Заняткаў у беларускай мастацкай студыі ў Кішынэве чакаюць не толькі прадстаўнікі дыяспары, але і малдаване. Студыя выяўленчага мастацтва працуе пры Беларускім культурным цэнтры ў Кішынэве. Заснаваў яе Вячаслаў Ігнаценка – графік і жывапісец, які з’ехаў у Малдову пасля заканчэння Акадэміі мастацтваў у Менску. Спадар Вячаслаў таксама віцэ-старшыня Беларускай грамады Малдовы.
www... Болей »
Валер Мартынчык – запатрабаваны мастак і скульптар, які жыве ў Лондане. Штучнае сэрца ён стварыў з выкарыстаннем дыёдаў, якія вырабляе ў Канадзе іншы эмігрант з Беларусі – ягоны брат. Стрыечны брат, які эміграваў у Канаду яшчэ на пачатку 1990-х, даведаўся пра Валера Мартынчыка з інтэрнэту і прыехаў да яго ў Лондан. «Нашыя дзяды былі родныя браты ў вёсцы Дамантовічы ў Беларусі (Капыльскі раён Менскай вобласці – рэд.)».
<a ... Болей »
Эміграцыя ў ЗША для Дзмітрыя Лішыка пачалася з навучання ў амерыканскай школе адвакатаў і атрымання прэстыжнай ліцэнзіі на працу ў гэтай прафесіі ў штаце Каліфорнія. Каб стаць уладальнікам ліцэнзіі, трэба было здаць кваліфікацыйгы экзамен, які цягнуўся тры дні. Нашаму герою ўдалося зрабіць гэта з першага разу, чаго не атрымалася ні ў Гілары Клінтан (дзве спробы), ні ў Джона Кенэдзі (тры спробы). Справамі якіх кліентаў займаецца беларус ... Болей »
Вялікдзень паводле грыгарыянскага календара прайшоў, але наперадзе – Вялікдзень юліянскі. Праваслаўныя беларусы са штату Нью-Джэрзі могуць святкаваць яго ў сваіх цэрквах у Саўт-Рывэры і Гайлэнд-Парку. І якраз у Гайлэнд-Парку дзее адзін з трох прыходаў Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы ў ЗША. Святыня прыцягвае да сябе таксама вернікаў іншых народаў. Дарэчы, настаяцелем служыць там украінец, айцец Зінові Жалобак.
<center... Болей »
Першы з серыі рэпартажаў з Нью-Ёрку і ваколіцаў. Па месцах, вядомых кожнаму з нас, а таксама раёнах, пра якія мы нават не чулі, правядзе нас беларус Аляксандр Страшынскі. Хаця перасяліўся разам з жонкай у Злучаныя Штаты ўсяго паўтара года таму, тапаграфію больш як 8-мільённага мегаполісу ведае ўжо даволі добра. Таксама ў праграме «Беларускі свет»: Кацярына Дрожжа – беларуска з партугальскага Лісабону
<a href="http://belsa... Болей »
«Вітаем у Мілане!» – так ветліва кажуць у гэтым горадзе, калі даведваюцца, што адбыўся крадзеж. Пасля таго, як у рэпарцёркі «Беларускага свету» Кацярыны Маркавец скралі там камеру, яна вырашыла зняць сюжэт пра тое, як не стацца ахвяраю злодзеяў. Каго і чаго варта баяцца ў сталіцы моднага шопінгу і дзе захоўваць самыя важныя рэчы – распавядзе беларуска Юлія, якую дасюль у Мілане яшчэ ніхто не здолеў абкрасці.
<a href="http... Болей »
Аматар экстрыму ды прыгодаў мянчук Сяржук Місюкевіч распрацаваў аўтарскі праект, з дапамогаю якога адкрывае беларусам свет. Сяржук арганізоўвае ды ачольвае пешыя горныя паходы па найпрыгажэйшых мясцінах нашае планеты. Журналіст Аляксандр Любянчук далучыўся да вандроўнікаў і разам з імі пераадолеў тры горныя перавалы. Як гэта было – глядзіце ў нашым рэпартажы з Грузіі.
www.bels... Болей »
Гэты экспанат захоўваецца ў кабінеце, дзе працаваў айцец Надсан – перакладчык, навуковец, беларускі грамадска-культурны дзяяч у Вялікай Брытаніі. Айцец Надсан пакінуў у спадчыну нашчадкам бібліятэку і музей Францішка Скарыны ў Лондане. Глядзіце рэпартаж Рафала Андрасюка. Таксама ў праграме «Беларускі свет»: Адкуль у штаце Антарыё беларускі крыж? Адна з найпрыгажэйшых беларускіх вёсак Падляшша – Войшкі.
<a href="http://bel... Болей »
Гутарым са старшынёй Рады БНР Івонкаю Сурвілай з нагоды 101-й гадавіны абвяшчэння рэспублікі. Спадкаемніца Яна Серады і Язэпа Варонкі распавяла нашаму карэспандэнту Рафалу Андрасюку пра падзеі 1918 года ды іх уплыў на сучаснасць. Таксама ў праграме «Беларускі свет»: Жыхары Кіеву размаўляюць па-беларуску лепей за беларусаў.
www.belsat.eu

<iframe src="https:... Болей »
Ужо неўзабаве Вялікая Брытанія можа выйсці з Еўразвязу. Сярод мігрантаў, якія жывуць у Англіі, Шатландыі, Валіі ды Паўночнай Ірландыі ёсць і нашыя землякі. Ці баяцца яны наступстваў брэкзіту і што ўвогуле думаюць пра развод Злучанага Каралеўства з Еўропаю – правяраў у Лондане Рафал Андрасюк. Таксама ў праграме «Беларускі свет»: Беларуская дыктоўка на Міжнародны дзень роднай мовы ў Варшаве.
<a href="http://belsat.eu" targe... Болей »