![]() |
![]() |
Першыя па за межамі Беларусі Цэнтры культуры РБ узніклі ў Варшаве і Беластоку. Іх заснаванню, у адпаведнасці з дамовай паміж РП і РБ ад 1995 г., спадарожнічалі мерапрыемствы, прымеркаваныя да афіцыйнага нацыянальнага свята Беларусі — Дня незалежнасці. Узнікненню беластоцкага Цэнтра культуры РБ спадарожнічаў канцэрт, сарганізаваны Пасольствам Беларусі і Генеральным консульствам РБ у Беластоку у г.зв. „Сподках” (Ваяводскі асяродак анімацы... Болей »
Беларускаму літаратурнаму аб’яднанню „Белавежа” — паўстагоддзя. Устаноўчы сход пад кіраўніцтвам Георгія Валкавыцкага адбыўся ў рэдакцыі „Нівы” 8 чэрвеня 1958 года. З „магутнай грамадкі” з шаснаццаці асоб, натхнёных родным словам, юбілею дачакалася нямала, цяпер срэбнавалосых, сёння на чале з у той час маладзенькім Янкам Чыквіным. За той час сябры гурту ў сваіх творах разважалі перш за ўсё пра сябе і тоеснасць беларуса, пражываючага ў ай... Болей »
Збігнеў Клімовіч, дырэктар беластоцкай „чацвёркі”, як кожны год знайшоў час, каб разам з навучэнцамі беларускай мовы адсвяткаваць канец школьнага навучальнага года: — Ёсць такі дзень у школе, якога ўсе чакаем. Гэта дзень, калі падводзім вынікі ў навучанні, паказваем свае дасягненні. Навучэнцы беларускай мовы маюць вялікі ўклад у поспехі нашай школы. Лаўрэаты прадметнага, дэкламатарскага, тэатральнага конкурсаў, выдатна спрычыняюцца да п... Болей »
На ХХІІ „Сустрэчы Зоркі”, што праводзіліся ў чэрвені ў Цэнтры экалагічнай адукацыі ў Семяноўцы, „Ніва” ў гэты раз запрасіла настаўнікаў беларускай мовы. Сабраліся яны пад камандай рэдактаркі „Зоркі” Ганны Кандрацюк-Свярубскай, каб паразважаць аб поспехах і прапановах для навучання беларускай мовы, актывізуючы найбольш таленавітых і цікаўных жыцця вучняў, якія смела паказваюць сябе ў родным слове і выяўляюць свой дух у мастацтве ды журна... Болей »
Яшчэ гады два таму я злавіў сябе на думцы, што думаючы па-беларуску, пішучы на роднай мове, размаўляючы па-беларуску ў сям’і, са сваімі сваякамі, сябрамі і проста добрымі знаёмымі, мне не хочацца гаварыць па-беларуску з чужымі, незнаёмымі людзьмі. З цягам часу гэтае пачуццё ўзмацняецца. І, мяркую, не ў мяне аднаго. Чаму? Не, гэта зусім не комплекс непаўнацэннасці, які даводзілася пераадольваць многім з нас дваццаць гадоў таму, у сярэдзі... Болей »
У Гродна я закахаўся адразу як прыехаў у гэты горад першы раз. І вось ужо больш дваццаці гадоў лічу сябе гродзенцам. Гэты ўтульны і зялёны горад мог прывабіць кожнага веліччу сваіх гістарычных будынкаў, сваёй старадаўнасцю і гісторыяй, Нёманам і музеямі, шчырымі ўсмешкамі жыхароў. Сённяшнія гродзенцы гэта людзі, якія прыехалі з розных куткоў Беларусі. Але адкуль бы не прыязджалі сюды людзі, яны адразу станавіліся патрыётамі свайго горад... Болей »
Гэтыя нататкі маглі з’явіцца і на дзесятай старонцы ў спартыўнай рубрыцы. Але вялікі спорт ужо даўно перастаў быць проста забавай, ён усё больш ператвараецца не толькі ў сацыяльную з’яву, але і, на жаль, у інструмент палітычных гульняў і інтрыгаў. З’яўляючыся з дзяцінства прыхільнікам спорту, апошнія гадоў дзесяць падчас трансляцый з кожных спаборніцтваў, я зацята хварэю супраць расійскіх каманд. Некаторыя мае сябры даводзяць (і напэўна... Болей »
З неафіцыйных вестак, якія ўдалося здабыць „Ніве”, вынікае, што польскі ўрад — быццам бы пад націскам Еўрасаюза — падчас працягваючыхся размоў наконт падпісання дамовы аб малым памежным руху паміж Польшчай і Беларуссю хадайнічае за ўстанаўленне ледзь трыццацікіламетравай зоны, у якой мела б яна абавязваць. Беларускі бок хацеў бы, каб тая зона ахоплівала 60 кіламетраў — тады захапіла б з польскага боку і Беласток. Калі б дайшло да ўключэ... Болей »
Здавалася б, што некаторыя з’явы і прыналежныя ім паняцці — адвечныя, калі не вечныя, такія, як уява народа, а ў сувязі з гэтым народ, прыналежнасць да народа здаецца быць такой простай і відавочнай, што не патрабуе глыбейшага роздуму ці доказу. Тым часам у нашай частцы Еўропы народ, нацыянальная супольнасць з’яўляецца творам адносна маладым, паколькі развінутыя тэорыі народа як рэальнай супольнасці (але таксама і містычнай) выдумалі, в... Болей »
Як кожны год, у дзень 3 мая, у Прэзідэнцкім палацы ў Варшаве ладзяцца сустрэчы з заслужанымі дзеячамі краіны. У гэты дзень з 1921 года прысвойваюцца ім высокія дзяржаўныя ордэны. На гэты раз у ліку 46-ці ардэнаносцаў апынуліся беларусы: галоўны рэдактар „Нівы” Яўген Вапа і старшыня Беларускага гістарычнага таварыства Алег Латышонак. Прэзідэнт Лех Качынскі ўзнагародзіў іх Кавалерскім крыжам Ордэна Адраджэння Польшчы. „Ніва” спытала ўзнаг... Болей »