![]() |
![]() |
Таямнічы аб’ект у вёсцы Гарадзішча за 2 км ад мястэчка Радунь збівае з панталыку археолагаў незвычайнымі формамі ўмацаванняў – прастакутнымі, а не круглымі, як бывае ў гарадзішчах. Да сур’ёзных навуковых раскопак пакуль не дайшло, а нешматлікія артэфакты датуюцца XVI – XVII стст. У XIX ст. сярод мясцовага люду кружылі дзве розныя назвы гарадзішча: замак каралевы Боны і шведскія акопы. Здаецца, бліжэй да праўды першая назва, але і яна за... Болей »
Індура належыць да самых старажытных славянскіх паселішчаў на Гарадзеншчыне, бо пачыналася яшчэ ў канцы X – пачатку XI стст. ад феадальнае сядзібы – замку. Але гэтая версія грунтуецца адно на невялікіх археалагічных раскопках і вывучэнні формы захаванага гарадзішча на паўночна – заходняй ускраіне. Індура не зрабілася горадам, бо паблізу ўжо меўся буйны цэнтр на Нёмне – Гарадзён, сённяшняя Горадня. Мястэчка Індура было прыватнаўласніцкае... Болей »
У міжваеннай Польшчы Наваградак быў самым маленькім ваяводскім цэнтрам з колькасцю жыхароў прыблізна 6 тыс. чалавек. Гістарычная традыцыя перамагла эканамічны разлік, бо гаспадарчым цэнтрам Наваградскага ваяводства фактычна апынуліся Баранавічы. Ваяводскі цэнтр патрабаваў немалых фінансавых укладанняў, найперш у адміністрацыйнае і жыллёвае будаўніцтва. За два міжваенныя дзесяцігоддзі ў горадзе ўзнік цэлы комплекс адметных пабудоваў, які... Болей »
Ад XI ст. памежны горад Мсціслаў займеў уласны замак на гары, якая сёння называецца Замкавай. Памежны абарончы рубеж Смаленскага княства, потым сталіца княства Мсціслаўскага. Ад XIV ст. становіцца адным з важнейшых усходніх цэнтраў ВКЛ каля мяжы з Масквой. Пастаянная баявая гатоўнасць, направа і мадэрнізацыя ўмацаванняў не дапамаглі ў ліпені 1654 г., калі ў замак уварваліся маскоўскія стральцы і выразалі каля 15 тыс. мсціслаўцаў і навак... Болей »
Вядомае з XV ст. мястэчка Поразава на Гарадзеншчыне некалькі стагоддзяў ажно да найноўшага часу славілася чорналашчоным, інакш мораным або дымлёным керамічным посудам. Апошнія майстры паўміралі блізка рубяжа XX і XXI ст., а ў лепшыя часы іх у мястэчку было каля двух сотняў. Сёння звычайнае, на першы погляд мястэчка, адметнае ўнікальным драўляным палацам XIX ст. які, занядбаны, пакінуты людзьмі, блізкі да знішчэння.<br /><center><a href=... Болей »
Адметнасць Мядзела – ягоная геаграфічная няўлоўнасць. Пад такою назвай у крыніцах XV–XVII ст. выступаюць ажно тры асобныя паселішчы ў адной ваколіцы. Тое самае можна сказаць пра мядзельскія замкі. Самы старажытны на востраве Замак возера Мядзел быў закінуты ў XIV–XV ст. па невядомых прычынах. Пазнейшы, збудаваны ў XV–XVI ст., на паўвостраве возера Мястра, сёння на паверхні зямлі амаль невідочны. Аднак нават ягоныя графічныя рэканструкцы... Болей »
Назва старажытнага цэнтру Ваўкавыску – сведчанне кароткае людское памяці. Паводле мясцовага падання, Шведскую гару насыпалі жаўнеры Карла XII у Паўночную вайну. У сапраўднасці ж адсюль пачынаўся Ваўкавыск у канцы X ст., на сем стагоддзяў раней. Адметнасць раннесярэднявечнага Ваўкавыску – ажно тры ўмацаваныя паселішчы: Шведская гара, Замчышча і Муравельнік. З XV ст. горад працягваў развівацца ў іншым месцы, таму старажытны цэнтр захаваўс... Болей »
Пінск меў стаць сталіцай Палескага ваяводства ў міжваеннай Польскай рэспубліцы, але быў ёй толькі паўгода. Умяшаўся лёс вялікі пажар у жніўні 1921 г. моцна знішчыў горад і ваяводскі цэнтр быў перанесены ў Берасце. Але тагачасная польская ўлада захоўвала павагу да рэальнага статусу гораду як буйнога палескага цэнтру з даўняй гістарычнай традыцыяй. Ні ў адным іншым павятовым цэнтры не вялося такога інтэнсіўнага будаўніцтва, як у міжваенны... Болей »
Мястэчка на Гарадзеншчыне, калісьці слаўнае сваймі Ганненскімі кірмашамі, якія сённяшнія зэльвенцы імкнуцца адрадзіць. Але найбольш Зэльва славіцца імем беларускае паэткі – змагаркі Ларысы Геніюш, якую да канца ейнага жыцця не змаглі скарыць камуністы ды кагэбісты. Загадка, чаму ў незалежнай Беларусі ў Зэльве не толькі няма вуліцы Геніюш, але самое ейнае імя пад забаронаю. Помнік вялікай беларусцы на цвінтары зэльвенскай царквы паставіл... Болей »
На Мядзельшчыне блізка мяжы крывічоў з балцкім светам у XI і XII ст. паўстала паселішча ці паселішчы, ад якога (ці якіх) сёння засталіся дзве групы курганных могільнікаў. Наўраўскія курганы, хоць і папсаваныя скарбашукальнікамі розных часоў, пастаянна прывабліваюць археолагаў і валанцёраў аматараў археалогіі, якія праводзяць тут месяцы летніх сезонаў. Самае цікае з новых адкрыццяў і адначасова найвялікшая загадка – чаму адныя жыхары сва... Болей »