![]() |
![]() |
Хваля палітычных забойстваў пракацілася па ўсёй тэрыторыі Заходняй Беларусі ў міжваенны перыяд. Ліквідацыя Міхаіла Гурын-Маразоўскага – палітыка, былога рэдактара «Савецкай Беларусі», была адной з самых гучных. Бальшавіцкая прапаганда назвала яго здраднікам беларускага народу і правакатарам. Імя Міхаіла Гурын-Маразоўскага цяпер практычна невядомае беларусам. Але менавіта ён быў адной з галоўных і ўплывовых фігураў на палітычнай сцэне як... Болей »
На што класік беларускай літаратуры гуляў у більярд з блізкім сябрам крывавага Берыі? «Пераможаш – загадвай любое жаданне. А калі прайграеш… загадваць буду я», – сказаў беларускаму паэту Максіму Танку наркам унутраных справаў БССР Лаўрэнцій Цанава, які быў сябрам іншага Лаўрэнція. Таго, чыё імя наводзіла жах на кожнага грамадзяніна СССР. Усе мы вучылі вершы Максіма Танка (сапраўднае імя – Яўген Скурко) у школе. Памятаем, што ў гонар яго... Болей »
Гэта – першая частка серыялу «Лабірынты» пра таямніцы класікаў беларускай літаратуры і грамадскіх дзеячаў пачатку ХХ ст. Даследніцкім дэтэктывам, прысвечаным аўтару хрэстаматыйнага верша «О, Беларусь, мая шыпшына…», мы распачынаем цыкл гістарычных фільмаў «Лабірынты» на «Белсаце». Класік беларускай літаратуры Уладзімір Дубоўка праславіўся яшчэ і першым беларускім антысталінскім вершам «За ўсе краі, за ўсе народы свету…». За яго адпакута... Болей »
Некалі адраджэнскі мастак напісаў аўтапартрэт, смела выявіўшы сябе Ісусам Хрыстом... А беларуская дзеўчына ў вершы «Аўтапартрэт» атаясамілася з ідэальнай істотай, своеасаблівым сімвалам адвечнай жаноцкасці, складзеным сіламі i дабра, i зла... Кожны раз, калі гартаеш старонкі рукапісу маладога аўтара, мімаволі ловіш сябе на думцы, што не столькі цікавяць самі вершы, колькі ўзнікае жаданне адшукаць сярод радкоў, вобразаў, словаў тыя кропк... Болей »
Прэзідэнт, дзяржаўны сакратар, старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі і ўсе астатнія, колькі іх ёсць, героі раманчыка, у тым ліку тыя, якія названыя быццам бы сапраўднымі імёнамі і прозвішчамі сапраўдных людзей, з'яўляюцца ўмоўнымі, выдуманымі літаратурнымі персанажамі, як таксама ўмоўнымі, прыдуманымі, нягледзячы на супадзенні ў назвах, з'яўляюцца горад, у якім яны жывуць, і краіна, якой, можа быць, няма. Болей »
Жыў сабе год чатырыста назад у беларускім горадзе Рагачове небагаты, але добрага роду дваранін па прозвішчы Гервасій Выліваха. Быў ён з калена Давойнаў, з клана – Мячоў, а якога герба – за даўнасцю год забылася. Усёй маёмасці яго было – замак-развалюха, некалькі коней веку мафусаілава, латы, ды меч, ды яшчэ шахматная дошка, але затое быў ён багаты сябрамі і неабдзелены жаночай увагай. Сабою быў дзівосна гожы і пяшчотны, а паводзін – сам... Болей »
Жыў сабе год чатырыста назад у беларускім горадзе Рагачове небагаты, але добрага роду дваранін па прозвішчы Гервасій Выліваха. Быў ён з калена Давойнаў, з клана — Мячоў, а якога герба — за даўнасцю год забылася. Усёй маёмасці яго было — замак-развалюха, некалькі коней веку мафусаілава, латы, ды меч, ды яшчэ шахматная дошка, але затое быў ён багаты сябрамі і не абдзелены жаночай увагай. Сабою быў дзівосна гожы і пяшчотны, а паводзін — са... Болей »
...Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як ня робіць ніхто, і тады пераможаш. Нават калі ты слабы, як камар пасярод варожага мора. Таму што толькі дурні разважаюць заўсёды па правілах здаровага сэнсу. Таму што чалавек толькі тады чалавек, калі ён дзёрзка рве панылае наканаванне і плюе на "спрадвечны" закон. Болей »
Суботнім вечарам бацька выцягвае з-пад ложка парэпаную фібравую валізку і выстуквае на ёй косткамі пальцаў «Карэла-фінскую польку». Гэта ў яго добра атрымліваецца: грукат стаіць на ўсю кватэру. Пасля бацька пстрыкае зашчапкамі і маці кладзе ў валізку змену бялізны, мыла і лубяную, падобную на бараду лесуна, вяхотку. Кожнага суботняга вечара мы з бацькам ідзём у лазню. У нашай кватэры ёсць ванная, але няма гарачай вады. Маці неяк нагрэл... Болей »
Ц. Гартны сваёй дзейнасцю, скіраванай на адраджэнне Беларусі, не ўпісваўся ў таталітарную сістэму, якая з пачатку 1930-х гадоў распачала так званыя «партыйныя чысткі». Матэрыялы чысткі Ц. Гартнага публікаваліся ў «Звяздзе». Ён быў выключаны з партыі «за свядомае правядзенне нацыянал-апартуністычнай і нацыянал-дэмакратычнай лініі» і пасланы на завод на «перавыхаванне» ў рабочым асяроддзі. 15 лістапада 1936 года ён быў арыштаваны органамі... Болей »