|
|
Анатоль Санаценка — паэт, празаік, драматург, перакладчык, рэдактар. Выдаў пяць кніг вершаў па-руску. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, беларускага ПЭН-цэнтра. Галоўны рэдактар «Бабруйскага кур’ера». Як паэт, празаік і драматург публікаваўся ў мясцовым, рэспубліканскім, а таксама расійскім друку. У 41 год стаў пісаць па-беларуску. «Вяртанне на Радзіму» — першая кніга аўтара на беларускай мове. У ёй — пра «Радзіму, жанчыну, каханне»; ... Болей »
Кнігу беларускага пісьменніка і публіцыста Аляксандра Лукашука склалі дакументальныя даследаванні беларускай гісторыі XX стагоддзя. У кнізе выкарыстаныя фота з архіва Гувераўскага інстытута вайны, рэвалюцыі і міру ЗША; Дзяржаўнага архіва кінафотадакументаў РБ; Нацыянальнага архіва РБ. Пад гэтай вокладкай — падарожжы ў 20-е стагоддзе не гісторыка, а літаратара, для якога іронія дакументаў ёсць такой самай рэальнасцю, як даты судоў і расс... Болей »
Новая кніга паэзіі Рычарда Бялячыца максімальна набліжана да чытача размовай пра духоўнае ў жыцці, пра лёсавызначальныя часіны ў гісторыі Бацькаўшчыны. Асобны раздзел прысвечаны тэме кахання, далёкага і блізкага, шчаслівага і расстайнага. Паэма «Вяртанне пчалы» гучыць шчырай данінай памяці мінуламу Шчучынскага краю, сваёй Айчыне. Болей »
Семдзесят шэсць кіламетраў крывавага быцця і небыцця. І нічога не зробіш. Я сам абраў гэтую дарогу. З пахмелля не прыдумаць. Толькі я быў цвярозы. За рулём усё ж. У машыне я ды жонка. Мо таму так морачна і пралёг мой шлях, падкінуў горшую з дарог. Толькі ўзнёсся я ці не на сёмае неба ад хуткасці руху, як адразу і абзямлячыўся. Колішняя дарога майго сірочага беспрытульнага дзяцінства задушліва прыпала да мяне быльняковай спеласцю прадвос... Болей »
Матэрыялы зборніка прысвечаны праблемам вярталня нацыянальных культурных каштоўнасцей на Беларусь, якія ў розныя часы былі вывезены за межы рэспублікі. Аналізуецца сучасны аспект гэтай праблемы ў суадносінах паміж краінамі СНД. Большасць дакументаў друкуецца ўлершыню, Гэты зборнік падагульняе пяцігадовую дзейнасць камісіі ”Вяртанне” Беларускага фонду культуры» Болей »
Матэрыялы зборніка прысвечаны праблемам вяртання нацыянальных культурных каштоўнасцей у кантэкст куль'туры Беларусі, а ў выпадках наяўнасці юрыдычных падстаў (згодна з міжнародным правам) — фізічнага вяртання ў Беларусь каштоўнасцей, якія ў розныя часы былі вывезены за яе межы. Большасць дакументаў друкуецца ўпершынію, адначасова ўводзяцца тры новыя раздзелы: "3 друкаваных крыніц", у якім назапашваюцца матэрыялы, прысвечаныя праблемам... Болей »
Матэрыялы зборніка прысвечаны праблемам вяртання нацыянальных культурных каштоўнасцей у кантэкст культуры Беларусі, а ў выпадках наяўнасці юрыдычных падстаў (згодна з міжнародным правам) — фізічнага вяртання ў Беларусь каштоўнасцей, якія ў розныя часы былі вывезены за яе межы. У зборніку прадстаўлены матэрыялы Міжнароднага "круглага стала", прысвечанага стратам Беларусі ў час Другой сусветнай вайны, звесткі пра беларускія экспанаты і ар... Болей »
Мікола Касьцюкевіч нарадзіўся 13 студзеня 1967 года ў горадзе Мінску, дзе і жыве да гэтага часу. Па заканчэнні СПТВ-53 будаўнікоў працаваў мулярам-мантажнікам, грузчыкам у цырку, бібліёграфам у бібліятэцы БДУ, рабочым на мясакамбінаце, вартаўніком Цэнтральнага РАУС. Пазней, пасля няскончаных філфаку і журфаку БДУ, быў памочнікам дырэктара прыватнага прадпрыемства, пасля – целаахоўнікам і зноў вартаўніком. 7 гадоў працаваў у Нацыянальнай... Болей »
Можна быць найлепшым паэтам сярод мастакоў, альбо найлепшым мастаком сярод паэтаў, а яшчэ можна быць Блюднікам, ці блУднікам які вяртаецца, хоць і ніколі, нікуды не сыходзіў. Мы жывем у такі час, калі межы па сутнасьці застаюцца адно на палітычных мапах і ў галовах людзей, якія спазьніліся на цягнік у сучаснасьць. Глябалізацыя гэта факт, так як тое, што сёньня я напішу гэты тэкст у Празе, заўтра яго надрукуюць у Познані, а пасьлязаўтра ... Болей »
Гісторыкі, якія працуюць з тэмамі забароненымі для вывучэньня ў савецкія часы сутыкаюцца з вялікімі цяжкасьцямі – асноўныя крыніцы інфармацыі знаходзяцца зў засакрэчаных архівах, у якія няма доступу кожнаму, хто пажадае. Хаця некаторыя дыкумэнты ўзьнікалі і ў выданьнях савецкага часу, але зь вядомых прычынаў, яны былі пададзеныя адпаведна прапагандысцкім мэтам зь якімі яны публікаваліся. Такім чынам, адна са старонак гісторыі беларуска... Болей »