![]() |
![]() |
Расея хоча ўзяць нас халоднымі. Наступствы могуць быць горшыя, чым мы думаем. Прэзыдэнт Лукашэнка нядаўна заявіў, што цяпер рыхтуецца прыкладна 30 пагадненьняў з Расеяй, якія мяркуецца падпісаць разам з так званай вялікай беларуска-расейскай дамовай аб дружбе і супрацоўніцтве. Больш падрабязнай інфармацыі наконт гэтага ні прэзыдэнт, ні ўрад не паведамляюць уласнаму народу. Напэўна, яны лічаць, што зьмест гэтых пагадненьняў зусім нікога ... Болей »
Прэзыдэнт дае "задні ход". Лукашэнка спрабуе рэабілітаваць сябе ў вачох МВФ. Прэзыдэнт чытае СВАБОДУ, але, на жаль, не заўсёды прыслухоўваецца да парадаў нашай газэты. Папулісцкія гульні Аляксандра Лукашэнкі завяршыліся тым, што Міжнародны валютны фонд адмовіўся пакуль супрацоўнічаць зь цяперашнімі беларускімі ўладамі. На гэтае рашэньне МВФ паўплываў указ прэзыдэнта аб зьніжэньні коштаў на некаторыя прадукты. Рэч нават ня ў тым, што Бел... Болей »
Карову прэзыдэнта на мяса пакуль не здалі. Нядаўна ў рэдакцыю СВАБОДЫ патэлефанавалі са Шклова і паведамілі, што карову прэзыдэнта Лукашэнкі нібыта здалі ў саўгас, бо не было каму назапасіць на зіму кармоў - гаспадара ж няма на мейсцы. Каб спраўдзіць гэтую інфармацыю, карэспандэнт СВАБОДЫ патэлефанаваў у вёску Рыжкавічы, да жонкі прэзыдэнта Галіны Радзівонаўны. Спадарыня Лукашэнка абвергла тыя чуткі і сказала, што Мілку ў саўгас яна не ... Болей »
Прэзыдэнцкія спэктаклі. Падобна на тое, што лячэньне А. Лукашэнкі ў Маскве і Сочы не дадало яму здароўя. Сваім тэлевізыйным выступам у пятніцу ён многіх зьдзівіў, а некаторых нават шакіраваў. На экране мы бачылі дырэктара савецкага саўгасу, які пагражаў пераўтварыць у вялікі калгас усю краіну. Але, здаецца, частка гэтага спэктаклю, якая датычыла росту цэнаў, была разыграная па загадзя ўзгодненым сцэнары: прыайжджае прэзыдэнт і - "наводз... Болей »
Студэнтаў судзілі, але не пасадзілі. 7 лістапада ў судзе Ленінскага раёну адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы ў дачыненьні да студэнтаў БДУ, якія 14 кастрычніка ўдзельнічалі ў акцыі "Дзякуй прэзыдэнту за хлеб і малако". Перад пачаткам суда каманда падтрымкі студэнтаў распаўсюджвала ўлёткі з іранічнымі лёзунгамі кшталту "Ура органам!" і "СЬмерць ворагам народу!" Болей »
Страйк на авіябазе. Упершыню забаставалі вайскоўцы. 24 кастрычніка на вайсковай авіябазе "Пружаны-заходнія" (Пружанскі раён) забаставалі лётчыкі. Тут пастаянна затрымлівалі выдачу заработнай платы, што і вымусіла авіятараў абвясьціць страйк. На анступны дзень зь Менску тэрмінова прыляцеў нам. камандаючага Ваенна-паветранымі сіламі генэрал-маёр Васіленка, які пааб’яцаў: "Сёньня ж грошы будуць пералічаныя і заўтра Вы іх атрымаеце". Болей »
Багданкевіч паехаў на тыдзень у Мадрыд. 2 кастрычніка старшыня Нацыянальнага банку Станіслаў Багданкевіч адправіўся на тыдзень у Мадрыд для ўдзелу ў штогадовым сходзе Міжнароднага валютнага фонду і Сусьвітнага банку. Падчас гэтага візыту сп. Багданкевіч праваідзе таксама перамовы з МВФ аб атрыманьні крэдыту "STAND BY". Болей »
Лукашэнка не давярае нават свайму народу. Мінула роўна два месяцы з таго моманту, як Аляксандр Лукашэнка даў прысягу і распачаў выкананьне прэзыдэнцкіх абавязкаў. І што мы маем? Нават сярод тых, хто галасаваў за Лукашэнку, патроху сьпее расчараваньне. Ня кажучы ўжо пра апанэнтаў прэзыдэнта - яны зусім не шануюць Аляксандра Рыгоравіча, гавораць пра яго зь іроніяй альбо з абурэньнем. Хаця, здавалася б, што кепскага ён зрабіў. Болей »
ЗЬ міністрам абароны ня ўсё ў парадку. Неверагодна, але гэта факт: генэрал-палкоўнік Анатоль Кастэнка, які звонку выглядае на здаровага чалавека, мае "белы білет". Паведамляць пра гэта было б некарэктна, калі б сп. Кастэнка ня стаў міністрам абароны. Аднак ён узначальвае амаль стотысячнае беларускае войска, таму праблема здароўя міністра абароны - гэта зусім не прыватная справа. Ня будзем пералічваць усе 13 хварбаў сп. Кастэнкі, зафікса... Болей »
Скандал у прэзыдэнцкай сям’і. Тымчасам як прэзыдэнт Лукашэнка публічна клянецца-божыцца, што ягоная каманда "суперчэстная и суперпорадочная", некаторыя прадстаўнікі гэтай самай каманды займаюцца досыць сумнеўнымі справамі. Нядаўна, прыкладам, "уляпаўся" у гсіторыю Дзьмітры Булахаў. Пра гэты выпадак ведае амаль увесь прэзыдэнцкі апарат, а таксама колы блізкія да адміністрацыі. Але больш за ўсіх ведае сам прэзыдэнт. Аднак не расказвае. Та... Болей »