![]() |
![]() |
Надрукаванае ў 24 нумары часопіса “Дзеяслоў” (5, 2006) і перадрукаванае 10 кастрычніка 2007 года ў газеце “Народная Воля” (№№ 161 – 162), апавяданне “Анёлак і я” – поўнае музыкі, філасофіі, паэзіі і таямніцы. Яно пра гламурную N – мастацкае ўвасабленне сучаснай дзелавой жанчыны, а таксама ж пра хлопчыка, які чакае маці, і пра мужчыну, якога пакінула каханне, і пра Беларусь, як пра сустрэчу новай зямлі з раскіданым гняздом... Леанід Дран... Болей »
Вы верыце, што заяц можа лётаць, анёл-ахоўнік ратаваць падапечную, пракладваючы сьляды па мінным полі? Што эвалюцыя папугая прывядзе да зьяўлення новых «гома сапіенс»? Што ў чарцей можа быць гонар і шляхетнасьць? Што жанчына здольная кахаць да скону? Або калекцыянаваць мужчын? Не? Так? Гэта няважна. Важна тое, што апавяданьні, уключаныя ў зборнік знакамітага польскага пісьменьніка Зьбігнева Уладзімежа Фрончка «Анёлы, чэрці і кабеты», не... Болей »
Віталь Рыжкоў — нарадзіўся 28 красавіка 1986 г. ў Магілёве. Скончыў аўтамеханічны факультэт БРУ (Магілёў). Фіналіст конкурсаў Беларускага ПЭН-цэнтру, прысвечаных стагоддзю газеты “Наша Ніва” (2007) і памяці К. Шэрмана (2009). Пераможца паэтычных слэмаў у Беларусі і Украіне, лаўрэат прэміі часопіса "Дзеяслоў" "Залаты апостраф" (2008), прэміі імя М. Багдановіча “Дэбют”. Аўтар кнігі “Дзверы, замкнёныя на ключы” (2010), з дапаўненнямі перав... Болей »
Тое, што можна назваць сёньня “сучасным беларускім мысьленьнем”, паўставала найперш як адпрэчваньне савецкай філязофіі, камуністычнай ідэалёгіі й цэнзуры. Ідэалёгія й марксізм ціха сканалі ў галовах некалькіх беларускіх інтэлектуалаў канца 1980-х гадоў. І тое быў пачатак новага беларускага дыскурсу. Гэтая кніга, перадусім — збор інтэлектуальных тэкстаў, створаных у Беларусі й па-за ейнымі межамі цягам 1990-х гадоў. Мысьленьня большасьц... Болей »
Цікавасць да асоб, якія ўнеслі незвычайна важнае ў даследаванні гісторыі краіны - гэта асноўная тэма, якой займаюцца Лявон Луцкевіч і Галіна Войцік. Даследчыкі не абашлі ўвагай і Антона Антановіча, прафесара Віленскага Універсітэту. Асноўная заслуга даследчыка - бясцэнны ўклад у развіццё беларусістыкі, выяўленне спэцыфікі і ролі старабеларускай мовы - дзяржаўнай мовы ВКЛ. Антон Антановіч вёў даследаванне кітабаў - рукапісных помнікаў 16... Болей »
Кніга пабудавана на ўспамінах аўтара, удзельнікаў і сьведкаў антыбальшавіцкай барадзьбы ў Беларусі. Тэма беларускіх антыбальшавіцкіх паўстаньняў да гэтага часу маладасьледаваная. Фактычна аўтар вяртае беларусам іх страчаную спадчыну. Болей »
Я — баязлівец. Напэўна. І няўдачнік. Праяўленне баязлівасці і слабасці для мужчыны, верагодна, не самае прыемнае, асабліва ў прысутнасці каханай дзяўчыны ці проста сяброўкі. Адчуванне поўнай бездапаможнасці ўціскае вочы ў падлогу, а галаву — у плечы. І справа не ў тым, што ты баішся біцца. Магчыма, «махач» — твой адзіны талент. Усведамленне таго, што будзе балюча, ператварае цябе ў мыш ці, хутчэй, у пацука. І хоць табе не ўсё адно, што ... Болей »
Міхась Южык больш вядомы ў літаратурным асяродзьдзі як празаік і літаратурны крытык, прадстаўляе на суд свае паэтычныя творы. Філасофскія творы аўтара ў двух формах адлюстроўваюць шматграннасьць асобы Міхася Южыка. У першай частцы – РЫФМАР – аўтар укладае думкі ў адпаведнасьці з канонамі вершаскладаньня, у другой – АнтыРЫФМАР – у эксперэментальнай форме разважаньняў паўстаюць філязофскія рэфлексіі, у якіх праблісквае прамень паэтычнага ... Болей »
В сборнике собраны антирелигиозные сказки, песни, частушки, шутки, пословицы и другие произведения устного народного творчества, собранные в разных местах Беларуси в дореволюционное и советское время Болей »
Вядома, што жыццё беларускай вёскі да некаторых падзеяў першай паловы ХХ стагоддзя было строга ўладкаваным нават ва ўмовах, калі “да Бога” было высока, а “да пана” было далёка (г.зн., калі беларуская вёска знаходзілася досыць далёка ад афіцыйных установаў правапарадку). Тэрытарыяльная, сацыяльная і інтэлектуальная ізаляцыя вяла да закасцянеласці звычаю і замыкання ў самім сабе. Болей »