|
|
Гісторыя зноў дала шанец *** Прыме ці адкіне ўрад прапановы Эўропы і ЗША? Ці «пакрокавая стратэгія нармалізацыі адносінаў» прывядзе да зьмены замежнага вэктару беларускае палітыкі і ўнутранае дэмакратызацыі? Адказы з боку ўладаў Беларусі прагучалі супярэчлівыя. Урал Латыпаў адмовіўся ад сустрэчы з эўрапейскім і амэрыканскім эмісарамі. Зь іншага боку, МЗС прывітала заходнія ініцыятывы. А пільныя сілавікі загадзя распачалі супраць лід... Болей »
Гэта было крута. Ордэн Мужнасьці даюць «за выключную адвагу і подзьвігі, зьдзейсьненыя ў экстрэмальных абставінах». Хоць ніякага геройства ў сваім фінальным двубоі зь Южным Уладзімер ня бачыць. Наадварот, спадзяецца, што больш такіх сытуацый ня будзе: «З шашкай нагала можна праскачыць раз, на другі ўжо ня ўдасца. Папросту сытуацыя склалася так, што трэба было выходзіць і максымальна добра рабіць сваю працу». На прэс-канфэрэнцыю ў аўтора... Болей »
Дэпутат Зінчанка, памятайце... Прашу надрукаваць пытаньні, якія я адрасаваў дэпутату палаты прадстаўнікоў ад Пружанскай выбарчай акругі Аляксандру Зінчанку. Грамадзянін А.Зінчанка, памятаеце, 10 кастрычніка 2002 г. Вы прыяжджалі ў «родныя» Пружаны для сустрэчы з выбарцамі. Я прыйшоў з шэрагам пісьмова падрыхтаваных пытаньняў. Вы паабяцалі не пазьней як у дзесяцідзённы тэрмін пісьмова адказаць. Я вельмі цярпліва чакаў, але так і не дачак... Болей »
Абвал. Пакуль будуе не прыватны ўласьнік, з будоўлі будзе зьнікаць цэмэнт. Пакуль чалавек жыве ў чарнобыльскім раёне, марна агітаваць яго за здаровы лад жыцьця. Пакуль краіна ў палітычным саюзе з Расеяй, яна ня будзе ад яе эканамічна незалежнай. Абвал школы ў чарнобыльскім Краснапольлі і абвал паставак газу — падзеі з аднаго шэрагу. Узьніміце дзяржаўныя газэты двухгадовай даўніны. Там знойдзеце: «Я вам пастроіў эту школу». І там жа: «Я ... Болей »
Калі я быў малы, тата ці дзядуля заўсёды бралі мяне з сабою на выбары і даручалі самае адказнае — апусьціць бюлетэнь у скрынку. Я і цяпер малы, бо ня маю пакуль права голасу. Для ЦВК я — ніхто. Але праз год я стану каштоўным чалавекам для сваёй дзяржавы, і мяне пачнуць з усіх бакоў апрацоўваць, інфармаваць, інструктаваць. На выбары я, хутчэй за ўсё, пайду. Бо гэта — пячатка на маёй даросласьці, атрыбут грамадзянства, вялікі гонар для лю... Болей »
«Мы тут жывём. Так здарылася. Хтосьці імкнуўся сьвядома, хтосьці меў намер правесьці тыдзень-другі, ды вось і застаўся. У кагосьці на руках ужо і расейскі пашпарт, а хтосьці на запыт мянта паказаць дакумэнты прызвычаена цягнецца ў кішэню. Па сторублёўку, бо нават рэгістрацыі няма. Кажуць статыстыкі, нас вельмі шмат у Маскве. Толькі нешта паводзім мы сябе ціха. І не чуваць нас, і не відаць. Я неяк пажартаваў, што гэта ў нас акупацыйная п... Болей »
Аднавіла сваю дзейнасьць рэдакцыя газэты «Навінкі», якая атрымала была «ганаровыя» тры папярэджаньні яшчэ ў часы Падгайнага. Але й пасьля сканчэньня паўгадавога тэрміну прыпыненьня выдавецкай дзейнасьці ніводная друкарня не адважылася друкаваць газэту. Выйсьце знайшлося: «Навінкі» выйшлі ў часопісным фармаце. Глянцавая папера, каляровая вокладка, у дадатак — міні-CD зь відэасюжэтам і постэр: «Міністры інфармацыі прыходзяць і сыходзяць, ... Болей »
Каляднае пасланьне *** Пра вялікія і малыя справы. Нядаўна я атрымаў ліст, заадрасаваны проста «The Priest» (Сьвятару). Аўтар ліста, не падаючы свайго прозьвішча, пісаў: «Мы жывём па суседзтве, і нам балюча бачыць, як цяжка вам хадзіць... Хочам параіць вам лекі...» Сацыёлягі часта называюць сучасны вялікі горад асфальтавымі джунглямі, дзе людзі могуць жыць гадамі побач, ня ведаючы адзін аднаго. Таму я быў моцна ўзрушаны гэтым... Болей »
Рэйтынг папулярнасьці палітыкаў *** Лукашэнка падае. Апытаньне пацьвердзіла, што адмоўны рэйтынг Лукашэнкі высокі. Ён на 18 пунктаў перавышае ягоны станоўчы рэйтынг. З 24% галасоў пры закрытым пытаньні гэтая лічба зьніжаецца да 9% пры адкрытым пытаньні «За каго б Вы прагаласавалі, калі б прэзыдэнцкія выбары адбываліся сёньня?» ў паралельным апытаньні «Люстэрка». Прычым гэтага палітыка многія не прымаюць настолькі, што ў пяці анкетні... Болей »
І Пуцін такой маладой *** Якія зьмены ў канстытуцыю можа ўнесьці паслухмяная Дума? Неафіцыйна абмяркоўваюцца два варыянты падаўжэньня тэрміну прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў Уладзімера Пуціна. Або тэрмін будзе павялічаны з чатырох да сямі гадоў. Або будзе скасаванае абмежаваньне паўнамоцтваў двума тэрмінамі. У наступныя два гады можа ажыцьцявіцца і яшчэ адна канстытуцыйная рэформа. Мэта магчымае адміністрацыйнае рэформы — дасягненьне лепш... Болей »