|
|
Гарачыя спрэчкі пра сапраўдную Літву амаль штодня праходзяць у інтэрнэт – прасторы, у іх удзельнічаюць самыя розныя людзі, галоўным чынам, аматары гісторыі і рэдка калі прафесійныя гісторыкі. Між тым за апошнія два стагоддзі даследчыкі выдзелілі некалькі значэнняў тэрміна Літва і дакладна акрэслілі межы Літвы гістарычнай, называнай яшчэ ўласна Літвой, якая была пачатковым ядром, а потым галоўнай вобласцю Вялікага Княства Літоўскага. <b... Болей »
Кляштары ордэну святой Брыгіты – вялікая рэдкасць у Беларусі, іх было ўсяго два, а неўзабаве застаўся адзін – гарадзенскі. Шчаслівым лёсам ён ацалеў і выдатна захаваўся да нашых дзён, хоць, зразумела, пры савецкай уладзе манашак выселілі. Ацалелі не толькі муры касцёла і кляштара ды ўнікальны драўляны лямус XVII ст. Калі ў пачатку 60–х гадоў XX ст. даследчыкі абследавалі сутарэнні, іх чакалі сенсацыйныя адкрыцці. <br /><center><a href=... Болей »
Беларускі баярскі род Сапегаў здолеў выбіцца ў буйныя магнаты даволі позна, пачынаючы ад знакамітага Льва, які сваёй бліскучай кар’ерай даў пачатак далейшаму яго росквіту. Сапегі здабылі агромністыя зямельныя ўладанні, займалі галоўныя пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім. А гэта вымагала сталага побыту ў сталіцы і адпаведнага стылю жыцця: шыкоўныя палацы, буйныя ахвяраванні на храмы ды мастацтва. Дзейнасць Сапегаў у Вільні не магла не па... Болей »
Больш чым двухтысячагадовую гісторыю Полацку немагчыма адправіць у нябыт. Як бы таго ні хацелася расейскім, савецкім, а потым і лукашэнкаўскім уладам, яна ўвесь час прабіваецца на паверхню грамадскага жыцця. Праз артэфакты з культурнага слоя, праз помнікі выбітным палачанам, праз больш чым дзясятак музеяў, аб’яднаных у гісторыка-культурны запаведнік. Полацак трывала ўвайшоў у нацыянальную свядомасць як сталіца першай беларускай дзяржавы... Болей »
Яўхім Храптовіч ды ягоныя нашчадкі пераўтварылі шараговае беларускае мястэчка ў цэнтр асветы і ўзорнага сельскагаспадарчага прадпрыемства. Знакамітую бібліятэку ў Першую сусветную вайну эвакуявалі ў Кіеў, але ацалелі шмат якія сядзібныя будынкі, у тым ліку вялікі гаспадарчы двор, збудаваны выбітнымі архітэктарамі пад канец XVIII – пачатак XIX стст. у стылі позняга барока і ранняга класіцызму. Пасля Другое сусветнае вайны фальварак трапі... Болей »
Помнікі на плошчах і вуліцах гарадоў – выраз і праява гістарычнай памяці народа. У Рэспубліцы Беларусь цяжка разабрацца, якую гістарычную памяць захоўвае дзяржаўная ўлада. Зберагаюцца савецкія помнікі і ставяцца новыя савецкім і царскім дзеячам. Беларускія патрыёты збіраюць грошы і дабіваюцца ўсталявання помнікаў сапраўдным нацыянальным героям і знакавым гістарычным падзеям. У краіне ідзе сапраўдная вайна помнікаў. Пра яе – чарговае выд... Болей »
Цьмяныя пачаткі горада над ракой Віліяй праясняюцца ўжо праз аналогію з іншымі старажытнымі гарадамі, назвы якіх сугучныя мясцовым рэчкам.Полацак над Палатой, Віцебск над Віцьбай, Слуцак над Случчу і… даўнейшая Вільня а цяперашні Вільнюс над рэчкай Вільняй. Археалагічныя раскопкі пацвердзілі, што першым сярэднявечным паселішчам тут быў гэтак званы Крывы горад, заснаваны полацкімі крывічамі. <br /><center><a href="http://belsat.eu" targ... Болей »
Прыклад будзіцеля народа, пасіянарыі, якая ў літаральным сэнсе аддала жыццё для свайго народа. Алаіза Пашкевіч рабіла ўсё для беларушчыны: грала ў тэатры, стварала гурткі, школы і літаратурныя творы. Змагалася за мову беларусаў, «каб не ўмёрлі». Шануецца ў Рэспубліцы Беларусь на афіцыйным узроўні мае помнікі, вуліцы свайго імя. У мястэчку Астрына на радзіме яе імем названая школа, у двор якой адмыслова перанесены помнік Цётцы. І ніхто н... Болей »
Беларусы доўгі час не мелі ўласнае дзяржавы і мусілі прыстасоўвацца да чужое. Каб зрабіць кар’еру, «стаць чалавекам», трэба было дапасавацца да іншае культуры, звычаяў, мовы. Праз некалькі пакаленняў прыстасавання выявіўся сіндром хваробы, якая праяўляецца ў тым, што сваё беларусам апрыёры здаецца горшым за чужое. І каб далучыцца да «вышэйшае» культуры, трэба адрачыся ад усяго свайго: вясковага ладу жыцця, мовы, нават прозвішча. <br />... Болей »
Францішак Скарына не мог абмінуць Вільні – сталіцы сваёй Айчыны. Бо ягоным пакліканнем было несці друкаванае слова людзям паспалітым на роднай мове. Ён заклаў першую друкарню ў Вільні, зарганізаваў яе працу, хоць яшчэ не меў магчымасці ператварыць кнігадрук у даходнае рамяство. Тое зрабілі ягоныя наступнікі – браты Мамонічы, якія паставілі справу на камерцыйную аснову: зараблялі дзякуючы найперш дзяржаўным замовам, працавалі на канцыляр... Болей »