![]() |
![]() |
«Гэта мы!» — выданьне менскіх раённых радаў Маладога Фронту пры садзеяньні Каардынацыйнага аддзелу МФ. Меркаваньне аўтараў можа не супадаць пунктам гледжаньня рэдакцыі. Адказнасьць за дакладную падачу зьвестак нясуць аўтары матар’ялаў. Болей »
«Гэта мы!» — выданьне менскіх раённых радаў Маладога Фронту пры садзеяньні Каардынацыйнага аддзелу МФ. Меркаваньне аўтараў можа не супадаць пунктам гледжаньня рэдакцыі. Адказнасьць за дакладную падачу зьвестак нясуць аўтары матар’ялаў. Болей »
У сваёй новай кнізе Людміла Андзілеўка разглядае чалавека не як адзінку з грамадства, не як асобу… паказвае яго сам-насам з сабою, з космасам. Напамінае, якая скарацечная, крохка-кволая з’ява ЖЫЦЦЁ, як танна ацэньвае большасць з нас самае каштоўнае, што дае яно нам, — блізкіх і родных людзей. Болей »
Паэтычны відэапраект грамадскай кампаніі «Будзьма беларусамі!» «Чорна-белыя вершы» распачынае другі сезон. Са студзеня па травень наведнікі парталу budzma.org убачаць новыя відэазамалёўкі з удзелам творцаў розных пакаленняў. Рэдкі ў наш час сапраўдны інтэлектуальны серыял, кожная серыя якога чаканая (шточацвер!), а мараль — сапраўдная. Галіна Дубянецкая, паэт, перакладчык. Нарадзілася 20 жніўня 1962 г. ў Мінску. Скончыла Інстытут замежн... Болей »
У вечназялёным раі, у светлым пакоі сабраліся госці невядома на якое свята. Не пазнаю я іх, хто яны такія. За сівымі бародамі мужчынаў хаваюцца іх гады, а барозны зморшчынаў аплялі твары жанчын. Чаму і навошта яны тут? Ажно бачу сваіх дзядулю і бабулю. Можа, госці сабраліся адзначыць стагоддзе іх вяселля? Толькі пустуе другі стол – чакае гасцей. То, пэўна, спазняецца моладзь: каго затрымаў зямны клопат, хто не нацешыцца зямнымі асалодам... Болей »
Філосаф, публіцыст, паэт, празаік, літаратуразнавец, культурна-грамадскі дзеяч Уладзімір Самойла нарадзіўся 17 (29) студзеня 1878 года ў Мінску. Бацька — Іван Іванавіч Самойла — быў дырэктарам Мінскага рэальнага вучылішча, кіраўніком Таварыства прыгожых мастацтваў у Мінску. У. Самойла першапачатковую адукацыю набыў у Мінску. Далей вучыўся ў Маскоўскім, а потым у Пецярбургскім універсітэтах. Вывучыў сем розных моў. На пецярбургскі перыяд... Болей »
— Я бясконцая, — сказала лесьвіца. Яна хавала свае каменныя прыступкі ад начных ліхтароў на стромым схіле, які аддзяляў Фаліманку ад Легеровай. Дзьве амаль нябачныя ў цемры постаці спрабавалі падняцца па лесьвіцы ўгару. Але яе шурпатыя прыступкі, нібы на эскалятары, марудна рухаліся ўніз. І калі постаці рабілі крок, яны заставаліся на тым самым месцы. (фрагмент) Болей »
Дзеянне аповесьці адбываецца ў наш час у чэскай Празе і на штаб-кватэры амерыканскага Радыё Салярыс. Героі шукаюць адказы на пытанні: Як стаць вялікім? Як прадзерціся праз гэтыя чортавы цені да зораў? Болей »
Дыяруш (дзёньнік) звышгоднага мучаніка Апанаса Берасьцейскага выдаваўся неаднаразова. Але пераважная большасьць выданьняў ёсьць калькаваньням выданьня 1878 г. (Памятники полемической литературы в Западной Руси. Кн. 1, СПб., 1878. Столбцы 49-156.). У прадмове да гэтага выданьня было адзначана: “Диариуш” вписан в конец “Толковой Псалтири”, принадлежащей ныне Московской Синодальной Библиотеке. В “Указателе” архимандрита Саввы (изд. 3, стр.... Болей »
Летам прывіды ў Мінску знікаюць праз недахоп вільгаці ў паветры. Горача і суха – няма вялікай ракі. Дождж ратуе горад летам. Вада з неба. Неба пацямнее, збяруцца хмары. Халодны і празрысты, як прывід, дождж абрынецца на горад. Слова ёсць такое – “лунуць”. Знікнуць. Але амаль заўсёды застаецца след. Прывіды ў камяніцах туляцца да сценаў і зліваюцца з імі. Прывід – камяк вільгаці.Старыя сцены – старыя прывіды. Новыя сцены – новыя прывід... Болей »