![]() |
![]() |
Дата 25 сакавіка не пакідае абыякавым ніводнага чалавека, які адчувае сябе членам беларускай нацыянальнай супольнасці. Гэтая дата — сімвал, такі ж як бел-чырвона-белы сцяг і герб Пагоня. Для адчуваючых сябе саветамі такімі святымі сімваламі з’яўляюцца дата 7 лістапада, чырвоны сцяг і серп з молатам, для палякаў — 18 лістапада, бел-чырвоны сцяг і арол з каронай. У выпадку гэтых апошніх арол без кароны ўспрымаўся як праява прыніжэння. У с... Болей »
18 сакавіка 1921 г. паміж палякамі і расійскімі бальшавікамі падпісаны быў Рыжскі трактат, які падзяліў Беларусь на зону савецкіх і польскіх уплываў. Пасля двухгадовай вайны, якая мела ўсе прыкметы каланіяльнага канфлікту, абодва бакі задаволіліся кампрамісам, падзяліўшы тэрыторыю Беларусі і Украіны згодна з патрабаваннем польскай дэлегацыі. У сапраўднасці пагадненне наконт польска-савецкай мяжы было ўжо падпісанае 12 кастрычніка 1920 г... Болей »
У гісторыі Беларусі толькі раз адбыліся паўдэмакратычныя парламенцкія выбары. Пачаліся яны 4 сакавіка 1990 года і працягваліся некалькі месяцаў. У іх выніку ў Вярхоўным Савеце ўпершыню апынуліся дэпутаты, якія думалі інакш чым камуністычная ўлада. Апазіцыя пайшла на выбары сарганізаваўшы Дэмакратычны блок, аснову якога складалі дзеячы Беларускага народнага фронту. Тады былі гэта яшчэ людзі, якія хацелі нешта зрабіць для Беларусі, для яе... Болей »
Студэнты другога курса факультэта гісторыі і культуры Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта падалі на імя дэкана факультэта Івана Крэня заяву, у якой у прыватнасці гаворыцца: „Факультэт гісторыі і культуры Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы заўсёды быў цэнтрам захавання нацыянальных традыцый, культуры беларускага народа. Тут існаваў асяродак студэнтаў і выкладчыкаў, для якіх гісторыя народа азначала не толькі назвы ды... Болей »
Найчасцей некалькі гадоў пасля кожнай рэвалюцыі шмат чаго, што было прадметам крытыкі рэвалюцыянераў, поўнасцю прысвойваецца імі як сваё. Французская рэвалюцыя канца васемнаццатага стагоддзя, якая накіраваная была супраць абсалютнай улады і вялікіх коштаў яе ўтрымання, выгадавала рэжым непараўнальна больш рэпрэсіўны, а колькасць чыноўнікаў павялічылася неўзабаве ў два разы. З’явілася таксама карупцыя, якой раней не знала гісторыя гэтае ... Болей »
У лютым 1931 г. самагубствам пакончыў жыццё Усевалад Ігнатоўскі. Хаця ў беларускай гістарычнай літаратуры дачакаўся ён прызнання як палітычны дзеяч і вялікі вучоны, няма аднак акрэсленай яго ролі ў беларускім нацыянальным жыцці пачатку ХХ стагоддзя. У Беларусі не было менавіта спрыяльных умоў дзеля гэтага. У гістарычных навуках пакутуе ўсё яшчэ савецкі, не беларускі, пункт гледжання на нядаўнюю мінуўшчыну. Таму багаты фактаграфічны матэ... Болей »
Мінае чарговая гадавіна трагічнай смерці вазакоў, замардаваных у Пухалах-Старых, пацыфікацыі беларускіх вёсак Заляшанаў, Заняў, Вулькі-Выганоўскай. Ахвяры банды „Бурага” (Рамуальда Райса), які кіраваў адным з атрадаў нацыяналістычнага падполля, з’яўляюцца толькі сімвалам пасляваеннага лёсу беларусаў. На цэлай Беласточчыне можна яшчэ налічыць сотні выпадкаў, у якіх гінулі людзі за тое, што былі „няслушнай” нацыянальнасці. Справа вазакоў ... Болей »
У днях 22-25 студзеня г.г. па запрашэнні маршалка Сейма Мацея Плажынскага і мітрапаліта Варшаўскага і ўсяе Польшчы Савы афіцыйны візіт у нашу краіну нанёс Яго Свяцейства Варфаламей І — Канстанцінопальскі архіепіскап і Усяленскі патрыярх. У суботу, 22 студзеня, патрыярх Варфаламей І сустрэўся ў Варшаве з Польскай экуменічнай радай, а таксама наведаў першаіерарха Рымска-каталіцкага касцёла ў Польшчы кардынала Юзэфа Глемпа ў ягонай рэзідэн... Болей »
26 студзеня 1990 года Вярхоўны Савет Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі прыняў „Закон аб мовах у Беларускай ССР”. Савецкі рэспубліканскі парламент, у якім звыш 80 працэнтаў дэпутатаў складалі камуністы, вырашыў тады, што адзінай дзяржаўнай мовай у Беларусі будзе беларуская. Большасць з іх нават не ўмела карыстацца новай дзяржаўнай мовай, але сітуацыя вакол БССР была тады такая, што найбольш русіфікаваныя функцыянеры партыі не... Болей »
У „Ніве” ўжо паведамлялася пра агульнабеларускія вынікі мінулагодняга перапісу насельніцтва. На пачатку года гродзенскім абласным упраўленнем статыстыкі былі падведзены асноўныя вынікі перапісу жыхароў Гродзеншчыны. Лічбы, прыведзеныя статыстыкамі Прынямоння выяўляюць як агульныя з іншымі рэгіёнамі краіны змены ў жыцці гродзенцаў, так і адметныя. Згодна агульнакраёвым вынікам насельніцтва Гродзенскай вобласці, у адрозненні ад усходніх р... Болей »