![]() |
![]() |
Яўген Міклашэўскі нарадзіўся 9 жніўня 1936 года на Беласточчыне – у вёсцы Лыскі. Бацькі працавалі на сельскай гаспадарцы. У 1945 годзе пайшоў у першы клас Старасельскай пачатковай школы, а ў красавіку наступнага года пераехаў з бацькамі на Беларусь. Пасля заканчэння Пінскага педагагічнага вучылішча чатыры гады (1957 – 1961) настаўнічаў на Піншчыне – загадваў аднакамплектнай і двухкамплектнай пачатковымі школамі. У 1962 годзе пераехаў у ... Болей »
Мікалай Аляхновіч нарадзіўся 14 студзеня 1953 года ў вёсцы Валішча Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (1974). Лінгвіст, кандыдат філалагічных навук (1983), дацэнт. За час працы на факультэце працаваў намеснікам дэкана, дэканам філалагічнага факультэта, у 1993—1995 гг. працаваў на кафедры ўсходнеславянскай і балтыйскай філалогіі факультэта гуманітарных навук Будап... Болей »
Акадэмік Радзім Гарэцкі прапаноўвае для шырокага кола чытачоў напісаную за апошнія дваццаць гадоў публіцыстыку і розныя жанры лірычнай прозы, якія сумесна складаюць своеасаблівую змяшаную жанравую форму — “жыццёвы меланж”. Гэтыя творы ўзніклі ў выніку думак, уражанняў, пачуццяў ад шматлікіх падзей у краіне і свеце, юбілеяў і страт сяброў ды блізкіх людзей, успамінаў пра жыццё і дзейнасць бацькі й дзядзькі — братоў Гаўрылы і Максіма Гарэ... Болей »
У кнізе сабраны артыкулы і выступленні народнага пісьменніка Беларусі за 25 год (1948-1974) творчай дзейнасці. Гэта і нарысы, і публіцыстычныя выступленні, і артыкулы пра сучасную беларускую літаратуру. Болей »
Маё паяўленне ў вясковай хаце 23 сакавіка 1925 года чакаў не ласкавы лёс. Белы свет я ўбачыў не адразу, пасля нараджэння, а толькі чатырохгадовым хлапчуком. Вочы мае ў маленстве заатакавала грозная трахома, і я пастаянна прабываў у цемры нізкай дзедавай хаты з шчыльна завешанымі дзяружкамі акенцамі. Аж дзіўна, што захаваў я яшчэ зрок пасля такой працяглай і знішчальнай хваробы. Ад чатырох год, праўду кажучы, і пачынаецца маё дзяцінства.... Болей »
Зборнік навуковых прац прысвечаны праблемам стылістыкі беларускай і рускай моў, стылістыкі публіцыстычных жанраў, эстэтыкі слова і стылістычнай абумоўленасці газетных тэкстаў, лінгвастылістыкі публіцыстычнага тэксту і дыскурснага аналізу СМІ, тэорыі і практыкі рэдагавання, медыярыторыкі, гісторыі, тэорыі і метадалогіі журналістыкі, літаратурна-мастацкай крытыкі. Прызначаецца для філолагаў, студэнтаў факультэтаў журналістыкі, магістранта... Болей »
Дзмітрый Якаўлевіч Бугаёў (нар. у 1929 г.) – прафесар філалогіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БCCР імя Якуба Коласа (1984) – працаваў на філалагічным факультэце БДУ з 1964 па 2008 г. У літаратурнай крытыцы і літаратуразнаўстве выступае з 1957 г. Кніга складаецца з артыкулаў па гісторыі беларускай літаратуры і крытыкі, дакументальных згадак пра гісторыю БДУ ў лёсах яго выкладчыкаў 1960–2000 гг. Разгледжаны творы І. Шамякіна, Р. Барадуліна, ... Болей »
У новую кнігу Барыса Пятровіча (Сачанкі) ўвайшлі кароткія навэлы, якія маюць падназву "фрэскі". Так, фрэскі, бо пішуцца яны за адзін раз, як і малююцца ў храме – пакуль не высахла тынкоўка. І не перапісваюцца, бо нельга ўвайсьці ў адзін і той жа настрой двойчы... У гэтым зборніку вы зможаце прасачыць аўтарскае развіццё жанру: ад сюжэтнае прозы да прозы ў вершах. Болей »
У новую кнігу паэзіі Анатоля Вярцінскага ўвайшлі вершы 1997–2011 гг ., якія, за некаторым выключэннем, не ўваходзілі ў асобныя выданн і. Другі раздзел склалі малавядомыя паэмы 70-х гг . мінулага стагоддзя. Болей »
На апошнім курсе вучэльні я напісаў алейнымі фарбамі на палатне карціну, памерам метр на метр. Яна, тая карціна, напісалася вельмі хутка, ці не за дзень. Памятаю да драбніцаў. Мужчына і цяжарная жанчына сядзяць на табурэтцы сьпіна да сьпіны. На падлозе, каля босых ног, прайгравальнік, а на ім чорная з чырвонай сярэдзінай плытка. За імі вісіць прасьціна ў цяжкіх, ломкіх складках. Усё на тым палатне абліта залаціста-васковым сьвятлом няду... Болей »