![]() |
![]() |
«Маладосць» – пляцоўка для творчасці маладых? Ці не толькі? Не толькі пляцоўка для творчасці і не толькі для творчасці маладых! Гэта спроба пагуляць з самім словам «маладосць», і тое, наколькі ўдалай будзе гэта спроба, залежыць ад таго, што маюць на ўвазе, вымаўляючы «маладосць», не толькі супрацоўнікі рэдакцыі часопіса, але і яго аўтары – сённяшнія і заўтрашнія. Болей »
Гэты нумар «М» — фантастычны. Мяркуючы па творах, іх героях і аўтарах , напоўненасці і гучанні — у літаральным сэнсе Мы зрабілі яго як успамін пра «Фантаст» — часопіс у часопісе, што выходзіў на старонках выдання нейкі час таму пад «унутранай» вокладкай. Наш новы спецыяльны выпуск называецца трошкі інакш: «Беларусь у фантастычных апавяданнях». Зычым фантастычна прыемна правесці час у кампаніі творцаў і іх аналітыкаў, а таксама тых, для ... Болей »
Часопіс «Маладосць» і родныя артысткі Стэфаніі Станюта прапануюць таму, хто марыць паспрабаваць сябе ў напісанні сцэнарыя найцікавейшай кінагісторыі пра жыццё, тэатр і каханне, узяцца, нарэшце, на справу. Сям’я артысткі прадстаўляе для працы ўнікальныя матэрыялы. Калі вопыт і амбіцыі дазваляюць вам паверыць у сябе, то часопіс «Маладосць» у вас таксама паверыць. Ваша прапанова, дасланая на электронны адрас рэдакцыі, будзе разгледжана ў с... Болей »
Цяжка выявіць, наколькі выгоднай была рэклама прэзерватываў на старонках «Нашай нівы», але, мяркуючы па колькасці такіх аб’яваў, праект аказаўся доўгатэрміновым. Пашанота «гумавым вырабам» хоць і кантрасціравала з вершамі Максіма Багдановіча і гумарэскамі Альберта Паўловіча, але забяспечвала іх наяўнасць. І тое, што падавалася недарэчным сто гадоў таму – рэклама прэзерватываў поруч з заклікам «людзьмі звацца» – сёння падаецца больш акту... Болей »
«Нумар даступны не цалкам – поўную версію чытайце на паперы», – акенца з такім паведамленнем будзе цяпер суправаджаць кожную новую вокладку. Часопіс «Маладосць» адмаўляецца ад ідэі прадастаўляць магчымасць чытаць матэрыялы на сайце ў поўным аб’ёме. У раздзел «Архіў» поўная версія нумара будзе трапляць праз 6 месяцаў пасля яго выхаду на паперы. Гэта не часовая мера: такое абмежаванне ўведзена з мэтай абароны права выдання на папяровы фар... Болей »
Тут змешчаны скан дакумента, які адлюстроўвае самы пачатак «Маладосці»: Аляксей Кулакоўскі прызначаецца галоўным (у першапачатковай версіі — «адказным») рэдактарам. Сёлета «М» шэсцьдзясят, Кулакоўскаму — сотка. І гэты апошні нумар за юбілейны год — найлепшая нагода ўспомніць першага. У рубрыцы «Эпісталярый» можна прачытаць некалькі лістоў, а на фота з фондаў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы ўбачыць занятага раздачай аўтографа... Болей »
«Я ўжо паабяцаў сябрам, што першыя словы на Марсе будуць сказаны па-беларуску», – запэўніў карэспандэнта «Маладосці» яшчэ адзін новы яе герой – удзельнік міжнароднага праекта Mars One Міхаіл Румянцаў. Увогуле, у нумары – спрэс адкрыцці і неспадзяванкі, ад дэбютантаў Мікіты Найдзёнава (паэзія, вельмі такая… не лішняя) і Яна Далёкага (проста нерэальная проза) да… Лічыце, калі ласка. Рубрыка «Ад рукі» цяпер будзе прадстаўляць рэальныя рука... Болей »
Калі б ад самага пачатку апавядаць вам па парадку, як казаў наш класік, то ніяк не выпадае не адзначыць, што ідэя гэтага нумара належыць увогуле не часопісу «Маладосць», а спадарыні Але Мяснянкінай, намесніку дырэктара па навуковай працы Брэсцкай абласной бібліятэкі. Выказаная рамантычна прыгожым, ледзь не самым снежным снежаньскім днём мінулага года, яна — зачапіла. І прымусіла марыць: першы міжнародны, міжрэгіянальны. Нумар, што прадс... Болей »
Ніна Мацяш. Партрэт, зроблены ў вясновым садзе. Яе любімы партрэт. Як ні хацела Ніна Іосіфаўна ажыццявіць нешта падобнае ў больш сталым веку, але не атрымалася. Яна гаварыла пра гэта не толькі са шкадаваннем — з вялікай удзячнасцю да аўтара працы: «Лепшага партрэта ў мяне няма. Паўтарыць такое не здолеў ніхто». 20 верасня святкуецца юбілей Ніны Мацяш, якой, калі б іншы лёс, споўнілася б яшчэ толькі семдзесят. Наступны, берасцейскі, нума... Болей »
Час жорста абыходзіцца з рэчамі, як сказаў адзін з аўтараў «Тэмы» гэтага нумара. Нават калі тыя рэчы — будынкі, што ўзводзіліся на вякі. Нават нягледзячы на тое, якую каштоўнасць прадстаўляюць яны самі або асобы, што ў іх жылі... Здымак з партала www.radziwill.by дэманструе адзін з самых звычайных прыкладаў абыякавасці да мінуўшчыны: ганак сядзібы Магдалены Радзівіл — такім, які ён ёсць сёння. «Можа, калісьці знойдуцца сродкі, каб узнав... Болей »