![]() |
![]() |
Загартаваныя. Чатырнаццаты выпуск Беларускага ліцэю ўпэўнены: «Тут, у Беларусі, мы будзем першыя».Рэпартаж Алеся Кудрыцкага зь ліцэйскага выпускнога. Заля патанае ў прыцемку. Вольных месцаў няма. На сцэне, на падлозе — трыццаць керамічных званочкаў. Бацькі ў залі перамаўляюцца — хтосьці па-беларуску, хтосьці па-расейску, але адно слова гучыць аднолькава: «дзеці». «Проста ня верыцца, што гэта ўсё скончылася», — кажа нехта зь іх. «Можа, д... Болей »
Беларуска сьвету. Да IV Зьезду беларусаў сьвету, арганізаванага МГА «Бацькаўшчына», застаўся месяц: «Мы правядзём зьезд — у Беларусі ці за яе межамі». Карэспандэнт «НН» Аркадзь Шанскі гутарыць з старшынёй Рады Міжнароднай грамадзкай арганізацыі ЗБС «Бацькаўшчына» Аленай Макоўскай. «НН»: Дзе і як мае адбывацца Зьезд беларусаў сьвету? Алена Макоўская: У адпаведнасьці з рашэньнем Малой рады з’езд пройдзе 16—17 ліпеня. Ёсьць дамоўленасьць н... Болей »
Звод правілаў клясычнага правапісу. У канцы жніўня — пачатку верасьня 2004 году Працоўная група правяла адкрытае анкетаваньне па найбольш контравэрсійных пытаньнях — шляхам адраснага рассыланьня, а таксама праз газэту «НН» (№32 за 27 жніўня) ды інтэрнэт-сайт www.pravapis.org; вынікі анкетаваньня былі ўлічаныя ў праекце Збору, які сёлета ў сярэдзіне студзеня Працоўная група разаслала 27-мі адрасатам (мовазнаўцам, літаратарам, у заціка... Болей »
Паўзучая нерухомасьць. Цэны на кватэры ў Менску параўняліся з цэнтральнаэўрапейскімі. Намесьнік міністра будаўніцтва: «цэны нагналі расейцы, якія масава скупляюць беларускую нерухомасьць». Сярэдняя цана аднапакаёўкі — крыху больш за 30 тыс. даляраў, двухпакаёвай кватэры — 42 тыс., трохпакаёўкі — 55 тыс., а чатырохпакаёвай кватэры — 60 тыс. Цэны на менскую нерухомасьць працягваюць імкліва расьці. Запаволеньня іх росту ў найбліжэйшай ... Болей »
Апошні званок. На стале — пітная вада і шклянкі. Гэта, а яшчэ падтрымка сяброў — адзінае, што дадае моцы чатыром хлопцам з Жодзіна, якія 25 траўня распачалі бестэрміновую галадоўку. Патрабаваньне адно: мець магчымасьць атрымаць гарантаваную дзяржавай адукацыю. Жодзінцы вымагаюць ад уладаў аднавіць на навучаньні ўсіх тых, каго закранула хваля адукацыйных рэпрэсіяў за апошнія восем месяцаў. На сьцяне ў пакоі, дзе знаходзяцца галадоўнікі, ... Болей »
Вайна з палякамі. Улады атакуюць Саюз палякаў у Беларусі. СПБ абуранае «паклёпніцкім» фільмам БТ: «гэта распальваньне варожасьці». Дыпляматычны мардабой між Менскам і Варшавай набірае абароты. Старшыня СПБ Анжаліка Борыс: «Іншага зьезду ня будзе. Будзем зьвяртацца да Эўразьвязу». Камэнтар Пётры Рудкоўскага: «Падзеі ў Горадні даказваюць, што «аранжавая рэвалюцыя» ў Беларусі ня толькі магчымая, але ў нейкім сэнсе ўжо адбываецца». Сорам... Болей »
Незалежнасьць ад Скарыны. Аляксандар Лукашэнка марыць пра вечнасьць і не забывае пры гэтым надзённых палітычных задачаў. Машэраў адказаў за дачку, заадно на задворкі гораду прыйшлося адправіцца Скарыну. Нашчадкі Машэрава: «Мы абражаныя, але ня зьдзіўленыя». Пратэстоўцы на Кастрычніцкай плошчы з партрэтамі Скарыны. Апазыцыя: «Гэта самадурства. Назвы вернем адным пакетам». Праспэкт Пераможцаў стане праспэктам Лукашэнкі? Напярэдадні Дня Пе... Болей »
Пакрадзенае сьвята. «Савецкія войскі ўратавалі нас ад вынішчэньня, але прынесьлі нам несвабоду», — такая ацэнка 1945 году здаецца справядлівай Войцеху Ярузэльскаму. «Савецкая армія вызваліла Эстонію ад нацысцкай акупацыі, але пачалася новая акупацыя, наступствы якой — трагічныя для эстонскага народу», — кажа іншы вэтэран, прэзыдэнт Эстоніі Арнольд Руйтэль. 60-годзьдзе Перамогі — нагода для ўзіраньня ў гісторыю. Народы Цэнтральнай Эў... Болей »
«Ні кроку назад!» Чарнобыльскі шлях-2005: моладзь спыніла спэцназ. Рэпартаж Алеся Кудрыцкага. Здавалася, рэзыдэнцыя ды яе ваколіцы вымерлі. Так, рэдкія ахоўнікі ў цывільным ды міліцыянты, што парачкамі сумуюць пад халодным дажджом. Пусты сквэрык ля Купалаўскага тэатру. Але на крутой вулачцы, што ўздымаецца да Дому афіцэраў, усё было інакш. Магутныя «Ўралы», пад брызэнтам — спэцназ у камуфляжы. Вайсковая машына хуткай дапамогі. «Уа... Болей »
Вялікі спачын. Субота для чалавека ці людзі для суботнікаў? Рэфлексія Віталя Тараса. Напачатку — гісторыя, якую расказаў адзін мой малады калега і якую мне даўно карцела пераказаць. Аднойчы, калі яму было гадоў шэсьць, ён прачытаў вядомы надпіс на франтоне гмахаў, што ўтвараюць паўдугу на плошчы Перамогі ў Менску: «Подвиг народа бессмертен» (цытую, як прынята казаць, на мове арыгіналу). Малы запытаўся тады ў бацькі: «А што такое подз... Болей »