![]() |
![]() |
Ну што, уяб...ў? – рэзанулі ў паветры Алегавы словы. Я, мабыць, пачырванеў. Алег пасміхнуўся. Высокі лысаваты тып сядзеў насупраць за сталом. У офісе, фактычна на паддашшы, яшчэ не паспеў разысціся кумар пасля ўчорашняй п’янкі. Па кутах ляжалі стосы нераспаўсюджанай агіткі, заламінаваныя партрэты кандыдатаў на мясцовыя выбары (Алега ў тым ліку) для зборшчыкаў подпісаў, каб не засалілі тлустымі пальцамі жыхары шматпавярховікаў спальных... Болей »
Творы вядомых паэтаў Людмілы Рублеўскай /нарадзілася ў 1965 годае ў Мінску/ і Віктара Шніпа /нарадзіўся ў 1960 годзе ў вёсцы Пугачы на Валожыншчыне/ змешчаны пад адной вокладкай невыпадкова. Паэты — сямейная пара. Але нягледаячы, што Людміла і Віктар жывуць пад адной страхой, вершы іх вельмі розныя і па тэматыцы, і па стылі, і па форме. Адно ў чым яны аднолькавыя — гэта тое, што іх творы — сапраўдная Паэзія, у чым можна пераканацца чыта... Болей »
Трэцяя паэтычная кніга Ігара Бабкова выходзіць пасьлядоўгага, насычанага снамі і вандраваньнямі, перапынку. Як адзначае сам аўтар, у ёй ён «нарэшце патрапіў дадому — у салодкую непрытомнасьць восені». Болей »
Больш за дзвесце гадоў пад шарым мінскім небам стаіць шары Пішчалаўскі замак. Як i большасць каралеўскіх палацаў, з часам ён абярнуўся турмою. Прастакутнік, фланкіраваны прысадзістымі зубчастымі вежамі, пазней абнеслі яшчэ адным мурам, зацягнутым паверсе калючым дротам. Паміж першым і другім абводам расцягнулі на зямлі сетку з калючага дроту. Усе дрэвы вакол турмы спілавалі на ўзроўні знешніх муроў. Як бастыёны, на рагах паставілі бетон... Болей »
Кніга «Заўтра была адліга» складаецца з твораў нон-фікшн (невыдуманыя гісторыі) і вершаў, у якіх душа і сэрца паэта. Чытаючы кнігу, нехта скажа: «Тут вельмі шмат самоты!» Так. У жыцці стае самоты, і кожны ведае, што нельга быць вясёлым, калі паміраюць родныя, калі знікаюць сцяжыны да жыватворных крыніц, калі ты разумееш, чаму так неспакойна ў тваёй душы. І ўсё ж аўтар гэтай кнігі аптыміст, і ў яго ёсць пачуццё гумару і самаіроніі і ўмен... Болей »
“Вельмі неразумным ёсьць нам, простым ды малым, з нашымі абмежаванымі Богам магчымасьцямі, спрабаваць спасьцігнуць сэнс усяго існага створанага Ім, ды аспрэчвць Гасподнія шляхі і спосабы” –вось той маральны стрыжань, што трымае ўвесь раман слыннага беларускага пісьменьніка Кастуся Акулы. Раман, што пабачыў сьвет ў 1967 годзе, ў Канадзе, ўпершыню пабачыў сьвет на роднай мове пісьменьніка. Стаўшы бэстсэльлерам у 1968 годзе ў Канадзе, рам... Болей »
Тым летам мурашнік перавысіў першы сук старой яліны. Цяпер ён даходзіў да другога сука. І раптам асыпаўся, аб'ехаў, растрывожаныя мурашкі бегалі ў траве. Нехта хадзіў тут, хто не ведаў ходаў і сцежак, убіўся ў мурашнік, набраўся голак з мурашкамі, выйшаў з узлесся ў поле і сыпаў з сябе яловымі голкамі па цаліне аж да арабіны з ададранай галінаю. Пад арабінай былі цэлыя камякі з мурашніку, і вялыя з холаду мурашкі поўзалі па каструбавата... Болей »
Зьвечару, па ледзь зялёных вільготных лагчынках, над непрыбраным з зімы сьмецьцем і леташняй лістотай, над кволымі голымі дрэўцамі, пачаў зьбірацца мяккі рэдзенькі туман. Шэрае неба нізка нахілілася над горадам, які яшчэ не пасьпеў запаліць сьвятло ліхтароў і вітрынаў і праз тое выглядаў асабліва сонным, нейкім па-дзіцячы разгубленым, як малое, што заблукала і ня ведае ці плакаць, ці шукаць матулю... Вырашае ўсё ж плакаць – пачынае імжэ... Болей »
Ноч насунулася неяк раптоўна, адразу. На вачах пагусцеў за вокнамі змрок, суцішыўся вецер. Аслепленыя знутры рэзкім святлом лямпачак, адчайна забіліся аб шыбы мятлікі i даўгабрухія блакітныя, з зеленавата-жаўтлявымі крыламі стракозы. Юстынавіч выключыў тэлевізар, асцярожна, каб не зачапіцца за што-небудзь у цемры, падаўся на дыбачках да кніжнай паліцы. (фрагмент) Болей »
Яго не стала раптоўна, хоць нічым не хварэў і не скардзіўся на хваробы. Жыць бы яму ды жыць… У той дзень, 27 жніўня 1993 года, калі паэт Алесь Сучок (Пётр Навумавіч Дабрыян) ляжаў на аперацыйным стале ў Слонімскай бальніцы, па тэлебачанні ўпершыню паказвалі пра яго дакументальны фільм, які падрыхтаваў Юрка Голуб на Гродзенскім тэлебачанні. Цудоўны фільм, шчыры і светлы, якім быў і сам Пятро Навумавіч. Ён паспеў папярэдзіць усіх сваіх св... Болей »