![]() |
![]() |
Даведнік прысвечаны гісторыі нонканфармізму і грамадскай думкі ў Беларусі ў другой палове XX ст. і распавядае пра персаналіі, арганізацыі, незалежныя выдавецкія ініцыятывы. Храналагічныя рамкі даведніка даволі выразныя: 1953—1985 гады. Сама гэта эпоха не аднародная і змяшчае ў сабе перыяд пераходу ад эпохі сталінскага рыгарызму, так званыя «адлігу» і «застой». Разлічана на навукоўцаў, студэнтаў, журналістаў, усіх, хто цікавіцца гісторы... Болей »
У кнізе сабраны рэпартажы са святкавання дня народзінаў Васіля Быкава і штогадовай цырымоніі ўручэння нацыянальнай прэміі «За свабоду думкі», заснаванай Аляксандрам Мілінкевічам. Зборнік дае чытачам магчымасць пазнаёміцца з лаўрэатамі прэміі — тымі выбітнымі асобамі, якія зрабілі значны ўнёсак у духоўнае і культурнае жыццё Беларусі. Болей »
«Акварыум» завяршае трылогію, пачатую кнігай «Падарожжа на край ложка» і падхопленую «Часам панкі паміраюць». Аповесць – складзеная з фрагментаў гісторыя каханняў і любові двух герояў, якія не зусім рэальна і кожны пасвойму глядзяць на сваё жыццё і на сваіх жанчын. І ў кожнага гучаць свая праўда і свая музыка, свае сюжэты/згадкі пра сваякоў і ненадзейнасць памяці, свае ўспаміны пра юнацтва, калі дрэвы былі больш зялёнымі, а пацалункі до... Болей »
Першая кнiга Тамары Аўсяннікавай - гэта шчымлівыя ноты адзінокага сэрца, філасофскае адчуванне кругавароту і бясконцасці жыцця, глыбокі лірызм і далікатны гумар, горкая іронія і фальклорныя матывы. Болей »
Верш не толькі не дастаткова вывучаны, але і не дастаткова вядомы, ён не атрымаў яшчэ паўнавартасных ацэнак крытыкаў і чытачоў. Нягледзячы на знешнюю прымітыўнасць формы, беднасць мовы, змест твора даволі аўтэнтычны і рафінаваны, а яго поліфанічнасць патрабуе ўніверсальнага падыходу. Характэрны для постмадэрністаў сінкрэтызм (або яго іманентная адсутнасць) у дадзеным выпадкуіне можа завуаліраваць лейтматыў верша – экзістэнцыяльную пантр... Болей »
Прытомнасць прыйшла да яго нечакана. Ён расплюшчыў вочы, але нічога не ўбачыў. Скрозь была шчыльная непраніклівая цемра. Імжыў дробны веснавы дожджык. Гэты дожджык, мабыць, і вярнуў яго да прытомнасці. Увесь рот чалавека быў набіты зямлёю. З таго, што дожджык падаў на патыліцу, ён мог бы вывесці, што ляжыць ніцма. Аднак Міхась нічога не думаў,— ён ставіўся да ўсяго, што рабілася навокал і з ім, абыякава. (фрагмент) Болей »
Забрахаў сабака. Раз. Другі раз. Пасьля поўная цішыня, быццам жывёла ўслухоўвалася ў ноч,- якая там яшчэ прыгода нахапілася. - Мне здаецца, забрахаў Брок, - сказаў стары барон Канстанцін Эльзэнвангер, - мусіць, ідзе пан раднік. - Гэта, душа мая, яшчэ ня прычына, каб брахаць, - строга кінула графіня Заградка, старая жанчына зь сівымі сьнежна белымі локанамі, вострым арліным носам і кушчастымі брывамі над вялікімі, чорнымі, крыху шалёнымі... Болей »
Зборнік выбраных вершаў паэтаў, расстраляных у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў сутарэннях турмы НКУС у Менску. Зборнік неверагодна эстэтычна падрыхтаваны беларускай мастачкай і дызайнэркай Настай Чарновай. Болей »
Раман пачынаецца як класічны дэтэктыў: загадкавая смерць маладой жанчыны, сведкаў няма, слядоў таксама, сродак забойства нявызначаны. Далей высвятляецца, што забітая — лесбіянка, дачка мясцовага ведзьмака, сектантка, што нарадзіла за колькі дзён да смерці. Са звыклых дэтэктыўных рэек дзеянне збочвае ў гушчар містыкі. Гэта эратычна-містычны дэтэктыў на тле беларускай правінцыі найноўшага часу…<center><br /><br /><iframe width="560" heigh... Болей »
Раман пачынаецца як класічны дэтэктыў: загадкавая смерць маладой жанчыны, сведкаў няма, слядоў таксама, сродак забойства нявызначаны. Далей высвятляецца, што забітая — лесбіянка, дачка мясцовага ведзьмака, сектантка, што нарадзіла за колькі дзён да смерці. Са звыклых дэтэктыўных рэек дзеянне збочвае ў гушчар містыкі. Гэта эратычна-містычны дэтэктыў на тле беларускай правінцыі найноўшага часу… Болей »