|
|
Мікола Маркевіч, галоўны рэдактар гродзенскай „Пагоні” — паўтара года абмежавання свабоды. Павел Мажэйка, журналіст газеты — год. Такая цана „распаўсюджвання хлуслівых вестак і абразы гонару прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”. — Не было ніякага паклёпу, не падаваліся ніякія непраўдзівыя факты, было толькі выказанае меркаванне журналіста, — гаварыў 15 жніўня ў Гродзенскім абласным судзе Мікола Маркевіч. — Высокі суд, міжнародная супольнасць... Болей »
Спякотныя дні ліпеня проста прымушалі ўцякаць з хаты, дзе пры адчыненых вокнах тэмпература не сыходзіла ніжэй 30 градусаў. Парусот метраў ад маёй вуліцы знаходзіцца Дайлідскае вадасховішча, якое прыцягвае летам тысячы жыхароў Беластока, жадаючых ахаладзіцца ў яго зялёнай і мутной вадзе. Пляж здалёку цалкам падобны на гусіную ферму. Пару тысяч людзей на невялікай плошчы зямлі і вады стварала вялікую шчыльнасць на адзін квадратны метр. Кр... Болей »
Украінцы ў Бельску ці Беластоку не з’явіліся ў васьмідзесятыя гады мінулага стагоддзя, як здаецца некаторым беларускім дзеячам, але нямецкія і польскія вучоныя іх прысутнасць на гэтай тэрыторыі заўважылі ўжо падчас першай сусветнай вайны і ў трыццатыя гады. У 1933 г. вядомы спецыяліст па справах нацыянальных меншасцей, дырэктар Інстытута даследавання нацыянальных спраў Леан Васілеўскі выдаў кніжку Skład narodowościowy państw europejskic... Болей »
Калі ў Польшчы мяняліся цэны, якія вызначаліся дзяржаўнай адміністрацыяй, найчасцей абазначала гэта рух толькі ў адным напрамку — іх павышэння. Кожнае паведамленне пра новыя цэны электраэнергіі, газу, вады, тэлекамунікацыйных паслуг інфармавала, што ўзрастаюць яны на адпаведны працэнт і што грамадзяне не павінны па гэтай прычыне адчуваць сябе надта пакрыўджанымі, таму што абазначае гэта вышэйшы выдатак толькі на пару злотых. На практыцы... Болей »
У днях 9-10 ліпеня Белąрускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісменнікаў і яшчэ некалькі навуковых і грамадскіх арагнізацыяў ладзілі канфэрэнцыю, прысвечаную разнастайнасці моў і культур у кантэксце глабалізацыі. Пры нагодзе арганізаваны быў таксама круглы стол для абмеркавання ўплыву тэрарызму і змагання з ім на штодзённае жыццё народаў свету. Такую канфэрэнцыю мог наладзіць і каардынаваць яе працу толькі чалавек-установа - прафэсар Адам Ма... Болей »
Беларускай службе V Праграмы Польскага радыё (Радыё Палёнія) пагражае закрыццё. Заявілі аб гэтым 28 чэрвеня Польскае радыё і Бі-бі-сі, спасылаючыся на выказванне міністра замежных спраў Владзімежа Цімашэвіча, які на падставе інфармацыі дыппрадстаўніцтваў сцвердзіў, што ў свеце найбольшай папулярнасцю карыстаюцца польскія перадачы на мове эсперанта. Міністр не сустрэў таксама ніводнага паляка на Усходзе, які б сказаў, што слухае Радыё Па... Болей »
Паглядзеўшы пару дзесяткаў трансляцый футбольных матчаў з чэмпіянату свету ў Карэі і Японіі, прачытаўшы сотні каментараў у газетах, прыйшоў я да вываду, што гэтая галіна спорту дасканала заступае народам патрэбу змагання з прымяненнем мілітарных сродкаў. Радасць ад перамогі, якую бачылася на вуліцах турэцкіх ці бразільскіх гарадоў можна толькі параўнаць з рэакцыямі, якія дэманстраваліся грамадствамі Савецкага Саюза ці Паўночнай Амерыкі ... Болей »
За абразу гонару прэзідэнта РБ Аляксандра Лукашэнкі галоўны рэдактар апазіцыйнай газеты „Пагоня” Мікола Маркевіч атрымаў два з паловай, а журналіст Павел Мажэйка — два гады зняволення. Абразай гонару прэзідэнта суд палічыў пастаўленае Мажэйкам пытанне, ці ў нармальнай краіне прэзідэнтам можа быць чалавек адказны за палітычныя забойствы сваіх апанентаў. Хаця прозвішча Лукашэнкі ў артыкуле не называлася, але і так было вядома каго меў на ... Болей »
У міжваенны перыяд у межах Польшчы пражывала каля 35 працэнтаў грамадзян няпольскай нацыянальнасці. Адносіны дзяржавы да нацыянальных меншасцей не былі найлепшымі, пра што сведчаць іх скаргі ў Лігу нацый. Гэта міжнародная арганізацыя з сядзібай у Жэневе разглядала спачатку ці пастаўленыя закіды абгрунтаваныя і патрабавала ад урада адказаў на сотні пытанняў. Скаргі ад немцаў, украінцаў і беларусаў прымушалі Міністэрства замежных спраў По... Болей »
Нараканні беларускага люду на свой лёс маюць вялікую традыцыю. Рэдка здаралася ў гісторыі беларусаў, што самі браліся вырашаць свае праблемы — будаваць дзяржаву, школы, арганізацыі, кааператывы і г.д. У дваццатым стагоддзі толькі тыя грамадствы, якія адчувалі супольнасць нацыянальных інтарэсаў маглі да нечага дайсці. І неабавязкова мусілі гэта быць вялікія народы. Шматтысячныя супольнасці латышоў, эстонцаў ці македонцаў не сілай гармат,... Болей »