|
|
Савецкія палякі супраць беларускіх 50 радкоў рэдактара «Лукашэнка даў палякам па руках» — такое пасланьне закідаюць у масавую сьвядомасьць гэтымі тыднямі. «НН» прагназавала сем месяцаў таму, што ўлады паспрабуюць згуляць на антыпольскіх настроях. Цяпер наш журналіст шукае адказу на пытаньне, ці прынясе такая гульня палітычныя дывідэнды. Лукашэнка душыць беларускіх палякаў і падтрымлівае савецкіх палякаў. Тых, на чале з Кручкоўскі... Болей »
Лёс імпэрыі. За 10 гадоў Беларусь з «унутранай калёніі» Расеі ператварылася ў самастойны суб’ект міжнароднай палітыкі. Тым часам Расея з імпэрыі ператвараецца ў цэнтар расейскамоўнага сьвету — працэс, які мусіць уважліва адсочваць і Беларусь. Лапік Эўропы на азіяцкім целе. Як сказаў адзін занадта вядомы беларускі палітык, «Расея нам не чужая». І сапраўды, многім беларусам давялося пабываць у Расеі і зьведаць яе ня толькі з тэлеэкранаў ц... Болей »
Бэш адказаў за Буша. Зь Беларусі высланы прафэсар Тэры Бэш зь дзвьюма малымі дочкамі. Хто ён і што ён быў? Замежнікі ў Беларусі: шчырая любоў да краіны, панічны страх уладаў і поўная зьмена звычак. Яны пазьбягаюць тэлефонных размоваў, кантактаў зь незнаёмымі, ніколі не выкладаюць з кішэні пашпарт. Чарговай ахвярай зачысткі Беларусі ад лішніх замежнікаў стаўся прафэсар з ЗША Тэры Бэш. Два гады таму ён прыехаў у Менск выкладаць міжнародна... Болей »
Аманалія. Сьвятлана Завадзкая першая ўдарыла амонаўца, а той толькі абараняўся. Яму разьбілі вусны, а ён, як сапраўдны мужык, не заплакаў (а мог жа й «хуткую» выклікаць), а знайшоў у сабе сілы даць здачы. Аддзел інфармацыі ГУУС Менгарвыканкаму распаўсюдзіў афіцыйную заяву па выніках папярэдняга разбору сытуацыі з Завадзкай. Алесь Кудрыцкі пра аманальную сытуацыю. АМОН хавае твар. Баец, які ўдарыў Сьвятлану Завадзкую, лічыць за лепшае за... Болей »
Два сьвяты, два сьветы. Тысячы жыхароў прадмесьцяў сьцякаюцца на Кастрычніцкую плошчу, каб выпіць на праспэкце і плюнуць на геаграфічны цэнтар Рэспублікі Беларусі. Хмель, поп і разгул — карнавал эпохі Лукашэнкі. Пад шум відовішчаў спрабуюць рэабілітаваць Сталіна. Як іншы сьвет — фэст Маці Божай Будслаўскай. Калі разьюшаныя маладзёны засьвісталі мэтра савецкае эстрады Мікалая Гнацюка, які быў завёў свой каронны «Малінавы звон», Ягор Хрус... Болей »
Загартаваныя. Чатырнаццаты выпуск Беларускага ліцэю ўпэўнены: «Тут, у Беларусі, мы будзем першыя».Рэпартаж Алеся Кудрыцкага зь ліцэйскага выпускнога. Заля патанае ў прыцемку. Вольных месцаў няма. На сцэне, на падлозе — трыццаць керамічных званочкаў. Бацькі ў залі перамаўляюцца — хтосьці па-беларуску, хтосьці па-расейску, але адно слова гучыць аднолькава: «дзеці». «Проста ня верыцца, што гэта ўсё скончылася», — кажа нехта зь іх. «Можа, д... Болей »
Беларуска сьвету. Да IV Зьезду беларусаў сьвету, арганізаванага МГА «Бацькаўшчына», застаўся месяц: «Мы правядзём зьезд — у Беларусі ці за яе межамі». Карэспандэнт «НН» Аркадзь Шанскі гутарыць з старшынёй Рады Міжнароднай грамадзкай арганізацыі ЗБС «Бацькаўшчына» Аленай Макоўскай. «НН»: Дзе і як мае адбывацца Зьезд беларусаў сьвету? Алена Макоўская: У адпаведнасьці з рашэньнем Малой рады з’езд пройдзе 16—17 ліпеня. Ёсьць дамоўленасьць н... Болей »
Звод правілаў клясычнага правапісу. У канцы жніўня — пачатку верасьня 2004 году Працоўная група правяла адкрытае анкетаваньне па найбольш контравэрсійных пытаньнях — шляхам адраснага рассыланьня, а таксама праз газэту «НН» (№32 за 27 жніўня) ды інтэрнэт-сайт www.pravapis.org; вынікі анкетаваньня былі ўлічаныя ў праекце Збору, які сёлета ў сярэдзіне студзеня Працоўная група разаслала 27-мі адрасатам (мовазнаўцам, літаратарам, у заціка... Болей »
Паўзучая нерухомасьць. Цэны на кватэры ў Менску параўняліся з цэнтральнаэўрапейскімі. Намесьнік міністра будаўніцтва: «цэны нагналі расейцы, якія масава скупляюць беларускую нерухомасьць». Сярэдняя цана аднапакаёўкі — крыху больш за 30 тыс. даляраў, двухпакаёвай кватэры — 42 тыс., трохпакаёўкі — 55 тыс., а чатырохпакаёвай кватэры — 60 тыс. Цэны на менскую нерухомасьць працягваюць імкліва расьці. Запаволеньня іх росту ў найбліжэйшай ... Болей »
Апошні званок. На стале — пітная вада і шклянкі. Гэта, а яшчэ падтрымка сяброў — адзінае, што дадае моцы чатыром хлопцам з Жодзіна, якія 25 траўня распачалі бестэрміновую галадоўку. Патрабаваньне адно: мець магчымасьць атрымаць гарантаваную дзяржавай адукацыю. Жодзінцы вымагаюць ад уладаў аднавіць на навучаньні ўсіх тых, каго закранула хваля адукацыйных рэпрэсіяў за апошнія восем месяцаў. На сьцяне ў пакоі, дзе знаходзяцца галадоўнікі, ... Болей »