![]() |
![]() |
Шчырая размова. 21 лютага 2008 г. у Мінску адбыўся чарговы Пленум Цэнтральнага камітэта прафсаюза работнікаў культуры Беларусі. У рабоце форума ўдзельнічала і дэлегацыя Магілёўскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў культуры на чале з У.А.Афанасенка. У якасці гасцей на Пленуме прысутнічала ўсё кіраўніцтва Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь на чале з Міністрам У.Ф.Матвейчуком. Я папрасіў слова, выйшаў на трыбуну і сказаў нас... Болей »
Знакамітыя юбіляры. 2 лютага беларускаму нацыянальнаму герою Кастусю Каліноўскаму споўнілася 170 гадоў. 1 лютага 1863 года К.Каліноўскі звярнуўся да насельніцтва Беларусі і Літвы з заклікам падняцца на ўзброеную барацьбу. Атрады паўстанцаў фарміраваліся з дробнай шляхты, афіцэраў, рамеснікаў, студэнтаў, гімназістаў старэйшых класаў, сялян. Але асноўная маса сялян Беларусі не прымала ўдзелу ў паўстанні. Узброеная барацьба спынілася восен... Болей »
2 лютага 2008 года Уладзіслаў Аляксандравіч Афанасенка адзначае сваё 60 - годдзе. І гэтая важкая лічба, на мой погляд, зусім не адпавядае той маладой неўтаймаванасці, якая заўсёды жыве ў ягоным сэрцы. Мы з ім знаёмыя больш за дваццаць гадоў -- з тых часоў, калі ён прыйшоў працаваць загадчыкам аддзела культуры Магілёўскага райвыканкама. Ён ніколі не быў кабінетным работнікам -- яму трэба ўсё памацаць сваім рукамі, да ўсяго дайсці сваім р... Болей »
Марыя Мікалаеўна Фралова заўсёды ведае, што ёй трэба. А трэба ёй адно: быць заўсёды сумленнай -- у жыцці, у працы, у адносінах с сусветам. Калі яна пачынае працаваць, то робіць усё дасканала, сур’ёзна і грунтоўна. І ўсё ў яе атрымліваецца прыгожа. Адчуваюцца спрадвечныя сялянскія карані і запаветы продкаў, для якіх самаадданая праца заўсёды была сэнсам жыцця. Вядома, што па працы -- і пашана. 2007 год быў для Марыі багатым на розныя пад... Болей »
Новы Год крочыць па Брылях! Ёсць такое паняцце -- “рэжым эканоміі”. Эканоміць, вядома ж, трэба, бо зараз час такі. Але не вельмі зразумела, чаму гэта эканомія распаўсюджваецца на святочныя дні і ночы. Асабліва гэта было відавочна ў самым цэнтры Брылёў у навагоднюю ноч, дзе на слупах не гарэлі ліхтары і скрозь цемру, на вобмацак, прабіраліся мясцовыя жыхары до Дома культуры, які зіхацеў каляровымі агеньчыкамі навагодняй дыскатэкі. Слава ... Болей »
Набыткі і планы. снежня адбылася апошняя ў бягучым годзе сесія Брылеўскага сельскага Савета дэпутатаў. Акрамя дэпутатаў прысутнічалі прадстаўнікі арганізацый, старшыні селькомаў, а таксама старшыня Магілёўскага раённага Савета дэпутатаў В.С.Шылаў. Старшыня выканкама Брылеўскага сельсавета Ўладзімір Ільіч Мажораў абвесціў павестку дня -- “Аб сацыяльна -эканамічным развіцці сельсавета ў 2008 г.” і “Аб бюджэце сельсавета” -- і зрабіў падра... Болей »
Аднадушнасці не дыло. 17 снежня 2009 года адбылася чарговая сесія Брылёўскага сельскага Савета дэпутатаў. Можна сказаць, што яна была лёсавызначальнай, бо асноўнае пытанне павесткі дня гучала так: “Аб скасаванні Брылёўскага сельскага Савета дэпутатаў”. На сесіі прысутнічаў старшыня Магілёўскага раённага Савета дэпутатаў Віктар Сяргеевіч Шылаў. Ён паведаміў, што магілёўскі губернатар выдаў распараджэнне № 3 ад 22.07.2009 г., дзе прадпісв... Болей »
17 снежня 2009 г. у Брылеўскім Доме культуры адбылася сустрэча з намеснікам старшыні Магілёўскага райвыканкама Валерыем Казіміравічам Яленскім. У залі сабралася каля 20 чалавек. Сярод прысутных былі старшыня выканкама Брылеўскага сельсавета Уладзімір Ільіч Мажораў і старшыня выканкама Кадзінскага сельсавета Віктар Міхайлавіч Васкабоўнікаў. Сустрэча праходіла ў рамках адзінага дня інфармавання, але размова выйшла далёка за вызначаныя рам... Болей »
Якога колеру зіма? У першы снежаньскі дзень снегу не было. Параўнальна цёплае надвор’е сваім “плюсам” паклалася зялёнай фарбай на навакольныя палеткі. І зусім не было адчування, што на- дышла зіма... Снег нечакана з’явіўся праз дзесяць дзён: з расійскай Поўначы дыхнула холадам -- і усё навокал пабялілася, і ўзнікла ўражанне, што зіма ўрэшце ўвайшла ў свае правы. Грымнулі маразы (пад - 25°), але праз кароткі час аднекуль з Еўропы прыляце... Болей »
Культурная прастора. 25 лістапада 2009 года адбылося чарговае паседжанне выканкама Брылёўскага сельскага Савета дэпутатаў. Асноўнае пытанне павесткі дня - “Аб стане культурнага абслугоўвання на тэрыторыі Брылёўскага сельсавета”. Старшыня выканкама Уладзімір Ільіч Мажораў сказаў, што пытанні культурна-масавай работы з’яўляюцца вельмі важнымі, таму што ад іх якаснага вырашэння залежыць гарманічнае развіццё асобы чалавека і ўзровень жыцця ... Болей »