Дваццаць гадоў таму, у 1993 годзе, адбыўся Першы з’езд беларусаў свету, на які ўпершыню пасля доўгіх дзесяцігоддзяў расстання з радзімай прыехалі беларусы з далёкага замежжа. Той з’езд сабраў больш за 1200 дэлегатаў і гасцей. У гэты юбілейны год у Мінску адбыўся Шосты з’езд беларусаў свету, які завяршыў сваю працу 24 ліпеня. Гэты з’езд, як і папярэднія, быў, арганізаваны Згуртаваннем беларусаў свету “Бацькаўшчына”. Усяго было вылучана 3... Болей »
Міністэрства замежных справаў Беларусі займаецца распрацоўкай праекта закона “Аб беларусах замежжа”. Закон мае мець рамкавы характар і быць накіраваным на гарманізацыю беларускага заканадаўства ў сферы супрацы з беларусамі замежжа. Беларускія ўлады падкрэсліваюць тое, што закон не будзе ствараць якіх-колечы абмежаванняў па прыкмеце этнічнасці і будзе базавацца на ўключальным падыходзе, ахопліваючы “ўсіх, хто вызначае сябе як беларусаў, ... Болей »
Значная частка травеньскага нумару прысвечаная беларусам Прыбайкалля і суполцы ІТБК, якая нядаўна спраўляла 17-годдзе з дня заснавання. Таксама ў нумары вы знойдзеце гутарку з Тамашам Ціханюком, дырэктарам Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы і кароткую справаздачу з традыцыйнай сустрэчы ТБК ў Літве, якая адбылася ў траўні. Акрамя таго вы зможаце пазнаёміцца з аглядам навінаў беларускага замежжа. Як звычайна, у нумары - вінша... Болей »
6–7 красавіка 2013 г. у Вільні праходзіла V канферэнцыя беларусаў Балтыі і замежжа, у якой бралі ўдзел прадстаўнікі Літвы, Латвіі, Эстоніі, Чэхіі і Беларусі. Арганізаваў і правёў канферэнцыю старшыня Таварыства беларускай культуры ў Літве Хведар Нюнька. Праца канферэнцыі распачалася з прывітальнага слова ад імя арганізатараў, з якім выступілі вядучая Леакадыя Мілаш і старшыня ТБК Хведар Нюнька. Затым была абраная рэдакцыйная камісія, у ... Болей »
Сёлета беларусы ва ўсім свеце адзначалі 95-я ўгодкі абвяшчэння незалежнасці БНР. Напярэдадні свята МГА “ЗБС “Бацькаўшчына“ павіншавала ўсіх беларусаў з гэтая памятнай датай. У тэксце віншавання зазначалася: “Ідэалы БНР застаюцца атуальнымі і цяпер, і кожны з нас здольны зрабіць свой унёсак, каб яны ўрэчаісніліся. Наш абавязак - годна адзначыць Дзень Волі, асэнсаваўшы тое, што было зроблена дзеля незалежнай Беларусі раней і што мы можам ... Болей »
З’езды беларусаў свету – значная падзея для беларусаў метраполіі і замежжа, яны закліканыя спрыяць яднанню нацыі, умацаванню сувязяў паміж беларусамі з розных краінаў, а таксама дапамагаць у вырашэнні агульных праблемаў. МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” ладзіць з’езды беларусаў свету раз на чатыры гады, пачынаючы з 1993 года. Тады, на Першым з’ездзе, сабралася больш за тысячу чалавек – дэлегатаў з беларускіх асяродкаў замежжа і Беларусі. У першы... Болей »
Нядаўна ў Варшаве выйшла манаграфія на польскай мове ”Беларуская дыялекталогія” (Dialektologia białoruska). Яе аўтары – прафесар Ніна Баршчэўская (Кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта) і доктар Міраслаў Янкавяк (Інстытут славістыкі Польскай Акадэміі навук). Прапануем чытачам гутарку з Міраславам Янкавяком. “Бацькаўшчына”: Спадар Міраслаў, для манаграфіі “Беларуская дыялекталогія” было сабрана ў палявых умовах і прааналізавана ... Болей »
Правядзенне запланаванага на нас-тупнае лета чарговага з’езда беларусаў свету ў Мінску можа ўскладніцца. З незразумелых прычынаў беларускія амбасады перасталі даваць візы найбольш актыўным прадстаўнікам беларускай дыяспары. Адным з неўязных у Рэспубліку Беларусь нядаўна стаў старшыня Таварыства беларускай культуры ў Літве, сябра Вялікай Рады МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Хведар Нюнька — госць праграмы ”Вольная студыя” на Радыё “Свабода”. Болей »
6 лістапада ў Мінску ў галерэі “Ў” адбылася прэзентацыя аўдыёкнігі “Птушкі без гнёздаў”. Успаміны Ларысы Геніюш агучыла Зінаіда Бандарэнка, народная артыстка Беларусі. Аўдыёкніга выдадзеная ў межах праекта Беларускага гістарычнага таварыства ў Польшчы і Беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat.org “Памяць па-над часам і межамі”. У хуткім часе аўдыёкніга будзе даступная для запампоўкі з сайта электроннай бібліятэкі “Камунікат”. Імпрэзу а... Болей »
“Барыс Уладзіміравіч Кіт – першы беларус у свеце” – пад такой назвай 25 кастрычніка 2012 года прайшло навуковае кафэ ў Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэцы. Яно ладзілася ў межах праекту “Беларускія імёны ў сусветнай навуцы і тэхніцы”, прысвечанага вучоным-беларусам, якія зрабілі значны ўнёсак у развіццё чалавецтва: адкрыцці ў галіне фізікі, хіміі, медыцыны, тэхнікі, авіябудавання, геалогіі, будаўніцтва ды інш. Арганізатары мер... Болей »