Трыццаць гадоў таму, калі з утварэньнем Майстроўні пачаўся нефармальны беларускі рух, пра паездкі за мяжу, асабліва ў заходнія краіны, можна было толькі марыць. А сёньня шмат майстроўцаў стала жывуць у Эўропе, Ізраілі і за акіянам. Ня ведаю, ці гэты працэнт адпавядае агульнай статыстыцы эміграцыі зь Беларусі. Але мне здаецца, што калі б раптам спатрэбілася зноў сабраць Майстроўню дзеля нейкага новага вялікага пачатку, яны б абавязкова п... Болей »
Яшчэ да ўзьнікненьня Беларускай Майстроўні, напрыканцы 1970-х гадоў у Менску быў толькі адзін нефармальны асяродак, дзе сьвядома размаўлялі па-беларуску. І большасьць людзей у гэтым асяродку былі мастакі: Яўген Кулік, Аляксей Марачкін, Мікола Купава, Віктар Маркавец ды іншыя. Былі сярод іх і літаратары, і гісторыкі, і філёзафы. Але з гледзішча прафэсіі атрымліваецца, што менавіта мастакі ў часы татальнае русіфікацыі захавалі мову ў жывы... Болей »
Калядны цуд, зь якога трыццаць гадоў таму пачалася Беларуская Майстроўня, ня мог доўжыцца бясконца. Увогуле цудоўным у гэтай гісторыі было само нараджэньне – калі пасярод брэжнеўскага застою ўзьнік нефармальны беларускі рух. Узьнік і расквітнеў на некалькі гадоў, расфарбаваўшы тагачасную нішчымную рэчаіснасьць каляровымі сьвятамі.

<iframe width="100%" height="450" scrolling="no" frameborder="no" src="https://w.soundcl... Болей »
Трыццаць гадоў таму ў Беларусі была толькі адна журналістыка -- дзяржаўная. Незалежныя, кажучы сёньняшняй мовай, і праўладныя журналісты працавалі ў адных і тых выданьнях, а перад тым вучыліся на адным факультэце журналістыкі. Як і сёньня, журналістыка збольшага выконвала ролю прапаганды, але, у адрозьненьне ад сёньняшняй, у той маналітнай сьцяне часьцяком зьяўляліся шчыліны эзопавай мовы і таго, што чыталася “паміж радкоў”, а выхад арт... Болей »
У нашых расповедах пра Майстроўню і ў камэнтарах да іх іншы раз сустракаецца параўнаньне гэтай першай нефармальнай арганізацыі з сэктай. Майстровец Сяргей Шупа не адпрэчвае такога параўнаньня, згадваючы пра тое, што й першыя хрысьціяне былі сэктай. Шупа: “Пра сэкту мне таксама ў галаву прыходзіла. Гэта падобна было да сэкты. І па кайфу было ў гэтай сэкце быць. Была такая паралель – зь першымі хрысьціянамі. Зараз уяві сабе – завальваем у... Болей »
Калі б у Беларускай Майстроўні трыццаць гадоў таму было фіксаванае членства, цалкам магчыма, што залічыць сёньня Натальлю Лаўрэцкую ў чальцы гэтага аб’яднаньня мы не змаглі б. Яна ня ўдзельнічала ў сьпеўках і масавых сьвятах, бо меркавала, што ня мае на тое здольнасьцяў. Яна не наведвала лекцыі з гісторыі беларускай культуры, бо лічыла, што атрымлівае гэтыя веды іншымі шляхамі. Яна не тусавалася ў кулюарах, дзе гаварылі пра палітыку, бо... Болей »
У сёньняшняй перадачы мы атрымаем доступ да некаторых таямніц Беларускай Майстроўні, як той казаў, зь першых вуснаў. Сяржук Сокалаў-Воюш шмат гадоў жыве ў ЗША і на радзіме бывае наездамі. Ягоныя ўспаміны і думкі пра маладзёвы рух, якім ён быў трыццаць гадоў таму, Тацяна Сапач запісала праз скайп. Сяржук прыгадвае, што Майстроўня напрыканцы 1980 году была створаная ў выніку палітычнага рашэньня.

<iframe width="100%" he... Болей »
Браты Запрудзкія зьявіліся ў Беларускай Майстроўні ад самага пачатку, у 1980-м. Старэйшы Сяргей быў адным з заснавальнікаў аб’яднаньня і прывёў туды Ігара. Абодва бачылі росквіт Майстроўні, абодва перасталі наведвацца ў яе яшчэ да яе сканчэньня. Але мяркуючы па іх сёньняшніх занятках, абодва на ўсё жыцьцё засталіся ў коле тых зацікаўленьняў, якія трыццаць гадоў таму і аб’ядналі майстроўцаў у адно. Сяргей -- мовазнаўца і старшыня Міжнаро... Болей »
У Беларускай Майстроўні трыццаць гадоў таму гэта быў самы незвычайны зь яе ўдзельнікаў. Спачатку вы заўважалі сярод студэнцкае грамады ягоную сівую галаву. Потым даведваліся, што ён праштудыяваў увесь “Капітал” Карла Маркса, і нават, здаецца, у арыгінале. Далей высьвятлялася, што ён захоплены беларускім паганствам і этнакасмалёгіяй. А ўрэшце высьвятлялася, што ён – фізык з адпаведнага факультэту БДУ.

<iframe width="10... Болей »
Мастачка Алена Каравай кажа, што ў апошнія гады стала задумвацца пра тыя сьветапоглядныя ўстаноўкі, якія раней уяўляліся непарушнымі. Не, у тым, што трэба быць сабою, яна перакананая і цяпер, але што гэта значыць – быць сабою? Алена: “Быць самім сабой -- сэнс. А вось што б гэта значыла канкрэтна для мяне, я зараз ужо нешта два гады думаю”.

<iframe width="100%" height="450" scrolling="no" frameborder="no" src="https://... Болей »