![]() |
![]() |
Едучы на днях у гродзенскім тралейбусе, мне давялося пачуць цікавую размову. Два добра падвыпітыя мужчыны голасна разважалі на нейкія глабальныя тэмы. Разважалі так, што ўвесь тралейбус з захапленнем слухаў толькі іх. Яны ўзгадвалі вельмі цікавыя факты, прыводзілі на кожную тэму добра абгрунтаваныя доказы і рабілі даволі нечаканыя і цікавыя высновы. Некаторыя з пасажыраў тралейбуса, каб даведацца адказ на нейкую чарговую галаваломку, на... Болей »
Нягледзячы на тое, што прэзідэнцкія выбары ў Беларусі завяршыліся больш двух месяцаў таму, іх сапраўдныя вынікі адчуваюцца толькі цяпер. Гутарка ідзе пра крымінальныя справы, заведзеныя на актывістаў грамадска-палітычнага руху падчас выбарчай кампаніі. Сведкам двух судовых працэсаў на Гродзеншчыне давялося мне быць. Уражанне засталося сумнае — судовыя пасяджэнні нагадвалі тэатр абсурду, у якім галоўныя „акторы” з боку дзяржаўных структу... Болей »
Выйшаўшы з будынка Беластоцкага суда, дзе толькі што былі апраўданы сябры Управы Праграмнай рады тыднёвіка „Ніва”, да мяне даляцелі словы аднаго з прысутных на судовай зале. Ён з радасцю абвясціў, што, нарэшце, заангажаваных у беларускіх справах беларусаў, якія ўсё жыццё пры-свяцілі беларускасці, апраўдалі, а не пакаралі. І гэта, маўляў, першы выпадак за яго жыццё. На гэта другі прысутны заўважыў, што гэта ўвогуле можа быць першы выпада... Болей »
Наколькі каталіцкія святы ў гонар памерлых напамінаюць мне познюю восень і першыя прымаразкі, настолькі праавслаўныя - Вялікдзень і майскую зелень. Падрыхтоўка да Радаўніцы ідзе крок у крок з давелікоднымі парадкамі і ачышчэннем. Хоць галоўнае свята памерлых - Радаўніца - выпадае ў аўторак, тыдзень пасля Вялікадня, да яго рыхтуюцца ўжо ў пост. (Весновае памінанне продкаў, Г. Кандрацюк, фрагмэнт) Болей »
Старажытныя цвердзілі „In vino veritas” (ісціна ў віне). Расія звінаваціла Грузію і Малдову ў тым, што ў віне іх вытворчасці нібыта выяўлены атрутныя рэчывы. Відавочны палітычны падтэкст гэтага бруднага чорнага піяру. І ў гэтым разе, праўда, зусім у іншым, дакладней у іншай „віне”. Масква, нягледзячы на тое, што пасля развалу СССР мінуў ладны адрэзак часу, ніяк не можа дараваць сваім былым калоніям іхнага суверэнітэту. Пра газавы шантаж... Болей »
Ёсць людзі, якія праз доўгія гады пасля вайсковай службы з нейкім патаемным захапленнем любяць успамінаць менавіта вайсковыя часы. І такіх людзей нямала. Дастаткова ім прысесці за кілішкам гарэлкі, або з вудой ля рэчкі, або з сям’ёй на прыродзе, як яны бясконца апавядаюць пра дні сваёй маладосці ў салдацкіх мундзірах. Прычыны такога захаплення тымі гадамі, калі пагоны былі прадметам гонару перад супрацьлеглым полам, у кожнага свае. Хтос... Болей »
Можа хоць цяпер тыя беларусы, якія вераць скрозь хлусьлівай прапагандзе БТ, зразумеюць сутнасьць таго, што адбываецца на іх Бацькаўшчыне... Бягучы год асаблівы на беларускай газетнай "ніве". Зусім нядаўна паўвекавы юбілей адзначала наша газета. Пазначаны сёлетні гістарычны каляндар і сотымі ўгодкамі з часу выдання легендарных "Нашай Долі" і "Нашай Нівы". (Нішчаць "Нашу Ніву", Л. Майніч, фрагмэнт) Болей »
Дваццатыя ўгодкі чарнобыльскай катастрофы не будуць адзначаныя на беларускім дзяржаўным роўні як агульнанацыянальная трагедыя. За гэтыя два дзесяцігоддзі, пасля адной з самых жудасных катастроф у гісторыі чалавецтва, Беларусь як краіна па вялікаму рахунку застаецца савецкай рэспублікай. Як мудрагеліста граюць у нашым краі колеры! У 1918-1919 годзе на тэрыторыі колішняга Бабруйскага павета зусім кароткі час існавала так званая Рудабельск... Болей »
Лічба „тры” кожнаму славяніну заўсёды была нейкай магічнай, нешта азначаючай і незразумела таямнічай. Пры гэтым яна магла несці як добры, так і кепскі сэнс. А часамі нешта сярэдне-незразумелае ці зразумелае да паловы, або ад паловы незразумелае. Памятаю з дзяцінства, як на Вялікдзень у гасцях, непітушчую жанчыну (а тады такія яшчэ былі), гаспадары абавязкова змушалі выпіць трэці кілішак, прыгаворваючы ў якасці аргумента словы, што Бог Т... Болей »
„Брацця! Ці зможам грамадскае гора?! Брацця, ці хваце нам сілы?!” У цяжкі для Бацькаўшчыны час (а ці быў калі іншы?) наш класік Максім Багдановіч зноў актуальны, зноў патрэбны, зноў спаталяе прагу душы ў пошуках суладдзя і асэнсавання рэчаіснасці. Errare humanum est, але, здаецца, у сакавіку бягучага года мы сталі сведкамі зараджэння новай, іншай Беларусі. Нешта зрушылася ў грамадскай свядомасці, скаланулася ў глыбінных нетрах пасля дзе... Болей »