![]() |
![]() |
«Мы тут жывём. Так здарылася. Хтосьці імкнуўся сьвядома, хтосьці меў намер правесьці тыдзень-другі, ды вось і застаўся. У кагосьці на руках ужо і расейскі пашпарт, а хтосьці на запыт мянта паказаць дакумэнты прызвычаена цягнецца ў кішэню. Па сторублёўку, бо нават рэгістрацыі няма. Кажуць статыстыкі, нас вельмі шмат у Маскве. Толькі нешта паводзім мы сябе ціха. І не чуваць нас, і не відаць. Я неяк пажартаваў, што гэта ў нас акупацыйная п... Болей »
Аднавіла сваю дзейнасьць рэдакцыя газэты «Навінкі», якая атрымала была «ганаровыя» тры папярэджаньні яшчэ ў часы Падгайнага. Але й пасьля сканчэньня паўгадавога тэрміну прыпыненьня выдавецкай дзейнасьці ніводная друкарня не адважылася друкаваць газэту. Выйсьце знайшлося: «Навінкі» выйшлі ў часопісным фармаце. Глянцавая папера, каляровая вокладка, у дадатак — міні-CD зь відэасюжэтам і постэр: «Міністры інфармацыі прыходзяць і сыходзяць, ... Болей »
Каляднае пасланьне *** Пра вялікія і малыя справы. Нядаўна я атрымаў ліст, заадрасаваны проста «The Priest» (Сьвятару). Аўтар ліста, не падаючы свайго прозьвішча, пісаў: «Мы жывём па суседзтве, і нам балюча бачыць, як цяжка вам хадзіць... Хочам параіць вам лекі...» Сацыёлягі часта называюць сучасны вялікі горад асфальтавымі джунглямі, дзе людзі могуць жыць гадамі побач, ня ведаючы адзін аднаго. Таму я быў моцна ўзрушаны гэтым... Болей »
Рэйтынг папулярнасьці палітыкаў *** Лукашэнка падае. Апытаньне пацьвердзіла, што адмоўны рэйтынг Лукашэнкі высокі. Ён на 18 пунктаў перавышае ягоны станоўчы рэйтынг. З 24% галасоў пры закрытым пытаньні гэтая лічба зьніжаецца да 9% пры адкрытым пытаньні «За каго б Вы прагаласавалі, калі б прэзыдэнцкія выбары адбываліся сёньня?» ў паралельным апытаньні «Люстэрка». Прычым гэтага палітыка многія не прымаюць настолькі, што ў пяці анкетні... Болей »
І Пуцін такой маладой *** Якія зьмены ў канстытуцыю можа ўнесьці паслухмяная Дума? Неафіцыйна абмяркоўваюцца два варыянты падаўжэньня тэрміну прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў Уладзімера Пуціна. Або тэрмін будзе павялічаны з чатырох да сямі гадоў. Або будзе скасаванае абмежаваньне паўнамоцтваў двума тэрмінамі. У наступныя два гады можа ажыцьцявіцца і яшчэ адна канстытуцыйная рэформа. Мэта магчымае адміністрацыйнае рэформы — дасягненьне лепш... Болей »
Каўпак для Мілера *** Пачалiся расейска-беларускiя перамовы аб новых цэнах на энэрганосьбiты. З улiкам апэтытаў паўпрада «Газпрому» сп.Мiлера — выцягнуць з нас утрая больш «уашак» — няцяжка прагназаваць, якiмi загалоўкамi ўзiмку будуць стракацець айчынныя газэты: «В «Спортмастере» одеюсь и Чубайса не боюсь» («Белорусская газета»), «На Мядзельшчыне вартаўнік ад холаду ператварыўся ў сьнежнага чалавека» («Не может быть»), «Молад... Болей »
Урокі грузінскае. Грузія месьціцца ў геаграфічнай Азіі, за хрыбтамі Вялікага Каўказу. Азія мае спакусьлівы й каўткі водар. Зямля тут пахне самавітымі пладамі сонца, а паветра настоенае на сотнях стагодзьдзяў цывілізацыі. Гісторыя незалежнасьці Грузіі сягае ажно ў антычныя часы. Гісторыя тутэйшага хрысьціянства ў два разы даўжэйшая за нашую. Першае яскравае адрозьненьне тутэйшага палітычнага жыцьця ад нашага — нацыянальнае самавызначэньн... Болей »
Вяртаньне Стражава. Казулін і Стражаў сутыкнуліся колісь падчас прызначэньня Стражава міністрам адукацыі. У той час на гэтую пасаду прэтэндаваў і Казулін. Былы міністар адукацыі, а цяпер рэктар БДУ В.Стражаў пасьля сваёй адстаўкі ў 2001 г. працяглы час знаходзіўся на стажыроўцы ў ЗША і Нямеччыне — спасьцігаў заходні досьвед арганізацыі вышэйшай адукацыі. Гэтая інфармацыя набывае новае адценьне на фоне пашыраных чутак пра сувязі Казуліна... Болей »
Пацёмкінская сталіцаю Вялікія перамены ў вобразе беларускае сталіцы навідавоку. Самай яскравай зьяваю апошняга часу стала рэканструкцыя тэрыторыі паміж Верхнім горадам і Замчышчам. Увесь верасень і кастрычнік там шчыравала тэхніка: раўлі бульдозэры, езьдзілі туды-сюды грузавікі. Праз увесь пагорак пралегла даўжэзная лесьвіца, зьявіліся лавачкі, ліхтары. Колісь ад Сьвятадухавага сабору да сёньняшняе Нямігі спускалася пакручастая Казьмадз... Болей »
Пасьля акупацыі. У Беларусі нарэшце зьняты паўнавартасны эўрапейскі фільм. Карціна Андрэя Кудзіненкі «Акупацыя» вяртае беларускае кіно да спрадвечнай і амаль забытай мэты мастацтва — зьдзіўляць, ачышчаць, агаломшваць. Выклікаць катарсыс. "Акупацыя" радыкальна розьніцца ад млявых беларускіх гісторый апошніх часоў. Фільм вылучаецца моцнай і сьвежай рэжысурай, пазначанай аўтарскай пазыцыяй. Калі ў карціне «Настасься Слуцкая» Сьвятлана Зеля... Болей »