![]() |
![]() |
У часе дыскусіі на міжнароднай канферэнцыі ў Рызе каардынатар беларускай грамадзянскай ініцыятывы «Хартыя-97» Андрэй Саннікаў заявіў, што Грыбаўскайтэ зняважыла беларусаў, запрасіўшы Лукашэнку ў Вільню. «Вы пагразлі ў геапалітыцы і забыліся пра каштоўнасці», — дакараў ён. Грыбаўскайтэ адказала ў вельмі цвярдым тоне: «Калі вы хочаце працягу палітыкі, якая была безвыніковай 10 гадоў, гэта ваша права. А я лічу, што трэба даць шанец — не рэ... Болей »
Загадчык аддзела навінаў магілёўскай студыі тэлебачання Сняжана Ганчарова патлумачыла такое рашэнне тым, што «гэта даўняя наша задума. Я не магу адказваць за іншыя рэгіёны, але мы даўно прапаноўвалі і рыхтавалі праекты беларускамоўных перадач. Ад новага года плануем уключыць некалькі беларускамоўных рубрык у ранішні блок». Загадчык аддзела інфармацыі гомельскай тэлерадыёкампаніі Аляксандр Рамашоў кажа: «Гэта агульнарэспубліканская акцыя... Болей »
На 27 лістапада запланавана падпісанне ў Мінску новага кодэкса Мытнага саюза Беларусі, Расіі і Казахстана. Гэта яшчэ адзін крок да «групавога» ўступлення краін ў Сусветную гандлёвую арганізацыю. І калі перспектыва далучэння да сусветнай гаспадарчай супольнасці застаецца замглёная, дык вынікі прыняцця агульнага з Казахстанам і Расіяй мытнага кодэкса для беларусаў могуць быць вельмі адчувальнымі. Найперш — значна вырастуць мыты на ўвоз па... Болей »
Да 16 лістапада міністры замежных справаў ЕС павінны вырашыць, што рабіць з візавымі санкцыямі супраць лукашэнкаўцаў. Яны былі ўведзеныя ў адказ на ўмацаванне ў Беларусі дыктатуры. Дружба з Расіяй супраць Еўропы была таксама прычынай для іх. Але пачаўся флірт з ЕС і сціплая лібералізацыя — і санкцыі прыпынілі да восені. Еўрапейцы хацелі б скасаваць іх зусім. Для адмены трэба падстава. А ніводнага новага кроку насустрач лукашэнкаўская ад... Болей »
Унутры краіны здымаць Лукашэнку дазваляюць толькі групе абраных фатографаў, прычым з пэўных ракурсаў. Напрыклад, здымаць Лукашэнку ў профіль забаронена. На віленскіх здымках журналіст Віктар Малішэўскі разгледзеў цікавую дэталь — швейцарскі гадзіннік Patek Philippe Calatrava 5120j на руцэ Лукашэнкі. Такія каштуюць 11 тысяч еўра, або 16 тысяч даляраў. Інфармацыя пра заробак Лукашэнкі закрытая. Яе публікуюць толькі за гады, што папярэдніч... Болей »
Апошні раз Літву Лукашэнка наведваў у 1998 годзе. Тады ў Медніках ён сустракаўся з тагачасным кіраўніком Літвы Валдасам Адамкусам. Гэты ж візіт адбываецца пасля адмены візавых санкцый Еўрасаюза. «З Беларуссю, нягледзячы на яе недэмакратычны лад, у нас больш супольнага, чым адрозненняў», — заявіў перад візітам Аляксандра Лукашэнкі міністр замежных справаў Літвы Вігаўдас Ушацкас. Па яго словах, «літоўцы павінны размаўляць і з тымі, хто ва... Болей »
Усяго на XII з’езд Партыі БНФ у Дом культуры МТЗ з’ехалася 326 дэлегатаў з 370 абраных. Над сцэнай зноў, як і на Кангрэсе Міколы Статкеві'ча, вісеў чырвона-зялёны сцяг. Здымаць яго строга забаранілі. Але фронтаўцы скруцілі палотнішча так, што яго і бачна не было. Напачатку працы дэлегаты заслухалі вітальнае слова Народнага паэта Рыгора Барадуліна. Сярод іншых гасцей найбольш увагі дасталося Аляксандру Мілінкевічу з Руху «За свабоду». Гэ... Болей »
У студзені сёлета кіраўніцтвам МВФ было ўхвалена выдзяленне крэдыту нашай краіне па схеме stand-by ў памеры 2,5 мільярдаў даляраў. Гэты крэдыт накіраваны на праграму эканамічных рэформ, якая разлічаная на 15 месяцаў (да красавіка 2010 года). Беларусь ужо атрымала дзве траншы гэтага крэдыту. Першая прыйшла 14 студзеня ў памеры 788 мільёнаў даляраў, другая — 2 ліпеня і склала $680 мільёнаў. Пры гэтым кіраўніцтва краіны разлічвае да канца ... Болей »
21 жніўня Аляксандр Лукашэнка паляцеў у Сочы. Перад гэтым у Талочыне ён паведаміў, што пра наступную сустрэчу з Мядзведзевым яны дамовіліся яшчэ ў Чалпон-Аце на саміце АДКБ. «У найбліжэйшы час трэба абазначыць парадак дня, у які павінны быць уключаныя складаныя пытанні, — сказаў Лукашэнка. — Цяпер прэзідэнт Расіі, як вядома, знаходзіцца ў Сочы, і ён запрасіў мяне сустрэцца». Кіраўнік краіны запэўніў, што з расійскім кіраўніцтвам у яго п... Болей »
Леташняя рэформа адукацыі скараціла гадзіны на вывучэнне замежных моваў. Ліквідавалі спецшколы. Звольнілі настаўнікаў. Зараз пацешацца тыя разумныя дырэктары школаў, якія збераглі кадры, перавёўшы іх на выкладанне факультатываў, гурткоў. Журналіст «Белгазеты» пад выглядам замежнага інвестара абтэлефанаваў тузін прадпрыемстваў — «Крышталь», «Камунарку», «Дываны Брэста», Аршанскі інструментальны. Спрабаваў дамовіцца пра абмеркаванне інвес... Болей »