Беларусі…” — гэта сумеснае выданне Дэпартамента па архівах і справаводстве Мінюста, Нацыянальнага ар... Болей »
Цэнтр дакументацыі аб пераследаваннях нацыяналсацыялістычным рэжымам Arolsen Archives (ён знаходзіццца ў нямецкім горадзе Бад-Арользене ў зямлі Гесэн) выклаў у вольны доступ у інтэрнэце мільёны дакументаў са сваіх збораў. Яны датычаць не толькі ўласна ахвяр, якія вывозіліся на прымусовыя працы ці траплялі ў канцлагеры, але і так званых “перамешчаных асоб”, якія апынуліся пасля Другой сусветнай вайны ў зонах акупацыі Германіі заходнімі с... Болей »