![]() |
![]() |
Алмазы ад Тулеева аказаліся "ліпай". Сёння Аляксандр Лукашэнка будзе сустракацца з Аманам Тулеевым. Гэта другі візіт у Мінск міністра расейскага ўрада па супрацоўніцтву з краінамі СНД. Пра мэты цяперашняга ваяжу маскоўскага госця мы пакуль не маем звестак. Але хацелася б прыгадаць яго першы прыезд у кастрычніку мінулага года, у выніку якога беларуска-расійская інтэграцыя папоўнілася міжурадавым пагадненнем аб пастаўках у нашу краіну яку... Болей »
Прэзідэнта могуць зьесці. Унікальны "Габелен стагоддзя" народнага мастака Беларусі Аляксандра Кішчанкі можа зьесці моль. Менавіта так заявіла карэспандэнту СВАБОДЫ дырэктар прыватнай "Галерэі Штандарт" Марыя Дзялун. Габелен захоўваецца ў дрэнных умовах, яго неабходна выстаўляць для гледачоў, але няма адпаведнай залы. Дыван-карціну выткалі ўручную з фарбаванай авечай воўны 14 ткачых на спецыяльна пабудаваным станку. Ткалі яго 27 месяцаў ... Болей »
Жаночы пратэст пад звон каструль. У суботу ў Мінску адбыўся марш-пратэст і мітынг супраць жабрацтва і голаду. Акцыю наладзіла Беларуская арганзяцыя працоўных жанчын. Спачатку Мінгарвыканкам не даў дазволу на правядзенне гэтай акцыі, бо яе ўдзельнікі збіраліся прайсці на плошчу Якуба Коласа да тэатру Янкі Купалы, які, як вядома, знаходзіцца побач з будынкам прэзідэнцкай адміністрацыі. Болей »
Не хачу быць губернатарам. Пра што гаварыў Лукашэнка на закрытым паседжанні. Розныя закрытыя паседжанні праводзяцца, напэўна, выключна для таго, каб выказвацца па некаторых праблемах максімальна шчыра, што называецца, ад усёй душы. Выступленне Аляксандра Лукашэнкі за закрытым паседжанні абедзв’юх палатаў прэзідэнцкага парламікэнта ў сераду 19 лютага, працягвалася больш за дзве з паловай гадзіны. Болей »
Батальёны рыхтуюць да "Вясны-97"? На базе Мар’інагорскай брыгады спецыяльная прызначэння, якая дагэтуль падпарадкоўвалася міністэрству абароны, пачалося спешнае фармаванне двух асобных батальёнаў. Адзін з іх (колькасцю прыкладна ў 500 чалавек) павінен будзе падпарадкоўвацца міністэрству ўнутраных справаў, а другі дастанэіцца камітэту дзяржаўнай бяспекі і будзе арыентаваны на выкананне самых "далікатных" заданняў. Болей »
Свята закаханых завяршылася дубінкамі, газам, наручнікамі. Каля 40 дэманстрантаў было арыштаваных. У дзень святога Валянціна, 14 лютага, у Мінску адбылося маладзёжнае шэсце "Беларусь у Еўропу!" Удзельнікі акцыі наведалі амбасады Францыі, Вялікабрытаніі, Італіі, ФРГ і ЗША і ўручылі паслам гэтых краінаў петыцыі адпаведнага зместу. У масавым гулянні з нагоды свята закаханых прыняло ўдзел больш за тры тысячы чалавек. Болей »
Удачлівы Іван Іванавіч. Дэпутат прэзідэнцкага парламента Іван Пашкевіч атрымаў нарэшце ўзнагароду "соразмерно рвению". Яго прызначылі намеснікам кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта (замест Замяталіна). Ваня Пашкевіч нарадзіўся ў 1955 годзе на Стіліншчыне ў простай сялянскай сям’і дзесятым дзяцяткам. Вырас без бацькоў каля цётак. Выдатна скончыў Барысаўскае прафтэхвучылішча, працаваў слесарам-аўтарамонтнікам. Болей »
Стрэл у Калодзішчах. Галоўнага рэдактара СВАБОДЫ папярэдзілі... Куля прабіла дзве шыбіны і прайшла акурат праз тое месца ў маім доме, дзе ай звычайна сяджу вечарамі і працую. Натуральна, калі б у той момант я сядзеў там, то гэтыя радкі давялося б пісаць некаму з маіх калег. Але стрэл зроблены ў той час, калі ў доме нікога не было. Мы прыехалі з жонкай і сынам дахаты а дзевятай гадзіне вечара і, пабачыўшы дробнае шкло на стале, адразу зі... Болей »
Адамовіча выпусцілі, але суд працягваецца. Паэт Славамір Адамовіч пасля 10 месяцаў турэмнага зняволення рашэннем калегіі Віцебскага абласнога суда ў мінулую пятніцу быў вызвалены з-пад варты. У гэты дзень у суд былі выкліканы эксперты - члек-карэспандэнт АН Беларусі Алег Лойка і навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры АН Міхась Тычына, якія рабілі літаратуразнаўчую экспэртызу верша С. Адамовіча "Убей президента". На думку экспертаў, в... Болей »
Міліцыя разагнала пікет. Шэсць чалавек былі затрыманыя. Жорстка расправілася міліцыя з удзельнікамі пікета, які наладзілі ў сераду актывісты БНФ каля расійскай амбасады ў Мінску. Тут сабралася каля 30 чалавек, якія пратэставалі супраць памкненняў Расіі пазбавіць Беларусь незалежнасці.Да амбасады былі сцягнуты значныя міліцэйскія сілы. Спачатку міліцыянты склалі пратакол за правядзенне несанкцыянаванага пікета на былога дэпутата Вярхоўна... Болей »