![]() |
![]() |
У кнізе па-новаму асвятляецца творчая спадчына Янкі Купалы — ад першых вершаў і паэм да апошніх выступленняў. Пераасэнсоўваюцца такія буйныя яго творы, як «Адвечная песня», «Сон на кургане», «Магіла льва», «Над ракой Арэсай», «Безназоўнае», «Тутэйшыя» і інш. Аўгар імкнецца пераадолець ідэалагічныя штампы, скажэнні, недагаворанасць, якія да гэтага часу перашкаджаюць зразумець сапраўднага Купалу. Разлічана на шырокае кола чытачоў. Болей »
Паэзія Янкі Купалы даследуецца ў святле фарміравання i развіцця рамантызму ў беларускай літаратуры як яго вяршыннае дасягненне. Аналізуюцца разуменне паэтам праблемы свабоды i абавязку, суадносін ідэала з рэчаіснасцю, спосабы ўвасаблення рамантычнага ідэалу ў мастацкіх вобразах, асаблівасці паэтыкі. Адрасавана літаратуразнаўцам, выкладчыкам i студэнтам-філолагам, настаўнікам сярэдніх школ, усім, хто цікавіцца гісторыяй беларускай літара... Болей »
Янка Купала і Слонімшчына – чарговае выданьне аўтарства слонімскага журналіста і краязнаўцы Сяргея Чыгрына. Сяргей Чыгрын спрабуе паказаць тыя сувязі Слонімшчыны з беларускім “песьняром” Янкам Купалам, якія нябачнымі ніцямі праходзяць праз лёс гэтага краю. І няхай паэт ня жыў і не нарадзіўся на Слонімшчыне, ягоны паэтычны і грамадзкі даробак стаў той асновай, якая нарадзіла цэлы вянок вершаў, дала зачын беларускасьці і гонару за сваё. Я... Болей »
У манаграфіі асвятляюцца невядомыя старонкі жыцця Янкі Купалы - некалькі дзён падарожжа па Славакіі ў кастрычніку 1935 года ў складзе дэлегацыі савецкіх журналістаў і пісьменнікаў. Тэксталагічнай асновай паслужыла падрабязнае, дэталёвае і дыскусійнае асвятленне гэтага дыпламатычнага візіту ў тагачасным славацкім перыядычным друку. Аўтарам выяўлены шэраг невядомых дакументаў (аўтографы, фотаздымкі), акрэслена кола славацкіх знаёмых Янкі ... Болей »
«Шчаслівая выпадковасць, дарунак лѐсу, мабыць, прызваны ліквідаваць гістарычную несправядлівасць, – адзначаў І. Шамякін, – падарыў нам у перыяд сацыяльнага, культурнага адраджэння беларускай нацыі адразу двух класікаў – Янку Купалу і Якуба Коласа». Нашы першыя народныя паэты Янка Купала і Якуб Колас, як вялікія мастакі слова, надзвычай глыбока, масштабна і яскрава выявілі духоўную жыццяздольнасць беларускага народа, яго сѐнняшні і заўтр... Болей »
Мудзілы, хаблы, асаднікі, жандары, паліцыянты, вайскоўцы Войска Польскага, Чырвонай Арміі і Вермахта, агенты Дэфензівы, Гестапа і НКВД, палітвязні, чыкагскія копы і гангстэры, асобы славянскай, цыганскай, караімскай, італьянскай ды жыдоўскай нацыянальнасцяў, бадзяжная цыркавая трупа, музыкі опернага тэатра “Ля Скала”, кіназдымачная група з Галівуду, жывёлы гарадзенскага заапарка, журавы, вароны, перапёлачкі, парсючкі, куркі ды іншыя пра... Болей »
Зборнік быў надрукаваны ў 2007 годзе, аднак 8 вершаў у раздзеле „Вершы ў альбомы”, так як у зборніку „Асеннія промні”, былі напісаныя ў 1948-50 гады ў альбомы знаёмых дзяўчын аўтара. Іншыя вершы – гэта ўспаміны з Бельска Падляшскага і з роднай вёскі Чаромхі, на злобадзённыя тэмы сённяшняга жыцця, аб прыгожых з’явах прыроды. Многа ў зборніку ёсць гістарычных вершаў, аб Беларусі, аб двадцатым веку на нашай планеце і аб жыцці княгіні Рагне... Болей »
У знанай нашай зямлячкі, пісьменніцы Элізы Ажэшкі, ёсць творы, у якіх яна звяртаецца да паўстання 1863 года, згадвае падзеі, якія адбываліся тады на нашых землях. Не абмінае яна гэтай тэмы і ў сваім вядомым рамане “Над Нёманам”. Хоць і прыцішана, закамуфлявана, бо ў яе час публічна захапляцца паўстанцамі было небяспечна: царскія ўлады не віталі гэткай цікаўнасці, аднак Ажэшка не магла ні забыцца, ні абмінуць тыя гераічныя і трагічныя сп... Болей »
Сапраўднае сучаснае апавяданне — апавяданне XXI біякамп’ютарнага стагоддзя мусіць мець у сваёй аснове востра дынамічны, звышнапружаны, найзаймальны — не адарвацца! — сюжэт, з абсалютна нечаканым непрадбачным фіналам. Разам з тым апавяданне павінна быць добра выпісана, лёгка чытацца, як некаторыя кажуць — улёт! У меру дадзеных Богам здольнасцяў Леанід Маракоў стараецца выконваць гэты «кодэкс». Болей »
Дружба народаў у нас на першым месцы. Начальства ні пра што іншае думаць, бывае, не хоча. Не выйшла ў Палітбюро, у нас выйдзе. І ўсе будуць глядзець як на прыклад. Раскажу пра ўседзяржаўнае свята дружбы народаў. Статую на плошчы, ля якой мелі віраваць гапакі і лезгінкі, аздобілі стужкамі і шарыкамі, на кепку надзелі купальскі вянок, прыставіўшы пажарныя драбіны. Рыхтавалі жароўні. У паветры нібы зачыныў лунаць шашлычны пах свята. Шашлык... Болей »