![]() |
![]() |
У гэтым нумары: "Беларускі “эканамічны цуд” 90-х: уява або рэальнасьць?" Аляксандра Гатоўскага, "Грамадзянін Крынак" (гутарка Сямёна Букчына з Сакратам Яновічам), "Чырвоныя зь зялёным i чырвоныя зь белым. Агляд літаратурных часопісаў 2001 году Данілы Жукоўскага, агляды і рэцэнзіі Юрыя Пацюпы, Леаніда Галубовіча, Валера Пазьнякова, Уладзіміра Агіевіча і інш. Болей »
У гэтым нумары: аналіз прэзыдэнцкай кампаніі 2006 (Нярус Пракявічус "Перадвыбарныя памылкі апазыцыі", Эндру Ўілсан "Шанцы «адзінага» на выбарах-2006"). Друкуюцца рэзанансныя тэксты: "Карані і мэтады постсавецкай віртуальнасьці" Віталя Сіліцкага і “Арыенталізм”, альбо некалькі заўваг пра “казус Беларусь” Андрэя Казакевіча. Яшчэ ў нумары: дасьледаваньне Аляксандра Пашкевіча і Андрэй Чарнякевіча "Псіхалогія здрады: беларускі нацыянальны ... Болей »
У гэтым нумары: "Выбары прэзыдэнта крэолаў" Валера Булгакава, "Пасткі на хайвэі постмадэрнізму" Данілы Жукоўскага, "Аляксандар Лукашэнка і беларусы ў люстэрку анэкдотаў" Амандзіна Рэгамэ, агляды і рэцэнзіі Леаніда Галубовіча, Паўла Абрамовіча, Генадзя Туровіча, Уладзімера Сакалоўскага і інш. Болей »
Цэнтральная тэма нумара — Беларусь пад нямецкай акупацыяй. У выданні ўпершыню змешчана каля паўтысячы ўнікальных фотаздымкаў з часоў апошняй нямецкай акупацыі. Друкуюцца таксама каляровыя нацысцкія прапагандысцкія плакаты на беларускай мове. Сярод публікацый адзначым даследаванні “Горад Менск пад нямецкай акупацыяй (1941—1944)”, “Праваслаўная царква ў Беларусі за нямецкай акупацыяй (1941—1944)”, “Антысэмітызм у савецкім партызанскім р... Болей »
У нумары: рэцэнзія Андрэя Ціхамірава "Мэнтальная карта і ўяўленая геаграфія Паўночна-Заходняга краю", развагі Ягора Новікава "Канспэкт гісторыі крывічоў", дыялектныя запісы Адама Варлыгі "Нецэнзурныя прымаўкі Лагойшчыны", а таксама палітычная аналітыка і літаратурныя рэцэнзіі. Болей »
У нумары: крытычныя выступы Зьмітра Саўкі "Мазаічная артаграфія. З нагоды прыняцьця Правапіснага закону-2008" і Пётры Рудкоўскага "Беларускае адраджэньне паміж пагромам і гіпэрмаркетам", дасьледаваньне Віталя Макарэвіча "Антыразбор" шляхты: падробкі дваранскіх дакументаў і нелегальныя набілітацыі ў Беларусі ў ХІХ ст.", развагі Дэвід Марплза і Ўладзімера Падгола "Палітыка новай памяці ў другой расійскамоўнай дзяржаве", і інш. Болей »
Нумар прысьвечаны польскаму паэту і драматургу Зьбігневу Гэрбэту. У выданьні публікуюцца творы Гэрбэрта і артыкулы, прысьвечаныя яго творчасьці. Сярод аўтараў нумара — Уладзімер Брытанішскі, Радаслаў Калета, Станіслаў Бараньчак, Марына Казлоўская, Марыя Вайцяшонак і інш. Болей »
Цэнтральная тэма нумара — беларуская палітычная сцэна напярэдадні парламенцкіх выбараў у верасні 2008 г. Сярод аўтараў нумара — Віталь Сіліцкі, Ірына Віданава, Юры Чавусаў, Дзяніс Мельянцоў, Андрэй Дынько, Віктар Жыбуль, Эндру Ўілсан, Ноам Хомскі і інш. * Чаму я стаў грамадзкім актывістам, а мае аднаклясьнікі — не? * АЎРАМЕНКА ВАСІЛЬ, Ад дысыдэнта да імпэрыяліста. Аляксандар Салжаніцын і яго шлях * ВІДАНАВА ІРЫНА, «Новыя СМІ» як форма м... Болей »
Нумар прысьвечаны пераважна гісторыі Беларусі да інкарпарацыі ў Расійскую імпэрыю у канцы XVIII ст. У нумары публікуюцца кнігі Андрэя Катлярчука "У ценю Польшчы і Расеі. Вялікае Княства Літоўскае і Швэцыя ў часе эўрапейскага крызісу сярэдзіны XVII ст.", Конрада Бабятынскага "Ад Смаленску да Вільні. Вайна Рэчы Паспалітай з Масковіяй (1654—1655 гг.)" і Ігнацыя Яцкоўскага "Аповесьць з майго часу, альбо Літоўскія прыгоды". Таксама ў нумары:... Болей »
Асноўная публікацыя нумару: манаграфія Вітальда Бярнацкага "Паўстаньне Хмяльніцкага. Ваенныя дзеяньні ў Літве ў 1648—1649 гг." Друкуюцца таксама аналітычныя і крытычныя артыкулы на палітычныя і грамадзкія тэмы. * Бізнэс, улада і кантроль. Круглы стол у рэдакцыі «ARCHE» * V. K., Каб перасьмешнік ня стаўся папугаем… * АБРАМОВІЧ ПАВАЛ, Памінкі па мастацкім слове * БОГДАН СЯРГЕЙ, Фараонавы суд, фарысэйства і ўлада * БЯРНАЦКІ ВІТАЛЬД, Паўста... Болей »