![]() |
![]() |
— Шчасце гэтага фестывалю ў тым, што ён не мяняецца, — сказала мне слухачка з Бельска-Падляшскага пасля праслухання праграмы першага дня сёлетняга фестывалю „Бардаўская восень”. Ці магчыма, каб гэтая стабільнасць была заадно сімптомам стагнацыі мерапрыемства, якое за год адбудзецца пятнаццаты раз? У днях 26-28 кастрычніка прайшоў чатырнаццаты выпуск фестывалю „Бардаўская восень”, які абвяграе сцвярджэнне пра застой. У 1994 годзе частка ... Болей »
На мінулым тыдні ў Гайнаўцы паявілася інфармацыя, што дырэктар Музея і асяродка беларускай культуры Ян Карпюк падаў у адстаўку. Раней гарадскія радныя, а праз мясцовыя масмедыі і жыхары Гайнаўкі, даведаліся пра фінансавыя цяжкасці музея, які стаў тады самым вялікім даўжніком Прадпрыемства цеплавой энергетыкі. Калі ўжо даўно абаграваліся офісныя памяшканні ў Гайнаўцы, у музейным будынку было холадна. Бурмістр Гайнаўкі Анатоль Ахрыцюк тлу... Болей »
Беларусь — у Еўропу! — скандавалі ў нядзелю 14 кастрычніка на вуліцах Мінска. У г.зв. Еўрапейскім маршы прыняло ўдзел каля сямі-васьмі тысяч асоб, хоць міліцыя гаварыла аб трох. Па-за дробнымі тузанінамі з даішнікамі, маніфестацыя апазіцыйных сіл першы раз здаўна праходзіла спакойна, значыць, без сілавой інтэрвенцыі міліцыі і АМАП ды пры згодзе ўлад. Улады Мінска дазволілі на пераход ад Акадэміі навук у парк ля пляца Бангалор па за цэнт... Болей »
Ужо некалькі месяцаў мінула з таго часу, калі Рада горада Гайнаўкі прыняла пастанову аб увядзенні беларускай мовы ў якасці дапаможнай у кантактах з працаўнікамі гарадскога самаўрада. Хаця амаль кожная іншая гміна Гайнаўскага павета, за выключэннем Белавежскай (дзе менш за 20% насельніцтва ў час перапісу назвала сябе беларусамі), магла б прыняць такую самую пастанову яшчэ перад Гайнаўкай, ніводная не рашылася першай пакарыстацца магчымас... Болей »
Падышоў да мяне днямі на вакзале ў Кузніцы-Беластоцкай адзін знаёмы і нечакана запытаўся: „Ну, калі там урэшце дэфолт надыдзе?”. Пытанне датычылася гаспадарчых дачыненняў Расіі і Беларусі, якія перажываюць зараз ключавую фазу. З універсітэцкай праграмы эканомікі памятаю, што дэфолт — гэта няздольнасць рабіць у час працэнтавыя і асноўныя выплаты па даўгавых абавязацельствах. Навучаў нас гаспадарчаму курсу, які зваўся тады „палітэканомія”... Болей »
Што найцяжэй паддаецца зменам, дык гэта стэрэатыпнасць мышлення. Як гаворыцца, быццё вызначае свядомасць. Ну а некаторыя людзі хіба што створаныя менавіта для таго, каб даказаць сваім прыкладам праўдзівасць гэтага выслоўя. Некалі даўно пачуў я анекдот пра тое, як дзеда спыталі як бы ён стаў жыць, каб яму далі мільён долараў. „Ото ж я зажыў бы! — адказвае дзед. — Саломы ў хаце пасцяліў бы аж па самы вокны. Хлебам ужо не харчаваўся б. Еў ... Болей »
У галовах людзей часам узнікаюць шалёныя думкі, але часам здаровае шаленства патрэбнае для таго, каб знайсці спосаб спазнаць сябе. Праект „Мост над акіянамі" нарадзіўся ў галовах трох фанатаў. Іх цікаўнасць свету праявілася ў любові да культуры індзейцаў. Аднак маюць яны ў сабе настолькі адвагі, каб сваім зацікаўленнем заражаць іншых. Бартош Глябовіч, Аліцыя Фронь ды Марк Гыек рашыліся занесці крыху радасці маладым індзейцам з племя Ане... Болей »
З прыходам восені на Беларусі заўсёды актывізуецца палітычнае жыццё. Апазіцыя плануе правесці шматколькасны „Еўрапейскі марш”, які павінен даць штуршок актыўнасці перад парламенцкімі выбарамі і засведчыць, што Палітрада Аб’яднаных дэмакратычных сілаў не спала ў шапку цэлае лета. Безумоўна, у розных кутках краіны будзе адзначацца „Дзень беларускай вайсковай славы”, прысвечаны перамозе беларускіх войскаў над расіянамі ў бітве пад Оршай. Н... Болей »
Стараюся не хадзіць у царкву, каб занадта не ўцягнуцца ў атэізм. Але часам, як гэта ў нашай краіне завялося гаварыць, „не кцэм, але мушэм”. Вось у першы дзень верасня зайшоў я ў беластоцкі сабор. А там, быццам на маскоўскай Чырвонай плошчы ў лістападаўскую гадавіну кастрычніцкай рэвалюцыі, выстраіліся сцяганосцы; не было толькі танкаў і ракетных цягачоў. Было гэта, як пазней высветліла малітва, wojsko Chrystusa miłujące. Святары памаліл... Болей »
Дарога ад Ягаднік у Арэшкава жвіровая. Пабудавана яна была яшчэ ў тую эпоху, калі не ставілі побач помнікаў фундатарам дарог, як гэта побач новых асфальтовак маецца сёння дзеля ўсведамлення дабрадзействаў жыцця ў еўрапейскай супольнасці. Значыць, згаданая жвіроўка была пабудавана ў перыяд не так даўняга будаўніцтва нашай светлай будучыні. А жвіроўка, калі б яна пабудаваная не была, зносіцца, абзаводзіцца выбоінамі і час ад часу патрабуе... Болей »