![]() |
![]() |
На пераломе ХІХ–ХХ ст. аформілася адметная ідэалагічная, а пазней і палітычная плынь, прыхільнікі якой прагнулі аўтаноміі для зямель былога Вялікага Княства Літоўскага. Як яны ўяўлялі сабе гэткае дзяржаўнае ўтварэнне і чаму ў выніку нічога не атрымалася, глядзіце ў чарговым выданні «Загадак беларускай гісторыі». Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай на землях былога Вялікага Княства Літоўскага сутыкнуліся інтарэсы з аднаго боку каланіяльнай па... Болей »
Баранавічы сёння – другі паводле велічыні горад Берасцейскай вобласці, места з развітаю прамысловасцю і ўніверсітэтам. А яшчэ 150 гадоў таму тут была толькі маленькая вёсачка і шляхецкі фальварак. Што спрычынілася да хуткага развіцця Баранавічаў? Якую іншую назву мог атрымаць горад? Гісторыя Баранавічаў кароткая, але насычаная. Гэта рэдкі прыклад гораду, які развіўся ў выніку прамысловай рэвалюцыі ў Расейскай імперыі. Тут перакрыжаваліс... Болей »
Іказнь – ціхая мясціна, паўз якую можна праехаць па трасе, нічога асаблівага не заўважыўшы, акрамя макавак касцельных ды царкоўных вежаў. А тут калісьці стаяў грозны замак, які сцярог межы Вялікага Княства Літоўскага. У даўнія часы Іказнь была немалым мястэчкам: на пачатку XVII ст. тут жылі каля 600 чалавек, а галоўнае – стаяў прыватны шляхецкі замак, незвычайны з розных прычынаў. Па-першае, ён адзін з нямногіх месціўся на востраве, па-... Болей »
«Вусная гісторыя» – даследаванне мінулага на падставе апытання жывых сведкаў падзей. Ці суб’ектыўныя іхныя аповеды? Натуральна. Але хіба пісьмовыя крыніцы абʼектыўныя? Што такое субʼектыўнасць? Як яе пераадолець?Дасюль ёсць яшчэ жывыя сведкі падзеяў Другой сусветнай вайны. Але ў гісторыі Беларусі былі і іншыя лёсавызначальныя здарэнні: голад 1947 года, пасляваенная адбудова, аварыя на ЧАЭС, распад СССР, кароткае нацыянальнае адраджэнне ... Болей »
Запрашаем у месца, якое вабіць сваёй аўтэнтычнасцю, куды хочацца ісці, глядзець, мацаць. Месца, дзе кожны пачынае адчуваць пах і смак сапраўднай гісторыі. Месца, дзе быў ідэальны замак, а сёння – ідэальнае замчышча. Запрашаем у Мсцібава. У вёсцы Мсцібава на прагале ў заломе ракі Нятупа можна ўбачыць акуратнае кола з земляных валоў, падобнае да месячнага кратэру або паганскага капішча. Гэта – рэшткі замку, аднаго з найстаражытнейшых слав... Болей »
У пачатку ХХ стагоддзя Менск быў сапраўдным Вавілонам: тут жылі беларусы, расейцы, габрэі, палякі і прадстаўнікі іншых народаў. Патэнцыял, які яны мелі, зрэалізаваўся ў тых шматлікіх гадаванцах менскіх навучальных установаў, якія з розных прычынаў пакінулі горад назаўсёды, каб праславіцца за мяжою ды зрабіць свой унёсак у культуру іншых краінаў. Што ж гэта быў за горад, стары Менск? <br /><center><a href="http://belsat.eu" target="_bla... Болей »
Жыццё Анатоля Сыса (1959–2005) было кароткае. Але яму хапіла часу напісаць тое важнае, што абяссмерціла ягонае імя і паставіла ў адзін шэраг з беларускімі паэтамі першай велічыні. Росквіт ягоных творчых сілаў прыпаў на пералом 1980–1990-х гадоў, калі ў беларускім паветры веяў водар зменаў да лепшага. Але гэты час мінуў, і Анатоль Сыс зрабіўся зусім іншым чалавекам – быццам нешта зламалася. Ранейшы паэт, прыгожа адзеты, які ніколі не ўжы... Болей »
Існуе шмат гіпотэзаў наконт паходжання славянаў. Засталося толькі знайсці доказы, які пацвердзяць адну і абвергнуць іншыя. Менавіта дзеля гэтага ў Рэчыцкім раёне каля вёскі Гарошкаў вядуцца раскопкі Зарубінецкай археалагічнай культуры. Вёска Гарошкаў не толькі радзіма паэта Анатоля Сыса. Тут археолагі адкрылі цэлы комплекс помнікаў жалезнага веку – паселішчы і могільнікі некалькіх стагоддзяў як нашай эры, гэтак і да яе пачатку. Гарошкаў... Болей »
Распавядаем, як ствараўся беларускі нацыянальны сцяг і чаму былі абраныя менавіта такія колеры. У 1918-м – апошнім годзе Першай сусветнай вайны, калі развальваліся імперыі, паднявольныя народы пачалі дэклараваць свае незалежныя дзяржавы. Адпаведна, ствараліся і новыя дзяржаўныя сімвалы – гербы і сцягі. Не засталіся ў баку і беларусы. Нашая дзяржава Беларуская Народная Рэспубліка была абвешчаная раней, за Польшчу, Чэхаславакію, Югаславію... Болей »
У Магілёва былі складаныя адносіны з Маскоўскай дзяржавай, якая пазней пачала называцца Расеяй. З аднаго боку – выгодныя гандлёвыя сувязі, праз якія горад багацеў, і свядомасць аднаверства, бо Магілёў моцна трымаўся праваслаўя. З другога, – Магілёў ад XVI ст. акружаўся ўсё больш магутнымі абарончымі ўмацаваннямі з адзінай мэтай – абараніцца ад Масквы. Перад пагрозай знішчэння ў 1654 г. горад добраахвотна паддаўся маскоўскаму цару, з умо... Болей »