![]() |
![]() |
Для мяне прымаўка толькі тады прымаўка, калі яна мае жывы голас блізкага чалавека... «Пакуль жаніцца – загаіцца», – казаў дзед Бронік пра мае пабітыя локці і калені. Запомнілася дзедава «загаіцца» добра, бо звязана яно з дарогай. Мы чакалі асфальт на сваёй вуліцы. Чакалі, пакуль яго пакладуць ад царквы да другой школы, ад школы да старых могілак, ад старых да новых могілак і ажно да льнозавода. Атрымаўшы заасфальтав аную вуліцу, мы на я... Болей »
Драматург, празаік, паэт, публіцыст, грамадска-рэвалюцыйны дзеяч Заходняй Беларусі Леапольд Родзевіч нарадзіўся 12 чэрвеня 1895 года ў шляхецкай сям’і, якая валодала фальваркам Кур’янаўшчына ў Вілейскім павеце Віленскай губерні (цяпер Лагойскі раён Мінскай вобласці). З 1925 года Л. Родзевіч жыў у Мінску. Працаваў рэдактарам газеты «Чырвоны сцяг», затым часопіса «Бальшавік» (1933–1935), быў членам камісіі па вывучэнні Заходняй Беларусі п... Болей »
Алесь Камоцкі - нарадзіўся 9 чэрвеня 1958 года ў Барысаве. У 1975-1976 навучаўся ў музычнай вучэльні па класе кларнета (Маладзечна). У 1977-1979 гадах служыў у войску. У 1986 годзе скончыў філасофскі факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Жыве ў Мінску. Дыскаграфія: альбомы — „Першы сшытак” (1986), „Зорка спагады” (1999, на вершы Рыгора Барадуліна), „Псальмы” (2000, на вершы Рыгора Барадуліна), „Асяніна” (2001, на філасофскія в... Болей »
Азіраючыся на сябе колішняга, мушу сцвердзіць: у нашым жыцці не бывае нічога выпадковага, нечакана стыхійнага. Усё загадзя ў ім прадпісана і наканавана. Кожнае нашае жаданне, мара, думка і слова не застаюцца на гэтым свеце не пачутымі. І калі ёсць энергія волі, мыслення, бласлаўленне ці жаданне лёсу – здзяйсняюцца, бо нашае напаўненне, змест і сэнс жыцця залежаць не толькі ад нас. Часовасць і хуткаплыннасць нашага зямнога быцця некаму ... Болей »
Быў суботні верасьнёўскі вечар. Мы з жонкай, па ўжо даўняй завядзёнцы, корпаліся на лецішчы. Як зазвычай, удваёх, без дзяцей. Не ірвуцца туды сыны — ні старэйшы, ні тым больш малодшы. Старэйшы, каб ня крыўдзіць бацьку з маткай, яшчэ сяды-тады рабіў ласку—прыязджаў, пакуль быў на хаду ягоны стары, дашчэнту дабіты “опель-кадэт”. А малодшы амаль адкрыта ігнаруе: вы сабе едзьце, хоць на выхадныя, хоць на ўсё лета, а я ў адкаце, мне ў вашай ... Болей »
Мадэлі сучаснай этыкі ад «А» да «Я» аўтар сабраў у энцыкляпэдыю паводзінаў: як бараніцца і як галасаваць, як дараваць і як любіць, як сябраваць і як хітраваць? Няўжо разам з эпохамі зьмяняецца ня толькі сьвет вакол нас, але й нашы ўласныя ўяўленьні пра «вечнае», пра багацьце й беднасьць, геройства й прыстасаванства, а ўрэшце — пра дабро і зло?.. Болей »
Аўтар сабраў пад адной вокладкай свае даследаванні творчасці і жыцця народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Як вынікае з назвы, чытач не толькі абновіць некаторыя свае веды, але і адкрые для сябе дагэтуль незнаёмыя бакі класіка як мастака слова. Даследуюцца таксама некаторыя біяграфічныя старонкі пісьменніка. Разглядаюцца асобныя моманты захавання памяці пра Песняра. Аўтар не імкнуўся да сенсацый. Аднак месцамі Якуб Колас прадстаўлены я... Болей »
Інстытут для Вывучэньня Гісторыі й Культуры СССР быў зарганізаваны ў М’юнхэне 8 ліпеня 1950 году. Ён зьяўляецца свабоднай карпарацыяй вучоных, што пакінулі Савецкі Саюз і працуюць цяпер мад навуковым дасьледваньнем СССР. Мэтай іхнай працы зьяўлягэцца падаваньне праўды дэмакратычнамі сьвету, каб такім чынам разьвеяць няведаньне, якое існуе ў дачыненьнях да Савецкага Саюзу. Кажны навуковы працаўнік ці дасьледнік можа стацца супрацоўніком ... Болей »
Стары кушнер Якуш надзею страціў, расчараваўся і ўжо не думаў: будзе добра; ужо не верыў: шчасце блісне яму наперадзе. Не, не блісне (прыкрасць душыла Якуша!), бо ўсё яснае ўвачавідкі рабілася цьмяным – смерці не скажаш, як той кабыле, “тыр-но!”, каб адступіла назад. Зрэшты, сказаць можна, але смерць не адступіць. Якушу дух забівала. Так, стары кушнер ужо глядзеў у зямлю, збіраўся рогі скласці. Змірыўся ўжо і перад канцом не маўчаў, гав... Болей »
У аснову зборніка пакладзены матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Культура заходнебеларускага рэгіёну ў канцы ХІХ ст. да Другой сусветнай вайны», прысвечанай фотамастаку Яну Булгаку, якая адбылася 29–30 лістапада 2007 г., арганізатар канферэнцыі – кафедра беларускай культуры і рэгіянальнага турызму ГрДУ імя Я. Купалы пры актыўным удзеле консульства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь. Разглядаюцца праблемы жыцця і дзейнасці... Болей »